Ікона: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 4:
Вытокі ўшанавання абразоў можна вывесці з першабытнага фетышызму. Культ абразоў у хрысціянстве атрымаў шырокае распаўсюджанне з IV ст. У [[Праваслаўе|праваслаўі]] іконы з’яўляецца неабходным элементам рэлігійнага культу, што знайшло адлюстраванне ў [[іканапіс]]е.
 
== На беларускіх землях ==
Даследчыкі выказваюць думку, што самыя раннія абразы на тэрыторыі Беларусі (кан.канец [[Х]] ст.; [[Полацк]], [[Тураў]]), мабыць, [[Візантыя|візантыйскага]] паходжання ([[Еўфрасіння Полацкая]] атрымала абраз [[Багародзіца|Маці Божай]] ад імператара [[Мануіл Камнін|Мануіла Камніна]]). У [[ХІ-]]—[[ХV]] стстст. працягваўся візантыйска-балканскі ўплыў («Маці Божа Замілаванне» з-пад [[Брэст]]а, «Успенне» з [[Мінск]]а). З [[XVI]] ст. фарміруецца [[Беларускі іканапіс|беларуская іканапісная школа]], абразы ствараюцца ў Брэсце, [[Гродна]], [[Пінск]]у, [[Магілёў|Магілёве]], [[Віцебск]]у, Полацку, Мінску, [[Вільня|Вільні]] і інш. Абразы малявалі на дошках (часцей [[ліпа]]вых), па клеямелавым грунце [[яечная тэмпера|яечнай тэмперай]] з [[алейныя фарбы|алейнымі фарбамі]]. Яркасць, адметнасць беларускага іканапісу — алтарныя абразы, якія спалучаюць рысы готыкі, рэнесансу, барока, а таксама узорыстасць, багатая і разнастайная арнаментоўка, разны раслінны арнамент фону, мажорнасць агульнага эмацыянальнага раду. З [[XVII]] ст. пачалі маляваць на палатне. У эпоху [[барока]] абразы аздабляліся так званымі «[[Абклад іконы|абкладамі]]» — накладнымі чаканенымі металічнымі рызамі. Уласна беларускі абраз знік пасля [[1839]] года, калі была ліквідавана [[Берасцейская унія|царкоўная унія]].
 
== Гл. таксама ==
Радок 13 ⟶ 14:
* Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
* ''[[Уладзіслаў Завальнюк|Завальнюк У. М.]]'' Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — [[Мінск]], Изд-во Гревцова, [[2013]]. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.
* Пуцко, В. Г., Штыхаў, Г. В. Абразок / В. Г. Пуцко, Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 13. — ISBN 978-985-11-0353-5.
 
== Спасылкі ==