Арамеі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
Пасля [[Катастрофа бронзавага веку|катастрофы бронзавага веку]], што прывяла да часовага ці поўнага заняпаду найбольш уплывовыя дзяржавы [[Пярэдняя Азія|Пярэдняй Азіі]], арамеі здолелі пашырыць тэрыторыі свайго рассялення і стварылі шэраг дзяржаў, найбольш буйнымі з якіх сталі [[Дамаск]] і [[Хама]]т. У [[Біблія|Бібліі]] ўзгадваецца 10 арамейскіх валадарстваў, якія займалі землі ад усходу [[Сірыя (гістарычны рэгіён)|Сірыі]] і сярэдняга [[Еўфрат]]а да [[Персідскі заліў|Персідскага заліва]]. Кароткі перыяд арамеі панавалі ў [[Палестына|Палестыне]]. У час кіравання [[Давыд]]а арамейскія дзяржавы межавалі з [[Іўдзейскае царства|Іўдзеяй]] на поўначы. Часткі арамейскага насельніцтва апынуліся на ўсход ад Еўфрата, дзе аселі на землях [[Асірыя|Асірыі]] і [[Вавілонія|Вавілоніі]].
 
З [[911 да н.э.|911]] г. да н. э. пачалося ўзнаўленне Асірыйскай імперыі. У [[8 стагоддзе да н.э.|VIII]] ст. асірыйцы заваявалі вобласць Эбер-Нары на захад ад Еўфрата. У выніку прымусовай і свабоднай міграцыі знутры імперыі арамеі з Сірыі апынуліся ў [[Месапатамія|Месапатаміі]], там шырока распаўсюдзіліся гутарковая [[арамейскія мовы|старажытная арамейская мова]]. [[Тыглатпаласар III]], заваёўнік Дамаска і [[Ізраільскае царства|Ізраіля]], надаў арамейскай мове афіцыйны характар у сваёй дзяржаве. Пасля заняпаду імперыі ў [[605 да н.э.|605]] г. да н. э. Эбер-Нары была далучана да Вавілоніі. [[Халдзеі|Халдзейская]] дынастыя таксама прыняла адзін з [[дыялект]]аў арамейскіх моў у якасці афіцыйнага ў [[Вавілон]]е. У [[Дзяржава Ахеменідаў|старажытнаперсідскай дзяржаве]] арамейская мова шырока выкарыстоўвалася ў якасці афіцыйнай [[пісьмо]]вай у Сірыі, Палестыне і Месапатаміі. Яна пашырылася ў тым ліку на групы насельніцтва, якія не мелі арамейскага паходжання.
 
== Літаратура ==