Нінгал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Міфалагічны персанаж | Імя = Нінгал | Міфалогія = Шумер | Выява = List...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
}}
 
'''Нінга́л''', '''Нінгалды́''' («вялікая панна») — багіня [[шумерскаяШумер|шумерскай]] міфалогіі, лічылася жонкай бога [[Сін (міфалогія|Наны]].
 
Згодна міфалагічным уяўленням [[шумеры|шумераў]], Нінгал з'яўлялася дачкой вялікага бога [[Энкі]] і багіні Нінгікугі, заступніцы багністай [[Краіна Мора|краіны Мора]], насельніцтва якой здаўна займалася [[жывёлагадоўля]]й. Магчыма, таму ў пазнейшы час Нінгал была заручана вернікамі з Нанай, заступнікам жывёлагадоўцаў.
 
Першапачатковыя функцыі Нінгал не вядомы. Аднак у перыяд [[Трэцяя дынастыя Ура|трэцяй дынастыі Ура]] яна стала разглядацца як адна з вышэйшых багінь [[Месапатамія|месапатамскага]] [[пантэон]]а, часцяком выяўлялася як [[Вока|вочы]] з каштоўных камянёў. Некаторыя даследчыкі бачаць у гэтым намёк або на ўменне багіні прадбачыць будучыню, або на ўдзел у замагільным [[суд]]зе душ памерлых. Імям Нінгал карысталіся падчас клятвы.