9×18 мм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, вікіфікацыя
HK-47 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
9×18 мм ПМ быў распрацаваны Б. У. Сёміным. За аснову была ўзятая гільза ад патрона 7,62і25 мм ТТ, але трохі скарочаная. У 1950—1960-я годы пад гэты патрон былі распрацаваныя пісталеты [[ПМ]], [[АПС]] у [[СССР]], [[П-64]] у [[Польшча|Польшчы]], [[RK 59]] і [[PA-63]] у [[Венгрыя|Венгрыі]] і некаторых іншых краінах. У 1990-я гады ў [[Расія|Расіі]] пад яго стварылі шэраг новых [[пісталет]]аў, [[рэвальвер]]аў, [[Пісталет-кулямёт|пісталетаў-кулямётаў]]. Па баявых і балістычных параметрах ён саступае патрону [[Патрон 9×19 мм Парабелум|9×19 мм Парабеллум]]. Нягледзячы на тое, што патрон афіцыйна менаваўся 9-міліметровым, фактычны [[дыяметр]] яго [[Куля|кулі]] складае 9,25 мм.
 
== Апісанне ==
Гільза патрона— біметалічная, стандартная куля — абалонкавая, са сталёвым грыбападобным стрыжнем, запрасаваным у свінцовую кашулю (у ранніх варыянтаў гільза была выраблена з латуні, а куля мела свінцовы стрыжань у сталёвай абалонцы). Такі падход дае эканомію [[Свінец|свінцу]] і павялічвае прабіўную здольнасць кулі ў адносінах да неметалічных перашкод, аднак пры трапленні ў метал абалонка разбураецца, а стрыжань з-за сваёй формы адскоквае ад перашкоды, таму стандартная куля патрона 9×18 мм ПМ хутчэй за ўсё не праб'е бронекамізэльку. Апроч таго ёсць вялікая небяспека рыкашэтаў у памяшканні.
 
Калібр 9 мм дазволіў захаваць спыняючае дзеянне кулі на ўзроўні патрона [[7,62×25 мм ТТ]], пры гэтым двухразовая розніца ў дульнай энергіі дазволіла скарыстаць у ПМ прасцейшую аўтаматыку з вольным замком, чым у [[ТТ]] — з кароткім ходам ствала.
[[Файл:9×18mm Makarov.png|цэнтр|міні|500x500пкс]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==