Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
 
'''Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага''' ({{lang-ru|Орден святителя Кирилла Туровского}}) — найвышэйшая ўзнагарода [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускай праваслаўнай царквы]]. Заснаваны рашэннем [[Сінод Беларускай праваслаўнай царквы|Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы]] ад [[10 кастрычніка|10]]-[[11 кастрычніка]] [[2004]] года ў памяць святкавання 1000-годдзя [[Тураўская епархія|Тураўскай епархіі]] і зацверджаны [[Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі|Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі]] [[Алексій II|Алексіем II]] [[23 снежня]] [[2004]] года.
 
 
== Статут ордэна ==
Радок 34 ⟶ 33:
 
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага носіцца на правай баку грудзей і размяшчаецца пасля [[ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай|ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай]] і перад [[ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага|ордэнам прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага]].
 
Ордэнам узнагароджваюцца [[Дзяржаўны дзеяч|дзяржаўныя]] і [[Грамадскі дзеяч|грамадскія дзеячы]], прадстаўнікі творчай [[інтэлігенцыя|інтэлігенцыі]], [[клірык]]і і [[прыхаджане]], якія паслужылі сваімі працамі [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускай Праваслаўнай Царкве]].
 
== Апісанне ==
Ордэн першай ступені уяўляе сабой [[чатырохканцовы крыж]] з [[пазалота|залацістай]] акантоўкай, канцы якога пакрыты [[Чырвоны колер|чырвонай]] гарачай [[Эмаль|эмаллю]]. Вышыня ордэна 50,7 мм, шырыня — 39,2 мм. На аверсе, у цэнтры крыжа, размешчаны пазалочаны [[медальён]] з чаканным рэльефам [[Кірыла Тураўскі|свяціцеля Кірыла]], епіскапа Тураўскага. Яго правая рука паднята ў блаславенні, левая — трымае [[Евангелле]]. Па баках, на ўзроўні плячэй свяціцеля, выбіты надпіс на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]]: ''«СВТ. КИРИЛЛ ТУРОВСКИЙ»''. Медальён выраблены ў форме аркі памерам 18,5x24,9 мм. Ён абрамлены чырвонай эмалевай палоскай шырынёй 4 мм з залацістым надпісам у адзін рад на [[Беларуская мова|беларускай мове]], які праходзійь па ёй: «СВЯЦІЦЕЛЬ КІРЫЛ ТУРАЎСКІ». Ніжнюю частку палоскі займае [[арнамент]], падзелены трыма раўнаканцовымі [[крыж]]ыкамі. [[Аверс]] ордэна ўпрыгожаны чатырма [[фіяніт]]амі. Яны размяшчаюцца ў круглых апраўках, размешчаных у геаметрычных цэнтрах прамавугольніка, апісанага вакол медальёна.
 
У ордэна другой ступені акантоўка крыжа, медальён з чаканным рэльефам і надпіс на беларускай мове з'яўляюццаз’яўляюцца пасярэбранымі.
 
[[Рэверс]] ордэна чысты і гладкі з матавай пазалотай, у цэнтры яго маецца вертыкальная шпілька, з дапамогай якой ордэн мацуецца да адзення. Пад шпількай размешчана выпуклае таўро вытворца. На правым канцы крыжа выгравіраваны парадкавы нумар.