Войны-Грычынавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8:
[[К. Нясецкі]] падаў родавае паданне, уплеценае ў афіцыйную гісторыю ВКЛ, што ''«gdy Erdywił z Litewskim wojskiem wpadł w Ruskie kraje, trzey Woynowie Ruskich obywatelów, przeciwko niemu nie tylko pobudzili, ale i mężnie go z niemi wojowali. Między Prypeciem i Pinem rzekami mieli kiedyś przodkowie ich obszerną fortunę»'', — такім чынам, называў Войнаў русінамі, а іх радзімай [[Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Пінскі павет]]. Нясецкі адносіў Войнаў да «Трубаў», але няупэўнена, бо пад Грычынамі Войнамі запісаў, што яны карысталіся «Корчакам» ''«że się tym herbem niektórzy z nich w księstwie Litewskiem pieczętują, miałem pewną relacyą»'', — ад каго атрымаў такую інфармацыя не пазначыў. Нясецкі падаў болей звестак пра пэўных асоб, але іх сувязі не заўсёды верагоднымі, так [[Мацей Война|Мацея Сямёнавіча]] ён лічыў сынаў Лаўрына.
 
На праўдзе, '''Грычыны''' — пінскі баярскі род, на [[Попіс 1528 года]] шасцёра Грычын ставілаі 6 «коней». З найраней вядомых — Пронька і '''Мацвей''' — баяры пінскай княгіні [[Марыя Гаштольд|Марыі Сямёнавай]], той жа Мацвей з Кірылам — --радцы пінскага князя [[Фёдар Іванавіч Яраславіч|Фёдара Яраславіча]], Святохна з Грычынаў — служэбніца сям’і Яраславічаў. Кірыла Грычын ў 1514 годзе атрымаў ад кн. Фёдора 4 «чалавекі» у [[Моталь|Моталі]], Праходзе, [[Мерчыцы|Мерчычах]] і Крайновічах.
 
Мацвей Грычын ў 1495 годзе атрымаў ад кн. Марыі «чалавека» і два дварышчы ў [[Парэчча (Пінскі раён)|Парэччы]], а ў 1497 ад кн. Фёдара 4 «чалавекі» у [[Моладава (Іванаўскі раён)|Моладаве]], Праходзе і [[Варацэвічы|Варачэвічах]]. У 1524 годзе Мацвей запісаў сваёй жонцы Марыне, на 1/3 сваіх маёнткаў [[Вена (права)|вена]] 300 коп грошаў, што пацвердзіў вял.кн. Жыгімонт Стары, у гэтай суме дзеці па смерці бацькі далі ёй дварэц Моладава. Такім чынам, вядома, што Грычыны на пачатку XVI ст. валодалі маёнткамі Парэчча, Моладава, Праход, Варачэвічы, Моталь, Мерчычы, Крайновічы і інш. Попіс 1528 года згадвае сярод пінскіх баяраў удаву Мацвея Грычына ці Грычынавіча і яго сыноў — Кірдзея, Івана і '''Войну''', названы тамсама Гаўрыла Грычынавіч, магчыма, іх дзядзька. У 1539 годзе Марына запісала Моладава свайму сыну Войне (Барысу) Мацвеевічу. Апроч Моладава Война меў долю ў [[Любель|Любелі]], [[Купяцічы|Купяцічах]], долю ў родавым Парэцкім маёнтку і 4 дварышчы тамсама, купленыя ў В. Тура. Нашчадкі Войны Мацвеевіча — '''Войны''', вызнавалі праваслаўе, з канца XVI ст. пераходзілі ў каталіцтва, з XVII ст. некаторыя ўжывалі прыдомак Грычына, з XVIII ст. ужывалі графскі тытул. Радавод Войнаў патрабуе глыбокага вывучэння, адмысловых агульных даследаванняў іх генеалогіі няма.