Зубр еўрапейскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Паводзіны: бок, а не старана
Радок 147:
У адрозненне ад [[Карова|хатніх кароў]] зубры маўклівыя жывёлы<ref name="floranimal"/>, [[мыканне|рыкаюць]] яны толькі зрэдку і вельмі ціха — іх не чуваць ўжо за некалькі дзясяткаў [[крок]]аў. Голас зубра — адрывістае нягучнае рохканне, пры раздражненні — буркатанне, пры спалоху — пырханне<ref name="floranimal"/>.
 
Да іншых жывёл зубры ставяцца {{нп3|Агрэсіўныя паводзіны|варожа|en|Aggression}} — асабліва да іншых буйных [[Фітафагія|траваедных]]. У Белавежскай пушчы ля {{нп3|кармушка|кармушак|ru|Кормушка}} зуброў знаходзілі трупы забітых імі [[Конь свойскі|коней]], [[лось|ласёў]] і [[алені|аленяў]]. Людзей зубры звычайна пазбягаюць<ref name="floranimal"/>, калі ж чалавек падыходзіць вельмі блізка, то могуць пагражаць — матляць галавой, настаўляць рогі, {{нп3|злосць|злосна|ru|Злость}} [[сапенне|сапці]]. У летні перыяд жывёлы больш палахлівыя і асцярожныя. Убачыўшы ці пачуўшы чалавека ў тую пару, жывёлы ўцякаюць па сігналу самкі-важака, але падняць сігнал трывогі можа любы зубр. За важаком накіроўваюцца наўскач усе астатнія члены групы: у галаве бягуць цяляты, а ў хвасце статка — самцы<ref name="belhuntclub"/>. На людзей нападаюць вельмі рэдка, але вядомыя выпадкі, калі зубры атакавалі машыны<ref>[http://road-crimea.narod.ru/2008/zubr.htm Зубры в Крыму] {{ref-ru}}</ref>. Таксама часам (з-за свайго даволі дрэннага зроку), калі чалавек падыходзіць з падветранайпадветранага стараныбоку, могуць самі падысці да яго каб лепш разгледзець.
 
[[Натуральны вораг|Натуральнымі ворагамі]] зуброў з'яўляюцца {{bt-bellat|Буры мядзведзь{{!}}мядзведзі|Ursus arctos}}, {{bt-bellat|воўк{{!}}ваўкі|Canis lupus}}<ref name="floranimal"/>, {{bt-bellat|Леапард{{!}}леапарды|Panthera pardus}} (на Каўказе) і {{bt-bellat|Рысь звычайная{{!}}рысі|Lynx lynx}}. Праўда ні адна з гэтых жывёл у адзіночку не ўяўляе пагрозы для дарослага зубра, але яны могуць паляваць на цялят і [[моладзь]], а [[зграя]] ваўкоў часам небяспечная нават для дарослых асобін.