Вышыўка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
#WLF
Радок 28:
Тэхніка выканання народнай вышыўкі даволі разнастайная. Большасць швоў ужывалася выключна для ўпрыгожвання асновы. Існавала група традыцыйных дэкаратыўных швоў, злучальных і краявых ([[абкіданне]]) швоў. На Палессі і Падняпроўі здаўна выкарыстоўвалі розныя віды зборак ([[маршчэнне]]). У залежнасці ад тэхнікі выканання вылучаюць 2 групы швоў: верхашвы (па суцэльнай тканіне) і скразныя (для якіх выцягваецца пэўная колькасць нітак асновы і ўтку). Верхашвы падзяляюцца на лікавыя (выконваюцца па ліку нітак тканіны) і адвольныя (па контуры). Сярод лікавых швоў асобнае месца займае набор (нацяг, [[Вышыўка процягам|завалаканне]], процяг і інш.); пашыраны таксама швы [[вышыванне крыжыкам|крыжыкам]], [[пляцёнка]], сцябліністы, розныя віды [[процяг]]у (гладзі) (адна-, двухбаковы і інш.), роспіс. Традыцыйныя верхашвы выконваліся чырвонымі, чырвонымі з нязначным дадаткам сініх (з канца [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] чорных) нітак. Адвольныя швы — процяг (просты, рэдкі), [[аплікацыя]], [[выбіванне]] і інш. — найчасцей выкарыстоўвалі для стварэння паліхромных стылізавана-раслінных узораў. Строчка — вышыўка па разрэджанай тканіне ([[сакаленне]], [[гафт]]) сустракаецца пераважна ў форме вузкіх мярэжак, якімі ўпрыгожвалі кашулі, фартухі, наміткі, ручнікі і інш.
 
== Галерэя ==
==Gallery==
<gallery>
File:BajnaFotoThalerTamas7.jpg