Прафесійны саюз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
З пачаткам [[Перабудова|Перабудовы]] ў [[СССР]] становішча прафсаюзаў у Беларусі змянілася. Дэмакратызацыя савецкай дзяржавы і легалізацыя незалежных прафсаюзаў разам з абвастрэннем сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў СССР далі штуршок для развіцця незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі. Так, у [[1989]] годзе пры садзейнічанні сябра [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|Беларускага народнага фронту «Адраджэнне»]] [[Віктар Антонавіч Івашкевіч|Віктара Івашкевіча]] быў створаны аргкамітэт па стварэнні Працоўнага саюза Беларусі, які аб’ядноўваў працоўных [[Мінск]]а, [[Барысаў|Барысава]] і [[Салігорск]]а. У наступстве на базе аргкамітэта быў створаны першы незалежны ад савецкай улады прафсаюз салігорскіх гарнякоў. Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў у сваю чаргу ў [[1990]] годзе правёў свой 17-ы з’езд, на якім прыняў рашэнне дыстанцыявацца ад дзяржавы і перайменавацца ў [[Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі|Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі]].
 
Таксама на тэрыторыі БССР пачаліся [[Забастоўка|забастоўкі]] рабочых. У [[1989]] годзе страйкавалі шахцёры ў Салігорску, у 1990 годзе забастоўка была аб’яўлена на заводзе «[[Гомсельмаш]]», у [[1991]] годзе забастоўкі перакінуліся на Мінск і [[Орша|Оршу]]<ref>{{кніга|аўтар= Аляксей Хадыка, Валянцін Голубеў|загаловак= Профсоюзы Беларуси: трансформация и перспективы|спасылка= https://library.fes.de/pdf-files/bueros/belarus/07071.pdf|месца= Мн.|выдавецтва= [[Фонд імя Фрыдрыха Эберта|Фонд імя Фрыдрых Эберта]]|год= 2003|старонак= 105}}</ref>.
 
Пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць, у рэспубліцы ўтварылася два асноўныя прафсаюзныя цэнтры — [[Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі]] і [[Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў]].
 
=== Вялікабрытанія ===
[[Брытанская імперыя|Брытанія]] з'яўлялася першай дзяржавай у свеце, дзе пачалі ўтварацца працоўныя саюзы. Яны называліся трэд-юніёнамі (ад [[Англійская мова|англ]]. ''trade'' - прафесія, рамяство і ''union'' - саюз)<ref>[https://bigenc.ru/world_history/text/4200740 Тред-юніён] // [[Вялікая расійская энцыклапедыя]]</ref>.
 
На ранняй стадыі развіцця брытанскіх прафсаюзаў сярод працоўных [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] асаблівай папулярнасцю карыстаўся [[Лудзізм|рух лудзітаў]]. Аднак ужо ў [[1790-я|1790-ых]] гадах рух лудзітаў перарос у [[Забастоўка|страйкавы]] рух. Страйкавалі ў асноўным рабочыя прадпрыемстваў [[Тэкстыльная прамысловасць|тэкстыльнай прамысловасці]] і [[Шахцёр|шахцёры]]. У гэты ж час пачаліся першыя спробы стварэння прафсаюзных цэнтраў. У [[1799]] годзе ўтварылася асацыяцыя ланкашырскіх ткачоў, якая аб'яднала 14 мясцовых прафсаюзаў і якая налічвала каля 10 тысяч сяброў. У [[ХIХ]] стагоддзі пачалі ўтварацца нацыянальныя прафсаюзныя цэнтры, напрыклад такія як ''Вялікі нацыянальны саюз трэд-юніёнаў'', які быў створаны ў [[1834]] годзе, але спыніў сваё існаванне ўжо ў [[1835]].
 
У [[1830-я|1830-х]] гадах Вялікабрытанію закрануў [[эканамічны крызіс]]. На яго фоне ўтварыўся новы масавы рух працоўнага класа - [[чартызм]]. Не гледзячы на тое, што ў выніку рух чартыстаў пацярпеў крах пасля [[Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў|еўрапейскіх рэвалюцый 1848 года]], ён меў вялікае гістарычнае значэнне. Так, дзякуючы руху чартыстаў, у Англіі быў уведзены 10-гадзінны працоўны дзень і забаронена праца жанчын і дзяцей на [[Шахта|шахтах]].
 
У [[1868]] годзе ў [[Манчэстэр|Манчэстэры]] быў створаны [[Брытанскі кангрэс тред-юніёнаў]] (БКТ), які існуе да гэтага часу з'яўляецца асноўным каардынуючым органам прафсаюзнага руху Вялікабрытаніі.
 
У [[ХХ]] стагоддзі прафсаюзы пачынаюць улівацца ў палітычнае жыццё Вялікабрытаніі. У [[1900]] годзе па ініцыятыве БКТ быў створаны ''Камітэт працоўнага прадстаўніцтва'', які ў [[1906]] годзе стаў [[Лейбарысцкая партыя (Вялікабрытанія)|Лейбарысцкай партыяй]]. Дзейнасць Лейбарысцкай партыі да бягучага моманту цесна звязаная з БКТ.
 
Англійския прафсаюзы, акрамя барацьбы за правы працоўных, адыгралі вялікую ролю ў барацьбе за правы [[ЛГБТ]]. У 1984-1985 гадах, падчас [[Забастоўка брытанскіх шахцёраў 1984—1985|страйку брытанскіх шахцёраў]], брытанскай ЛГБТ-супольнасцю была створана ініцыятыва па збору грошаў для шахцёраў-страйкоўцаў - [[Lesbians and Gays Support the Miners]]. У выніку гэтай ініцыятывы групы шахцёраў пачалі падтрымліваць, ухваляць і ўдзельнічаць у розных прайдах па ўсёй Вялікабрытаніі. На канферэнцыі Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі ў [[Борнмут|Борнмуце]] ў [[1985]] годзе ўпершыню была прынята рэзалюцыя аб падтрымцы партыяй правоў ЛГБТ, у значнай ступені дзякуючы галасам [[Нацыянальны саюз гарнякоў (Вялікабрытанія)|Нацыянальнага саюза гарнякоў]], які і арганізоўваў забастоўкі шахцёраў.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Кніга|аўтар=[[Георгій Пятровіч Давідзюк]]|назва=Прафсаюзны рух, гісторыя, тэорыя і практыка|арыгінал=Профсоюзное движение, история, теория и практика|выданне=1999|горад=Мн.|выдавецтва=[[Міжнародны ўніверсітэт МІПСА|МІПСА]]}}
{{Бібліяінфармацыя}}