Розніца паміж версіямі "Мікалай Іванавіч Чаргінец"

няма тлумачэння праўкі
}}
 
'''Мікала{{націск}}й Іва{{націск}}навіч Чаргіне{{націск}}ц''' ({{ДН|17|10|1937}}, [[Мінск]])  — беларускі [[пісьменнік]] і палітычны дзеяч. Кандыдат юрыдычных навук (1977). Заслужаны работнік МУС СССР (1977). Генерал-лейтэнант унутранай службы (1993).
 
Увёў у беларускую літаратуру так званы міліцэйскі дэтэктыў. Працуе ў дэтэктыўным жанры. Аўтар амаль паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з якіх  — вострасюжэтныя дэтэктывы.
 
== Біяграфія ==
У маладосці займаўся футболам. Выхаванец мінскай [[Футбольная школа моладзі, Мінск|ФШМ]], у 1958 далучыўся да новастворанай каманды [[ФК Ніва Вінніца|«Лакаматыў»]] з [[Вінніца|Вінніцы]] і забіў першы гол гэтай каманды ў гісторыі. Пасля выступаў у Малдове, а ў 1960—1962 у мінскіх клубах<ref>[http://footballfacts.ru/players/108184-cherginec-nikolaj-ivanovich Профіль футбаліста на сайце footballfacts.ru]</ref>. У 1963 скончыў Вышэйшую школу трэнераў [[Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры|Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры]].
 
Працаваў інструктарам фізічнай культуры на [[Мінскі прыборабудаўнічы завод|Мінскім прыборабудаўнічым заводзаводзе]]зе. У [[1964]] накіраваны на работу ў органы міліцыі — у [[крымінальны вышук]]. У 1967 скончыў [[Юрыдычны факультэт БДУ|юрыдычны факультэт]] [[БДУ]]. З 1969 — намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 — начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 — намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў [[Мінгарвыканкам]]а, з 1981 — начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку [[Міністэрства ўнутраных спраў БССР]]. У 1984—1987 служыў у [[Афганская вайна (1979—1989)|Афганістане]] дарадцам пры штабе<ref name="НВ" />, удзельнічаў у баявых аперацыях{{крыніца}}, быў паранены. З 1987 — начальнік [[Беларускае ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР|Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР]]. Генерал-маёр міліцыі. [[Кандыдат юрыдычных навук]]. [[Член СП СССР]] (з 1978).
 
Акадэмік шэрага міжнародных акадэмій, віцэ-прэзідэнт [[Міжнародная Акадэмія народаў свету|Міжнароднай Акадэміі народаў свету]]{{Праясніць}} і {{нп3|Акадэмія праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі|Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі|ru|Академия проблем безопасности, обороны и правопорядка}} (акадэмія была зачынена ў 2008  г. за махлярства  — выдавала ілжывыя дакументы і надавала ілжывыя званні, супадальныя з вайсковымі званнямі<ref>[http://www.iuaj.net/1_oldmasp/modules.php?name=News&file=article&sid=379 Кассационная коллегия Верховного Суда РФ 19 февраля 2009г2009 г. рассмотрела кассационною жалобу АБОП на решение Верховного суда РФ от 10.17.08г.]</ref><ref>{{cite web| author =| date =8 лютага 2013| url =https://udf.by/news/main_news/74182-viktor-sheyman-stal-professorom-nesuschestvuyuschey-akademii.html | title =Виктор Шейман оказался "липовым" профессором |publisher =udf.by| accessdate = 24 лютага 2019| lang =ru}}</ref>), прафесар, гранд-доктар філасофіі і права Сусветнага размеркаванага ўніверсітэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый{{Праясніць}}. Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. Сустаршыня Міжнароднага літаратурнага фонду, сакратар міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў-баталістаў, старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»<ref name="НББ">{{cite web
| url = http://old.nlb.by/html/calendar/2007/charginetc.html| title =17 кастрычніка - 70 год з дня нараджэння (1937) М.І. Чаргінца, пісьменніка, журналіста, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Беларусі | first = | last= | author =| authorlink =| coauthors =| date= | month = | year = | work =| publisher=Нацыянальная бібліятэка Беларусі | archiveurl=http://www.peeep.us/09e2680a|archivedate =2014/07-24|accessdate=2014/07-24}}</ref>.
 
 
== Крытыка ==
Пры першымпершай спробе прыняцця ў Саюз пісьменнікаў Мікалай Чаргінец не быў прыняты, бо, як палічыла прыёмная камісія, яго творчасць «ніякага дачынення да літаратуры не мае»<ref name="НВ">{{cite web| author =[[Міхась Скобла|Скобла М.]]| date =2020-10-16| url = https://www.nv-online.info/2020/10/16/ne-gljadzi-charginec-u-chuzhy-gamanec.html| title =Не глядзі, Чаргінец, у чужы гаманец |publisher =[[Народная Воля]]| accessdate = 2020-10-21 | lang =}}</ref>.
 
Як сцвярджае сам Мікалай Чаргінец на сваім сайце  — ён унесены ў [[Кніга рэкордаў Гінэса|Кнігу рэкордаў Гінэса]] за разнапланавыя дасягненні ў галіне навукі і культуры (1998)<ref name="Чарг">{{cite web |url= http://www.cherginets.by/ru/about/biografia.html|title= Чергинец Николай Иванович |author= |date= | publisher= |accessdate=24 лютага 2019|lang= ru|archiveurl=https://web.archive.org/web/20180813081429/http://www.cherginets.by/ru/about/biografia.html |archivedate= 13 жніўня 2018}}</ref>. Аднак, пры афіцыйным запыце да прадстаўніцтва кампаніі пацвердзіць гэта, высветлілася, што ніякага Чаргінца ў базе няма і ніколі не было<ref>{{cite web| author =| date =28 верасня 2015| url =https://belsat.eu/ru/news/nikolaya-chergintsa-ulichili-vo-lzhi/ | title =Николая Чергинца уличили во лжи |publisher =[[БелСат]]| accessdate = 2019-02-29| lang =ru}}</ref>. Няма яго імя і на афіцыйным сайце міжнароднай прэміі імя С.Міхалкова, хаця сам Чаргінец заяўляе, што з’яўляецца яе лаўрэатам<ref name="НВ" />. Таксама па сцвярджэнні самога Чаргінца, у 2008 годзе Амерыканскім бібліяграфічным інстытутам} ён быў прызнаны «Чалавекам года» за выдатны ўклад у развіццё Рэспублікі Беларусь<ref name="Чарг" />. Хоць на самой справе такога інстытута не існуе.
 
Пры кіраванні Чаргінца Саюзам пісьменнікаў наклад калісьці папулярнага штотыднёвіка «[[Літаратура і мастацтва (газета)|Літаратура і Мастацтвамастацтва]]» зменшыўся амаль у дзесяць разоў. З ведама Чаргінца імёны шэрагу вядомых пісьменнікаў былі унесеныя ў так званыя «чорныя спісы» дзяржвыдавецтваў<ref name="НВ" />.
 
{{Зноскі}}