Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 44:
=== 2020 ===
{{main|Пратэсты ў Беларусі (2020)}}
 
[[21 верасня]] выкладчыкі БДМУ звярнуліся ў відэазвароце да студэнтаў са словамі падтрымкі<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=kfEQrNPygjs Обращение преподавателей БГМУ к студентам]</ref>. Пасля гэтага іх запрасілі ў рэктарат, дзе ім зрабілі заўвагу, што яны запісалі відэазварот у абыход кіраўніцтва. Адзін з выкладчыкаў, Арцём Зяцікаў, які выступіў у відэазвароце, быў вымушаны звольніцца з універсітэта [[6 кастрычніка]]<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=260301 «Мне сказалі, што я перайшоў рысу». Звальняецца выкладчык меда, які падтрымаў студэнтаў.]</ref>.
 
[[26 кастрычніка]] па закліку [[Святлана Ціханоўская|Святланы Ціханоўскай]] шматлікія студэнты далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. [[27 кастрычніка]] [[Аляксандр Лукашэнка]] запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях<ref name="nashaniva-адлічваць">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=261389 Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых]</ref>. [[28 кастрычніка]] [[2020]] года 15 студэнтаў (10 з лячэбнага і 2 з педыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку»<ref>{{cite web|url = https://novychas.by/hramadstva/pa-usjoj-kraine-zvalnjajuc-strajkoucau-i-adliczvaj|title = Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў|author = |date = 2020-10-28|work = [[Новы Час (газета)|Новы час]]|language = |accessdate = 2020-10-28}}</ref>. Каб падтрымаць рабят, іх аднакашнікі і выкладчыкі сабраліся каля дзвярэй рэктарата. Увечары да галоўнага корпуса БДМУ пад'ехаў АМАП, які быў вызваны з рэктарата ўстановы<ref>{{cite web|url = https://news.tut.by/society/704314.html|title = Приказы на десятки человек и повестки в военкомат. Что сейчас происходит с отчислениями в вузах|author = Перова, Аня|date = 2020-10-29|work = [[TUT.by]]|language = ru|accessdate = 2020-11-01}}</ref>.