Ідыш: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{мова}}
'''І́дыш''' (ייִדיש, ідыш; ''Yiddish'', ''Jiddisch'', ''Jidisch'') — мова з сям'ісям’і [[германскія мовы|германскіх моў]], на якой у пачатку [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] гаварыла каля 11 млн. [[яўрэі|яўрэяў]] па ўсім свеце. Назва ''ідыш'' азначае «яўрэйскі» (гістарычна таксама — тайч, ідыш-тайч, ад ''тайч'' (з ідыша ייִדיש־דײַטש) ''ідыш-тайч'' — яўрэйскі нямецкі, ці, паводле іншай версіі — «тлумачэнне» ў сувязі з традыцыяй вуснага тлумачэння яўрэйскіх тэкстаў пры іх вывучэнні).
 
Ідыш узнік у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе паміж [[9 стагоддзе|IX]] і [[12 стагоддзе|XII стагоддзямі]] на аснове сярэдненямецкіх дыялектаў (70—75 %) з шырокімі запазычаннямі з [[іўрыт]]а і [[арамейская мова|арамейскаеарамейскай мовы]] (каля 15 %), а таксама з [[раманскія мовы|раманскіх]] і [[славянскія мовы|славянскіх]] моў (у дыялектах дасягае 20 %). Сплаў моў спарадзіў арыгінальную граматыку, якая дазваляе камбінацыю слоў нямецкага кораня з сінтаксічнымі элементамі [[семіцкія мовы|семіцкіх]] і славянскіх моў. Дагэтуль ідышам карыстаюцца збольшага [[ашкеназы|ашкеназскія]] яўрэі.
 
У ідышы ў савецкі час існавала падзяленне на два правапісы. Каменем сутыкнення былі словы са [[старажытнаяўрэйская мова|старажытнаяўрэйскімі]] каранямі. Першы, традыцыйны правапіс, загадвае пісаць такія словы згодна з біблейскімі крыніцамі, а другі, савецкі, варыянт, не прызнаваў традыцыйных і рэлігійных уплываў і патрабаваў пісаць старажытнаяўрэйскія словы згодна з вымаўленнем, як пішуцца ў ідышы іншыя словы, што маюць нямецкае або славянскае паходжанне. Гэты другі правапіс, магчыма, больш практычны, але ж разам з тым адарваны ад яўрэйскай традыцыі. Цяпер ён амаль не ўжываецца.
Радок 8:
[[Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь]] 31 ліпеня 1920 г. прадугледжвала роўны статус чатырох моў<ref name=":0">http://belisrael.info/?p=13263</ref><ref name=":1">http://belisrael.info/?p=15716</ref>, і ў [[1920-я]] — [[1930-я]] гады ідыш быў адной з афіцыйных моў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]]. Некаторы час лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» быў напісаны на гербе БССР на ідышы, нароўні з беларускай, польскай і рускай мовамі<ref name=":1" />. Да 1938 года ў БССР працавалі школы на ідышы, аднак у той год ён быў выдалены з ліку афіцыйных моў. Тым не менш кнігі і перыядычныя выданні на ідышы — напрыклад, літаратурна-мастацкі і навукова-палітычны часопіс «Штэрн», які выдаваўся ў Мінску з 1925 года<ref name=":0" />, — выходзілі да 1941 года.
 
Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] група яўрэйскіх пісьменнікаў спрабавала адрадзіць у Беларусі вывучэнне ідыша і выпуск альманаха на гэтай мове, аднак не была падтрымана ўладамі (выпуск альманаха «Міт фэстн трот» — «Цвёрдым поступам» — спыніўся на другім нумары ў сувязі з пераследам «буржуазных нацыяналістаў»). У 1949 годзе ўрад зачыніў ідышамоўны [[Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР|Беларускі дзяржаўны яўрэйскі тэатр]] у Мінску, які працаваў з 1926 года. У 1930-я — [[1940-я]] гады многія дзеячы яўрэйскай культуры былі арыштаваныя, некаторыя загінулі ў зняволенні.
 
У 1990-х — 2010-х гадах у Беларусі дзейнічаў шэраг курсаў ідыша. Пачынаючы з 2004 года выйшла некалькі кніг на ідышы або з тэкстамі на ідышы і беларускай: мемуары [[Рыгор Львовіч Рэлес|Гірша Рэлеса]] (2004), [[Ідыш-беларускі слоўнік|ідыш-беларускі слоўнік]], укладзены Аляксандрам Астравухам (2008), зборнікі вершаў [[Ізі Харык|Ізі Харыка]] (2008), [[Майсей Саламонавіч Кульбак|Майсея Кульбака]] (2016) і інш.
 
== Літаратура на ідышы ==
Радок 16:
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|7|Ідыш|[[Адам Яўгенавіч Супрун|А. Я. Супрун]]|166}}
* ''И. Ш. Шифман.'' [http://tapemark.narod.ru/les/171f.html Немецкий язык] // {{крыніцы/ЛЭС-90}}
* {{ВТ-ЭСБЕ|Еврейско-немецкий диалект}}
* ''Замойскі А.'' Транты, цымес, цуцык // [[Наша гісторыя,]]. №2, 2018, с. 66 -2. — 69С. ISBN66—69. — ISSN 2617-2305.
 
{{Interwiki|yi|װיקיפּעדיע||ідыш}}