Радзінскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Ра́дзінскі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Хойніцкі раён|Хойніцкага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Цэнтр — вёска [[Радзін]].
 
Пасля другога [[Узбуйненне БССР#Другое ўзбуйненне БССР|ўзбуйнення БССР]] з 8 снежня 1926 года Радзінскі (Новарадзінскі) сельсавет у складзе [[Камарынскі раён|Камарынскага раёна]] [[Рэчыцкая акруга|Рэчыцкай акругі]] [[БССР]]. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]]. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад ўвайшлаувайшла тэрыторыя скасаванага [[Малочкаўскі сельсавет (Камарынскі раён)|Малочкаўскага сельсавета]]. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]], з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Хойніцкага раёна. 20 лютага 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Баршчоўскі сельсавет (Хойніцкі раён)|Баршчоўскага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).</ref>. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да [[Стралічаўскі сельсавет|Стралічаўскага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).</ref>.
 
На момант скасавання сельсавет налічваў 8 населеных пунктаў: вёскі [[Баршчоўка (Хойніцкі раён)|Баршчоўка]], [[Лясок (Хойніцкі раён)|Лясок]], [[Малочкі (Хойніцкі раён)|Малочкі]], [[Масаны]], [[Радзін]], [[Сінцы]], [[Уласы (Хойніцкі раён)|Уласы]] і [[Чамкоў]].