Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 43:
 
=== 2020 ===
{{main|Пратэсты ў Беларусі (2020)}}
Пасля масавых фальсіфікацый на [[Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі|прэзідэнцкіх выбарах 2020 года]], жорсткага разгону [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|акцый пратэстаў]], збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, [[12 жніўня]] супрацоўнікі медуніверсітэта выстраіліся ў ланцуг салідарнасці ўздоўж [[Праспект Дзяржынскага (Мінск)|праспекта Дзяржынскага]]. Да пратэстуючых медыкаў прыехаў міністр аховы здароўя [[Уладзімір Каранік]], але яны адмовіліся ісці ў медуніверсітэт за ім<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=256958 Дактары з Медуніверсітэта ўсталі ланцугом каля метро Пятроўшчына. 12.08.2020]</ref>. Вечарам 9 верасня пасля акцыі салідарнасці ў БДМУ затрымалі сем студэнтак універсітэта, які пасля былі асуджаны за парушэнне парадку ўдзелу ці арганізацыі масавых мерапрыемстваў<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=258796 У Мінску судзяць затрыманых студэнтак медуніверсітэта: даюць штрафы]</ref>.
 
[[21 верасня]] выкладчыкі БДМУ звярнуліся ў відэазвароце да студэнтаў са словамі падтрымкі<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=kfEQrNPygjs Обращение преподавателей БГМУ к студентам]</ref>. Пасля гэтага іх запрасілі ў рэктарат, дзе ім зрабілі заўвагу, што яны запісалі відэазварот у абыход кіраўніцтва. Адзін з выкладчыкаў, Арцём Зяцікаў, які выступіў у відэазвароце, быў вымушаны звольніцца з універсітэта [[6 кастрычніка]]<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=260301 «Мне сказалі, што я перайшоў рысу». Звальняецца выкладчык меда, які падтрымаў студэнтаў.]</ref>.
 
[[28 кастрычніка]] [[2020]] года 15 студэнтаў (10 з лячэбнага і 2 з педыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку»<ref>{{cite web|url = https://novychas.by/hramadstva/pa-usjoj-kraine-zvalnjajuc-strajkoucau-i-adliczvaj|title = Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў|author = |date = 2020-10-28|work = [[Новы Час (газета)|Новы час]]|language = |accessdate = 2020-10-28}}</ref>.
 
== Факультэты ==