Івянецкае партызанскае злучэнне: Розніца паміж версіямі

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Івянецкае партызанскае злучэнне''' — было створана ў 1943 годзе паводле рашэння Баранавіц...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:31, 11 кастрычніка 2020

Івянецкае партызанскае злучэнне — было створана ў 1943 годзе паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Валожынскага, Івянецкага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Заслаўскага, Радашковіцкага раёнаў, уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння.

Камандаванне

Камандзір — кіраўнік Івянецкага міжраённага партыйнага цэнтра Рыгор Аляксандравіч Сідарок (Дубаў), начальнік штаба — Рафаіл Людвігавіч Васілевіч, У. К. Курленка, Георгій Васілевіч Будай.

Склад

Аб'ядноўвала партызанскія брыгады:

асобна дзейныя атрады:

У кастрычніку 1943 года брыгада імя Жукава і атрад Дзенісенкі былі перададзены для фарміравання Стаўбцоўскага партызанскага злучэння, у снежні 1943 — студзені 1944 гадоў партызанская брыгада імя Фрунзе была перадыслацыравана і ўключана ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны.

На час злучэння з Чырвонай Арміяй 4—6 ліпеня 1944 года налічвала 5 500 партызан.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.