Розніца паміж версіямі «Прафесійны саюз»

няма тлумачэння праўкі
 
=== Беларусь ===
Першыя прафсаюзы на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў канцы XIX стагоддзя. У [[1894]] годзе ўтварыўся прафсаюз шчаціншчыкаў, у [[1898]] годзе — прафсаюз гарбароў, які аб’ядноўваў працоўных [[Смаргонь|Смаргоні]], [[Ашмяны|Ашмянаў]], [[Беласток]]а і [[Вільнюс|Вільні]]. У [[1901]] годзе аформіўся прафсаюз друкароў у [[Гомель|Гомелі]], у [[1904]] годзе  — прафсаюз гарбароў ў [[Віцебск]]у, ў [[1905]] годзе  — прафсаюз чыгуначнікаў, работнікаў пошт і тэлеграфаў, крэдытных і гандлёва-прамысловых устаноў практычна ва ўсіх гарадах Беларусі.
 
[[Рэвалюцыя 1905 года]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] прывяла да росту колькасці прафсаюзаў і членаў прафсаюзаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У [[1906]] годзе ўтварыліся першыя прафсаюзы настаўнікаў і сялян. У [[1907]] годзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзейнічаў 101 прафсаюз, у якіх лічылася 14 533 члена. Да пачатку [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] практычна ўсе гэтыя прафсаюзы спынілі існаванне.
 
=== Вялікабрытанія ===
[[Брытанская імперыя|Брытанія]] з'яўляласяз’яўлялася першай дзяржавай у свеце, дзе пачалі ўтварацца працоўныя саюзы. Яны называліся трэд-юніёнамі (ад [[Англійская мова|англ]]. ''trade'' - — прафесія, рамяство і ''union'' - — саюз)<ref>[https://bigenc.ru/world_history/text/4200740 Тред-юніён] // [[Вялікая расійская энцыклапедыя]]</ref>.
 
На ранняй стадыі развіцця брытанскіх прафсаюзаў сярод працоўных [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] асаблівай папулярнасцю карыстаўся [[Лудзізм|рух лудзітаў]]. Аднак ужо ў [[1790-я|1790-ых]] гадах рух лудзітаў перарос у [[Забастоўка|страйкавы]] рух. Страйкавалі ў асноўным рабочыя прадпрыемстваў [[Тэкстыльная прамысловасць|тэкстыльнай прамысловасці]] і [[Шахцёр|шахцёры]]. У гэты ж час пачаліся першыя спробы стварэння прафсаюзных цэнтраў. У [[1799]] годзе ўтварылася асацыяцыя ланкашырскіх ткачоў, якая аб'ядналааб’яднала 14 мясцовых прафсаюзаў і якая налічвала каля 10 тысяч сяброў. У [[ХIХ]] стагоддзі пачалі ўтварацца нацыянальныя прафсаюзныя цэнтры, напрыклад такія як ''Вялікі нацыянальны саюз трэд-юніёнаў'', які быў створаны ў [[1834]] годзе, але спыніў сваё існаванне ўжо ў [[1835]] годзе.
 
У [[1830-я|1830-х]] гадах Вялікабрытанію закрануў [[эканамічны крызіс]]. На яго фоне ўтварыўся новы масавы рух працоўнага класа - — [[чартызм]]. Не гледзячы на тое, што ў выніку рух чартыстаў пацярпеў крах пасля [[Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў|еўрапейскіх рэвалюцый 1848 года]], ён меў вялікае гістарычнае значэнне. Так, дзякуючы руху чартыстаў, у Англіі быў уведзены 10-гадзінны працоўны дзень і забаронена праца жанчын і дзяцей на [[Шахта|шахтах]].
 
У [[1868]] годзе ў [[Манчэстэр|Манчэстэры]]ы быў створаны [[Брытанскі кангрэс тред-юніёнаў]] (БКТ), які існуе да гэтага часу з'яўляеццаз’яўляецца асноўным каардынуючым органам прафсаюзнага руху Вялікабрытаніі.
 
У [[ХХ]] стагоддзі прафсаюзы пачынаюць улівацца ў палітычнае жыццё Вялікабрытаніі. У [[1900]] годзе па ініцыятыве БКТ быў створаны ''Камітэт працоўнага прадстаўніцтва'', які ў [[1906]] годзе стаў [[Лейбарысцкая партыя (Вялікабрытанія)|Лейбарысцкай партыяй]]. Дзейнасць Лейбарысцкай партыі да бягучага моманту цесна звязаная з БКТ.
 
АнглійскияАнглійскія прафсаюзы, акрамя барацьбы за правы працоўных, адыгралі вялікую ролю ў барацьбе за правы [[ЛГБТ]]. У 1984-19851984—1985 гадах, падчас [[Забастоўка брытанскіх шахцёраў 1984—1985|страйку брытанскіх шахцёраў]], брытанскай ЛГБТ-супольнасцю была створана ініцыятыва па збору грошаў для шахцёраў-страйкоўцаў - — [[Lesbians and Gays Support the Miners]]. У выніку гэтай ініцыятывы групы шахцёраў пачалі падтрымліваць, ухваляць і ўдзельнічаць у розных прайдах па ўсёй Вялікабрытаніі. На канферэнцыі Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі ў [[Борнмут|Борнмуце]] ў [[1985]] годзе ўпершыню была прынята рэзалюцыя аб падтрымцы партыяй правоў ЛГБТ, у значнай ступені дзякуючы галасам [[Нацыянальны саюз гарнякоў (Вялікабрытанія)|Нацыянальнага саюза гарнякоў]], які і арганізоўваў забастоўкі шахцёраў.
 
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* {{Кніга|аўтар=[[Георгій Пятровіч Давідзюк]]|назва=Прафсаюзны рух, гісторыя, тэорыя і практыка|арыгінал=Профсоюзное движение, история, теория и практика|выданне=1999|горад=Мн.|выдавецтва=[[Міжнародны ўніверсітэт МІПСА|МІПСА]]}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}