Розніца паміж версіямі "Патрон"

1 667 байтаў дададзена ,  11 месяцаў таму
 
== Гісторыя ==
 
=== XIV - XVIII стагоддзе ===
Папяровыя гільзы (як аднаразовая ёмістаць пад порах, ці нават пад порах і кулю) выкарыстоўваліся на на працягу стагоддзяў. Шэраг крыніц у якіх фігуруюць правобразы сучасных патронаў датуецца канцом XIV стагоддзя. Гісторыкі адзначаюць іх выкарыстанне салдатамі [[Крысціян I (курфюрст Саксоніі)|Крысціяна I (курфюрста Саксоніі)]] і яго сына пад канец XVI стагоддзя, тым часам як дрэздэнскія збройнікі маюць сведчанні, што датуюць іх выкарыстанне 1591 годам.<ref>Джон Метшль (1928). "The Rudolph J. Nunnemacher Collection of Projectile Arms"</ref> Капа Бьянка пісаў у 1597 годзе, што папяровыя патроны даўно выкарыстоўваюцца неапалітанскімі салдатамі. Іх ужыванне атрымала рапаўсюджанне да XVII ст. Патрон у 1586 годзе складаўся з зарада пораху і кулі ў папяровай трубцы (тоўстая папера дагэтуль некаторымі заецца "патронная папера"). Іншая крыніца сцвярджае, што патрон з'явіўся ў 1590 годзе<ref>Вайковае кіраўніцтва для арміі ЗША па выбуховых рэчывах (Верасень 1984 года)</ref>. Кароль Швецыі [[Густаў II Адольф|Адольф Гўстаў I]]I загадаваў сваім войскам выкарыстоўваць патроны ў 1600-х гадах. Папера ўтварала цыліндр з закручанымі канцамі; шар знаходзіўся на адным канцы, і спецыяльна адмеранная колькасць пораха запаўняла іншую частку<ref>Шарп, Филипп Б. (1938), "Распрацоўка патрона", "Вінтоўка ў Амерыке", Нью-Ёрк</ref>.
 
Паздней для падпальвання пораху патрона з'яўляецца ўдарна-крамянёвы механізм, у якім камень высякаў іскру якая падпальвала порах.
 
=== XVIII стагоддзе ===
З вынаходствам эфектыўных ударных складаў капсуляў у 1807 годзе<ref>Overview of Rev. Alexander John Forsyth, The Gazetteer for Scotland (2008)</ref> унітарныя патроны сталі ўжывацца на практыцы, хоць і не адразу. Капсульны замок з'явіўся напачатку XIX стагоддзя, перш наперш ў паляўнічай зброі. Ён выкарытоўваў хімічнае выбуховае рэчыва на аснове [[Фульмінат ртуці(II)|грымлівпай ртуці]], складзенае ў металічны каўпачок — капсуль, ці «пістон». [[Курок (зброя)|Курок]] біў па капсулю, надзетым на пусты запальны стрыжань — бранд-трубку, пустоціна якога была злучана з каналам ствала. Такі замок быў просты, танны і вельмі надзейны. Канструкцыя яго механізма па сутнасці цалкам паўтарала даўно асвоены ў вытворчасці ўдарна-крамянёвы, што значна спрашчала пераход. Да 1840-х гадоў ён выцесніў крамянёвы ў войсках практычна ўсіх развітых краін.
 
Капсульны замок з мэтай эканоміі выкарыстоўваўся як і на большай частцы ранніх масавых казназарадных вінтовак, (такіх, як вінтоўка сістэмы Шарпса часоў [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны ў ЗША]] ці прынятая ў [[Расійская імперыя|Расійкай імперыі]] вінтоўка Тэры-Нормана) гэтак і на першых рэвальверах. Для казназараднай сістэмы патрэбу перад кожным стрэлам надзяваць на запальны стрыжань капсуль была анахранізмам. У ЗША часам выкарыстоўваўся так званы прыстасаванне Майнарда, у якім замест капсуляў выкарыстоўвалася папяровая стужка з аладкамі капсульнага складу, якую працягваў адмысловы механізм пры ўзвядзенні курка, так, што штораз новая аладка апыналася насупраць запальнай адтуліны. Аднак надзеяў ускладзеных на гэту прыладу вайскоўцамі яно не апраўдала, бо нават прасякнутая водатрывалым складам папяровая стужка мела тэндэнцыю да адсырвання.
 
== Класіфікацыя патронаў ==
2 099

правак