Адам Шульга: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Стварыў старонку пра вядомага дудара Адама Шульгу
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
“''Музыкаў нас траіх было – Адам Шульга, дудар, мой брат Франак на скрыпцы іграў і я на цымбалах. Ну і яшчэ восем танцораў – Буйніцкі са сваімі трыма дочкамі і гімназісты з Дзісны – хлопец і тры дзеўкі... Мы са сваімі выкрэнтамі паўсвету аб’ездзілі – два разы ў Пецярбурзе былі, у Варшаве, у Вільні''”. З гэтай гутаркі відавочна, якім быў асноўны рэпертуар трупы: “''У Буйніцкага танцавалі найбольш скочныя танцы – «Лявоніху», «Качана», «Мяцеліцу», «Ваўчка». Яны танцавалі і падпявалі самі сабе, а мы, музыкі, таксама памагалі пець''”<ref>Іван Голер у размове з Рыгорам Семашкевічам, газета “Літаратура і Мастацтва”, 1974. </ref>.
[[Файл:Трупа Ігната Буйніцкага .jpg|міні|Трупа Ігната Буйніцкага. Адам Шульга першы злева ў першым радзе. ]]
Адам Шульга выступаў з тэатрам Ігната Буйніцкага ў Вільні, Варшаве і Пецярбурзе. Захаваліся фотаздымкі на якіх прысутнічае дудар.
 
Але перад выступамі ў Пецярбурзе трупа Буйніцкага, у 1911 годзе паспела захапіць таксама і мінскую публіку. Язэп Дыла пісаў: “І вось трэці сігнал! У відоўні цёмна, заслона ўзнеслася, і на сцэне пад гукі цымбалаў, скрыпак і дуды Буйніцкі са сваімі дочкамі і іншымі малайцамі-танцорамі пачаў весці «Лявоніху»... Было на што паглядзець! Такой «Лявоніхі» і ў такім бліскучым выкананні я яшчэ ніколі і нідзе не бачыў!.. А «Мельнік», а «Юрка», а «Мяцеліца»!!! Ды гэта ж была сапраўдная нястрымная мяцеліца!.. Далей пайшлі «Верабей», «Гневаш», «Антошка»! А «Чабор»! І скуль толькі ў іх бралася гэтулькі энергіі і нязморанасці пры выкананні танцаў?! Здавалася, што нават вопратка, у якую яны былі апрануты, жыла на іх!.. Ніводзін самы таленавіты балетмайстар не мог бы не пазайздросціць Ігнату Буйніцкаму ў такой пастаноўцы нацыянальных беларускіх танцаў!.. Творча-арганізатарскі талент Буйніцкага прыдаў народным беларускім танцам столькі захаплення, столькі мастацкай прыгажосці»
 
Даты і месцы нараджэння і смерці Адама Шульгі невядомыя. Памяць пра музыку захоўваецца ў зборах Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэкі і Глыбоцкага гісторыка-краязнаўчага музея. Памяць пра дудара ўшанавалі ўдзельнікі першага міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй, у 2017 годзе<ref>http://vitvesti.by/kultura/shestce-dudaro-u-glybok-m.html</ref>.