Касцёл Святых Сымона і Іуды Тадэвуша (Лаздуны): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікатар
Радок 42:
Некаторыя звесткі падаюць, што апошні драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1852 на сродкі пана Самуэля Воўка, аднак ён памёр каля 1850, а па дакументах, якія захоўваюцца ў парафіі, касцёл быў пабудаваны ў 1853 на сродкі ўладальніка Лаздунаў пана Аскара Мілеўскага. Гэта была адносна невялікая святыня на бутавым падмурку з дзвюма сакрыстыямі пры прэзбітэрыі, крытая гонтай і завершаная вежай-сігнатуркай над уваходам і крыжам над алтарнай часткай даху. У святыні было тры алтары: галоўны з абразамі Найсвяцейшай Тройцы і св. Ганны, правы бакавы — св. Антонія, левы бакавы — св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша. Падлога была цаглянай, хоры над уваходам абапіраліся на чатыры слупы. Каркасная званіца на чатырох слупах стаяла асобна, у ёй змяшчаліся два званы. Касцёльная тэрыторыя была абнесена бутавай агароджай, уваход з вуліцы быў пазначаны цікавай трохпралётнай цаглянай і атынкаванай брамай.
 
[[Файл:Łazduny, Śviatych Symona i Judy Tadevuša. Лаздуны, Сьвятых Сымона і Юды Тадэвуша (1900).jpg|thumb|left|Касцельная брама і будынак пач. ХХ ст.]]
Гэты касцёл, верагодна, знік недзе на мяжы ХIХ-ХХ стст., таму што на вядомым фотаздымку пачатку ХХ ст. за касцёльнай брамай зафіксаваны, хутчэй, нейкі часовы будынак, чым сапраўдная святыня.