Патрон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
HK-47 (размовы | уклад)
→‎XVIII стагоддзе: дадаў гісторыі
Радок 22:
 
Капсульны замок з мэтай эканоміі выкарыстоўваўся як і на большай частцы ранніх масавых казназарадных вінтовак, (такіх, як вінтоўка сістэмы Шарпса часоў [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны ў ЗША]] ці прынятая ў [[Расійская імперыя|Расійкай імперыі]] вінтоўка Тэры-Нормана) гэтак і на першых рэвальверах. Для казназараднай сістэмы патрэбу перад кожным стрэлам надзяваць на запальны стрыжань капсуль была анахранізмам. У ЗША часам выкарыстоўваўся так званы прыстасаванне Майнарда, у якім замест капсуляў выкарыстоўвалася папяровая стужка з аладкамі капсульнага складу, якую працягваў адмысловы механізм пры ўзвядзенні курка, так, што штораз новая аладка апыналася насупраць запальнай адтуліны. Аднак надзеяў ускладзеных на гэту прыладу вайскоўцамі яно не апраўдала, бо нават прасякнутая водатрывалым складам папяровая стужка мела тэндэнцыю да адсырвання.
 
Падчас Напалеонаўскіх войн, у Парыжы [[Самуэль Жан Паўлі]], у супрацы з французскім збройнікам Франсуа Прэла стварае фланцавы ўнітарны патрон<ref>Chemical Analysis of Firearms, Ammunition, and Gunshot Residue - James Smyth Wallace</ref>. Дадзены патрон складаўся з кардонавага цыліндра, з напаўненнем з ініцыятара ўзгарання — [[Берталетавая соль|берталетавай солі]] (галоўная навіна Паўлі), дымнага пораху і круглай кулі. Паўлі працягвае дасканаліць свой патрон і 26 верасня 1812 г. патэнтуе яго канструкцыю. У палепшанай версіі патрона гільза была цалкам металічнай ці кардонава-металічнай, на дне гільзы ўсталёўвалася капсульная прылада. Фактычна гэта быў правобраз унітарнага патрона цэнтральнага бою. Асабліва каштоўным было ўжыванне ўнітарнага патрона ў [[Кавалерыя|кавалерыі]], бо традыцыйнае пачарговае зараджанне агнястрэльнай зброі на ходзе вельмі абцяжарана. Вынаходства Прэла і Паўлі было рэвалюцыйным, ім зацікавіўся сам [[Напалеон I Банапарт|імператар Напалеон]], але яго зрынанне перашкодзіла ўкараненню патрона і зброі да дадзенага патрона.
 
У 1836 годзе [[Казімір Лефашэ]] прапанаваў шпількавы патрон з гільзай з картона і мядзяным донцам. Пазней ён стварае першую зброю пад сканструяваны ім патрон — т. зв. «бундэльревальвер». З'яўленне шпількавых патронаў прывяло да пачатку ўжывання ўнітарных патронаў. Папяровыя ўнітарныя патроны з ігольчастымі ўдарнымі механізмамі, прапанаванымі нямецкім збройнікам Дрэйзе ў 1827 годзе (першы ўзор уведзены ў прускім войску ў 1840 годзе) шырокага выкарыстання для [[Рэвальвер|рэвальвераў]] не атрымалі з-за іх грувасткасці, хоць асобныя ўзоры ігольчастых рэвальвераў былі выпушчаны) і таму неўнітарныя папяровыя патроны для рэвальвераў ужываліся ў ЗША да 1870-х гадоў. Але неўзабаве не мелыя фланца шпількавыя патроны, маючы істотныя нястачы (цяжкасць вымання стрэляных гільзаў з камор — асабліва пры іх «раздзіманні») сталі выцясняцца.
 
Першы ўзор [[Патрон кальцавога ўзгарання|патрона кальцавога ўзгарання]] быў створаны ў 1845 годзе французскім збройнікам [[Луі Флабер|Луі Флаберам]] і ўяўляў сабою, па сутнасці, круглую кулю, устаўленую ў (незадоўга да таго вынайдзены) капсуль-запальнік. Запатэнтаваны патрон быў у 1849 годзе. Пад канец 1850-х гадоў былі распрацаваны буйнакаліберныя [[Патрон кальцавога ўзгарання|патроны кальцавога ўзгарання]] — гэтыя патроны мелі ўжо цалкам металічную гільзу, а потым — унітарныя патроны цэнтральнага ўзгарання (паўторнае прапанаваны ў 1861 годзе французам Паттэ і ўдасканалены ангельцам Баксёрам). Буйнакаліберныя (стрэльбавыя) патроны кальцавога ўзгарання сышлі са сцэны да пачатку 1880-х гадоў. [[Бярданка|Вінтоўка Бердана]] прынятая на ўзбраенне ў 1868 годзе была адной з першых вінтовак пад унітарны патрон цэнтральнага ўзгарання.
 
== Класіфікацыя патронаў ==
 
*[[Выява:12gaugeshotgunshell.jpg|250px|thumb|12x70 мм — самы распаўсюджаны патрон 12 калібру, прымяняецца для [[стрэльба]]ў або драбавікоў.]]Па прызначэнні:
* Па прызначэнні:
 
# Баявыя
Радок 42 ⟶ 48:
 
== Гл. таксама ==
[[Выява:12gaugeshotgunshell.jpg|250px|thumb|12x70 мм — самы распаўсюджаны патрон 12 калібру, прымяняецца для [[стрэльба]]ў або драбавікоў.]]
* [[Патрон .220 Russian]]