Гродзенскі абласны драматычны тэатр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
Пасля масавых фальсіфікацый на [[Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі|прэзідэнцкіх выбарах 2020 года]], жорсткага разгону [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|акцый пратэстаў]], збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, сем дзясяткаў супрацоўнікаў тэатра, у тым ліку галоўны рэжысёр [[Генадзь Мушперт]], падпісалі зварот да ўладаў, у якім заклікалі спыніць гвалт<ref>[https://www.svaboda.org/a/30781590.html «Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды». Горадзенскі драмтэатар выступіў з адкрытым зваротам да ўладаў. 13 жнівень 2020]</ref>. Раніцай [[15 жніўня]] над будынкам тэатра быў спушчаны [[чырвона-зялёны сцяг|дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг]] і ўзняты нацыянальны [[бела-чырвона-белы сцяг]], які стаў галоўным сімвалам пратэстаў<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=257127 Бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся над будынкам драмтэатра ў Гродне ФОТА. 15.08.2020]</ref>. Па гэтым факце спачатку распачалі адміністрацыйную справу, якую перавялі ў крымінальную па артыкуле 370 [[КК РБ]] за здзек над дзяржаўнымі сімваламі. Акцёраў тэатра па аднаму выклікалі на допыты па справе ў [[Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь|Следчы камітэт]]<ref name="nashaniva1">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=259450 «Сустракалі нас як герояў — плакалі ўсе». У Гродне акцёры тэатра спынілі спектакль, калі даведаліся, што іх калег затрымаў АМАП. 21.09.2020 ]</ref>.
 
[[20 верасня]] акцёры спынілі спектакль «Вельмі простую гісторыю» пасля першага акту, калі ў антракце даведаліся пра тое, што былі затрыманыя іх калегі заслужаны артыст Беларусі, рэжысёр-пастаноўшчык і акцёр [[Сяргей Курыленка]] і яго жонка [[Валянціна Харытонава]]. Пра гэта са сцэны гледачам заявіў акцёр [[Ігар Уланаў]]<ref name="nashaniva1"/>. Дырэктар тэатра [[Ігар Мікалаевіч Гедзіч|Ігар Гедзіч]] выклікаў да сябе акцёраў, задзейнічаных у спектаклі, прымусіўшы пісаць тлумачальную запіску, прыгразіўшы звольніць тых, хто адмовіцца. Артыстка [[Лізавета Мілінцэвіч]] адмовілася гэта зрабіць, пасля чаго была звольненая [[22 верасня]]. Пасля з тэатра сышла мастачка-пастаноўшчыца [[Вольга Шчарбінская]]<ref name="nashaniva2">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=259516 У гродзенскім драмтэатры пасля звальнення актрысы адмянілі спектакль. Да тэатру прыехаў Каранік і АМАП. 22.09.2020]</ref>, звольнены акцёр Ігар Уланаў, а [[Васіль Мініч]] і [[Наталля Лявонава]] пазбаўлены прэмій і ўсіх даплат<ref name="nashaniva3">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=259685 У драмтэатры ў Гродне адмянілі ўсе спектаклі. 25.09.2020]</ref>.
 
[[22 верасня]] быў адменены спектакль «Беларуская камедыя» ў сувязі з прыездам у тэатр новага старшыні Гродзенскага аблвыканкама [[Уладзімір Каранік|Уладзіміра Караніка]] і начальніцы ўпраўлення культуры аблвыканкама [[Алена Клімовіч|Алены Клімовіч]] у суправаджэнні [[АМАП]]а<ref name="nashaniva2"/>. Пасля стала вядома, што драматычны тэатр «праз [[Пандэмія COVID-19 у Беларусі|эпідэмічную сітуацыю]]» перавялі ў рэжым рэпетыцый, адмяніўшы ўсе спектаклі<ref name="nashaniva3"/>.