Чырвонае Урочышча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др Deutsch kaserne
Радок 11:
Да Чырвонага Урочышча немцы падышлі па шашы з боку Мінска а 16:00 29.06.1941 года, па сведчанні камандзіра гарнізона маёра М. С. Чарных, праціўнік меў 20 цяжкіх і 6 лёгкіх танкаў. Гарнізон гарадка налічваў 900 байцоў, 6 танкаў Т-26 і 76-мм батарэю. Немцы занялі Чырвонае Урочышча страціўшы, паводле М. Чарных, 6 цяжкіх і 1 лёгкі танк, 1 супрацьтанкавую гармату і нявызначаную колькасць пяхоты. Гарнізон, страціўшы 150 чалавек, 4 танкі і 76-мм батарэю, адступіў ў раён [[Ельніца (Мінскі раён)|Ельніцы]]. Асноўныя сілы 26-й тд разгромлены у баях на подступах да Мінска і 21.7.1941 года яна расфарміравана.<ref>''Мартов В.'' Глава I. Белостокско-Минское сражение / Белорусские хроники, 1941 год // Идиот № 41, 2011.</ref>
 
Падчас акупацыі немцы называлі комплекс ваеннага гарадка '''Танкавымі казармамі''' (PanzerkazernePanzerkaserne). На базе 17 рамонтных павільёнаў 26-й тд, кампанія Даймлер-Бенц арганізавала буйны рамонтны завод для абслугоўвання транспарту вермахта, было пабудавана яшчэ болей за 30 рамонтных павільёнаў, на заводзе працавала болей за 5000 рабочых. Будаўніцтва завода ажыццяўлялася супрацоўнікамі арганізацыі Тодта, прымусова прыцягваліся савецкія ваеннапалонныя і цывільныя зняволеныя з лагера «Чырвонае Урочышча/Panzerkazerne», мясцовыя жыхары і вязні [[Мінскае гета|мінскага гета]].
 
Пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе на базе рамонтнага завода Даймлер-Бенц арганізаваны Мінскі аўтамабільны завод. Да будаўніцтва і вытворчасці на заводзе былі прыцягнуты былыя партызаны, а таксама нямецкія ваеннапалонныя і вязні лагера ГУЛАГ «Чырвонае Урочышча». Тым часам атрымала назву галоўная вуліца гарадка — праспект Чырвоных партызан (цяпер вул. Цэнтральная).