Розніца паміж версіямі "Куля"

5 427 байтаў дададзена ,  11 месяцаў таму
Гісторыя
(Гісторыя)
 
Асноўнай характарыстыкай кулі з’яўляецца [[балістычны каэфіцыент]].
 
== Гісторыя ==
[[Файл:MaryRose-round shot.JPG|злева|міні|Шарападобныя стрэлы з патанулага карабля "Ружа Мэры" (''Mary Rose).'' Стрэлы як з камення, так і з железа]]
У IX стагоддзі ў Кітаі быў вынайдзен порах. Трохі пазней яго баяы патэнцыял праявіўся пры старэнні першых гармат. Раннія снарады былі зроблены з камення. Але ўрэшце было выяўлена, што камень будзе дрэнна прабіваць каменныя ўмацаванні, што прывяло да выкарыстання шчыльнейшых металаў у якасці снарадаў. Першы зафіксаваны снарад у выглядзе металічнага шара якім стралялі з ручной гарматы быў зафікаваны ў 1425 годзе. <ref>"Important Dates in Gun History".</ref> Стрэлы, вынятыя з борта "Ружы Мэры" (карабль патанулы ў 1545 годзе, і падняты ў 1982 годзе), маюць розныя памеры, прытым адны - каменныя, а іншыя - [[Чыгун|чыгунныя]].
 
Развіццё першых [[Аркебуза|аркебуз]] прывяло да пачатку выкарыстання адліваных свінцовых шароў у якасці снарадаў. Арыгінальны круглы мушкетны шар быў меншы расточкі ствала. Спачатку яго загружалі ў [[Ствол (зброя)|ствол]], проста ўпіраючыся ў парахавы парашок. Пазней у якасці набівання паміж шарам і парахам, а таксама наўзверх шара-снарада (каб утрымаць яго на месцы) выкарыстоўваўся нейкі матэрыял, які моцна ўтрымваў кулю ў ствале.
[[Файл:Naseby musket balls.jpg|міні|Кулі з мушкетаў]]
У XVI стагоддзі ў еўрапейскіх мушкетах куля важыла да 52 г, калібр яе даходзіў да 21,6 мм. Кулі вырабляліся са свінцу, таму са змяншэннем калібру мушкета змяншаўся і вага кулі, таму што яна ўвесь час заставалася шаравой, — да канца XVII стагоддзі ў Еўропе ўсталяваўся тып пяхотнай, гладкаствольнай стрэльбы, калібрам 16-18 мм (у Расіі — 17,78 мм), куля да яго важыла каля 25,6 г. Дыяметр кулі ўсіх відаў зброі яшчэ не супадаў з калібрам зброі (паміж куляй і ствалом былі зазоры).
 
Становішча змянілася з паяўленнем [[Штуцар|штуцароў]] і [[Карабін|карабінаў]], да іх была прынята сферычная куля амаль аднолькавага дыяметра са ствалом. Пры зараджанні такая куля абгортвалася «пластырам» (кавалачкам шчыльнай тканіны) і заганялася ў ствол шомпалам, ударамі па ім малатком. У наразной зброі таго часу (XVI стагоддзе) даводзілася выкарыстоўваць зменшаны зарад пораху, бо пры нармальным зарадзе круглая куля з мяккага свінцу проста зрывалася з нарэзаў. Гэта прыводзіла да вельмі крутой траекторыі лёту кулі і змяншала дакладнасць стральбы (аднак нават у гэтых умовах трапнасць стральбы са штуцара нашмат перавышала трапнасць стральбы з гладкаствольнай стрэльбы). Занадта павольнае зараджанне і вялікі кошт вытворчасці наразных ствалоў быў прычынай, таго што зброя дадзенага тыпу не надта шырока прямянялася ў войсках.
 
Напачатку XIX стагоддзя, пасля таго, як развіццё прамысловасці прывяло да патаннення наразнога ствала, у еўрапейскіх войсках сталі сур'езна разглядаць варыянт масавага ўзбраення пяхоты наразнымі стрэльбамі (якія ў далейшым атрымалі назву "[[вінтоўка]]"). Пачалі з'яўляцца розныя праекты наразных стрэльбаў, у якіх куля не заганялася ў ствол малатком, а вольна ўваходзіла ў яго і толькі потым пашыралася да патрэбнага дыяметра, каб шчыльна ўваходзіць у нарэзы ствала.
 
== Тыпы куль ==
2 099

правак