Арамеі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
== Грамадства і культура ==
Большасць даследчыкаў лічаць, што ў [[2 тысячагоддзе да н.э.|2]] тысячагоддзі да н. э. асноўным заняткам арамеяў была [[Качэўнікі|качавая]] [[жывёлагадоўля]]. У [[Асірыя|асірыйскіх]] крыніцах канца 2 тысячагоддзя да н. э. арамеі ўзгадваюцца як ''ахламу́''. Так на [[акадская мова|акадскай мове]] пазначаліся вандроўныя плямёны, што рабілі рабаўнічыя рэйды на [[земляробства|земляробчыя]] паселішчы. Аднак [[археалогія|археолагі]] і [[мовазнаўства|лінгвісты]] не здолелі вылучыць арамеяў як асобную групу сярод [[Заходнесеміцкія мовы|заходнесеміцкага]] насельніцтва тагачаснай Сірыі. Відавочна, да [[Катастрофа бронзавага веку|катастрофы бронзавага веку]] і адразу пасля яе арамеі захоўвалі падзел на [[Племя|плямёны]]. Так, у [[Біблія|Бібліі]] пералічаны 12 арамейскіх плямён. У асірыйскай перапісцы [[9 стагоддзе|IX]] ст. да н. э. узгадваецца памежнае арамейскае племя ''Біт-Адзіні''. У валоданні былі не толькі пэўныя тэрыторыі, але і [[горад|гарады]]. Адным з «людзей ''Біт-Адзіні''» быў Ахуні. У пазнейшых крыніцах Ахуні ўжо названы як валадар горада Тыль-Барсіб.
 
Мяркуецца, што пасля разбурэння магутнай [[Хецкае царства|Хецкай імперыі]] арамейскія плямёны выкарысталі сітуацыю заняпаду для ўсталявання сваёй улады, аднак выступалі не толькі ў якасці захопнікаў, але і аднаўленцаў мінулых традыцый. Так, у паселішчах, што раней належылі [[хеты|хетам]], арамеі рэканструявалі і пашыралі ранейшыя будынкі, працягвалі карыстацца пісьмовай [[Лувійская мова|лувійскай мовай]]. Прычым, гэты звычай існаваў да асірыйскага заваявання [[8 стагоддзе да н.э.|VIII]] ст. да н. э. За гады кантролю над старажытнымі гарадамі з племянных ваенных правадыроў вылучыліся валадарскія і высакародныя дынастыі, сфарміраваўся штат дзяржаўных пісцоў і службоўцаў. Пасля далучэння да Асірыі многія з іх захавалі свае пасады і такім чынам — родную пісьмовую [[арамейскія мовы|мову]], якая стала афіцыйнай у Асірыі і пазней у [[Вавілонія|Вавілоніі]].
 
== Літаратура ==