Уварванне ў Венесуэлу: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26:
Планаванне аперацыі па ўварванні ў Венесуэлу пачалося адразу пасля правальнай спробы паўстання ў вайсковай часці ВПС Венесуэлы ў цэнтры [[Каракас]]а 30 красавіка 2019. Тады на вернасць лідару апазіцыі [[Хуан Гуайдо|Хуану Гуайдо]] прысягнулі некалькі вайскоўцаў, аднак падняць масавае паўстанне ім не ўдалося. Многія ўдзельнікі бунту беглі ў [[Калумбія|Калумбію]]<ref name="рг">{{cite news|last=Новиков|first=Сергей|title=Как американская ЧВК пыталась вторгнуться в Венесуэлу|url=https://rg.ru/2020/05/04/kak-amerikanskaia-chvk-pytalas-vtorgnutsia-v-venesuelu.html|accessdate=2020-05-05|date=2020-05-04}}</ref>.
 
Неўзабаве ў [[Санта-дэ-Багата|Багаце]] адбылася сустрэча шэрагу венесуэльскіх дэзерціраў, дысідэнтаў, апазіцыянераў. Месцам сходу стаў элітны гатэль JW Marriott. Сярод прысутных быў Джордан Гудро, 43-гадовы амерыканец, адстаўны вайсковец, тройчы узнагароджаны Бронзавай зоркай за праяўленыя ў вайне ў [[Афганістан]]е смеласць і гераізм. Службу ён праходзіў у элітных [[Сілы спецыяльнага прызначэння Арміі ЗША|Сілах спецыяльнага прызначэння ЗША]]. У адстаўку выйшаў ў 2016 годзе і працаваў у прыватным ахоўным прадпрыемстве ў [[Пуэрта-Рыка]]. У [[2018]] году заснаваў уласную ПВК [[Silvercorp USA]]. Венесуэла трапіла ў сферу інтарэсаў Гудро ў лютым 2019 года, калі ён забяспечваў бяспеку канцэрта, які мільярдэр [[Рычард Брэнсан]] арганізаваў на венесуэльска-калумбійскай мяжы для рэкламы чарговай спробы зрынуць прэзідэнта [[Нікалас Мадура|Нікаласа Мадура]] — тады для гэтага выкарыстоўвалася шыльда «дастаўкі гуманітарнай дапамогі»<ref name="рг"/>.
 
== Падрыхтоўка да ўварвання ==