Войны-Грычынавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Войны''', '''Войны-Грычынавічы''', '''Грычыны-Войны''' — вялікалітоўскі шляхецкі род герба [[Герб «Трубы»|«Трубы»]].
 
Паводле [[Б. Папроцкі|Б. Папроцкага]] род Войнаў паходзіў са Смаленкай зямлі адкуль выехаў пры вял. кн. [[Казімір IV Ягелончык|Казіміры]] з-за войнаў з Масквой. Пачынальнікам роду ў Літве Папроцкі лічыў '''Матфея Грычыну''' і называў двух яго сыноў — Кірдзея, ротмістра, і Войну, падкаморыя пінскага і старосту ожскага. З сыноў Войны Матфеевіча Папроцкі ведаў [[Лаўрын Война|Лаўрына]], падскарбія, і трох яго братоў, невядомых яму імем — старосту палангоўскага, ротмістра і троцкага пробашча. Уласна ад Войны Матфеевіча Грычыновіча пайшоў род Войнаў, бо імя бацькі сыны захавалі як прозвішча. Папроцкі не меў інфармацыі пра Войнаў з першых рук, таму і падаў настолькі няпоўны. Тое ж, напэўна, было і з гербам, Папроцкі ведаў толькі падскарбінскі лічман 1577 года з чатырохчасткавым гербам, дзе ў 1-м полі памылкова быў [[Корчак (герб)|«Корчак»]], калі на іншых пячатках Лаўрын Война ужываў [[Трубы (герб)|«Трубы»]].
 
[[А. Віюк-Каяловіч]] ужо ведаў шэсцярых сыноў Войны і іх імёны — ксяндза [[Бенедыкт Война|Бенедыкта]], віленскага біскупа, [[Габрыэль Война|Гаўрылу (Габрыэля)]], падканцлера, Лаўрына (Ваўжынца), падскарбія, [[Сямён Война|Сямёна]], мсціслаўскага кашталяна, [[Рыгор Война|Рыгора]], берасцейкага кашталяна, Сокала, берасцейскага кашталяна,. праўда,Паводле лічыўА. іхКаяловіча сынамі ўяўнага сынаўжывалі Войны — Мацеягерб «Трубы». ТаксамаУ паводлерадавод аднак А. КаяловічаКаяловіч ўжывалідадаў Войныпаміж гербВойнам «Трубы»Мацвеевічам і яго шасцю сынамі ўяўнае пакаленне -- Мацея і Рыгора -- такім чынам зрабіўшы сыноў ўнукамі.
 
[[К. Нясецкі]] лічыў, што род паходзіць з [[Севершчына|Севершчыны]], але падаў родавае паданне, уплеценаеўплеценае ў афіцыйную гісторыю ВКЛ, што ''«gdy Erdywił z Litewskim wojskiem wpadł w Ruskie kraje, trzey Woynowie Ruskich obywatelów, przeciwko niemu nie tylko pobudzili, ale i mężnie go z niemi wojowali. Między Prypeciem i Pinem rzekami mieli kiedyś przodkowie ich obszerną fortunę»'', — такім чынам, называў Войнаў русінамі, а іх радзімай [[Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Пінскі павет]]. Нясецкі адносіў Войнаў да «Трубаў», але няупэўнена, бо пад Грычынамі Войнамі запісаў, што яны карысталіся «Корчакам» ''«że się tym herbem niektórzy z nich w księstwie Litewskiem pieczętują, miałem pewną relacyą»'', — ад каго атрымаў такую інфармацыя не пазначыў. Нясецкі падаў болей звестак пра пэўных асоб, але іх сувязі не заўсёды верагоднымі, так [[Мацей Война|Мацея Сямёнавіча]] ён лічыў сынаў Лаўрына.
 
На праўдзе, '''Грычыны''' — пінскі баярскі род, на [[Попіс 1528 года]] шасцёра Грычын ставілаі 6 «коней». З найраней вядомых — Пронька і '''Мацвей''' — баяры пінскай княгіні [[Марыя Гаштольд|Марыі Сямёнавай]], той жа Мацвей з Кірылам — радцы пінскага князя [[Фёдар Іванавіч Яраславіч|Фёдара Яраславіча]], Святохна з Грычынаў — служэбніца сям’і Яраславічаў. Кірыла Грычын ў 1514 годзе атрымаў ад кн. Фёдора 4 «чалавекі» у [[Моталь|Моталі]], Праходзе, [[Мерчыцы|Мерчычах]] і Крайновічах.{{Sfn|Грушевский|1903|с=114}}
 
Мацвей Грычын ў 1495 годзе атрымаў ад кн. Марыі «чалавека» і два дварышчы ў [[Парэчча (Пінскі раён)|Парэччы]], а ў 1497 ад кн. Фёдара 4 «чалавекі» у [[Моладава (Іванаўскі раён)|Моладаве]], Праходзе і [[Варацэвічы|Варачэвічах]]. У 1524 годзе Мацвей запісаў сваёй жонцы Марыне, на 1/3 сваіх маёнткаў [[Вена (права)|вена]] 300 коп грошаў, што пацвердзіў вял.кн. Жыгімонт Стары, у гэтай суме дзеці па смерці бацькі далі ёй дварэц Моладава. Такім чынам, вядома, што Грычыны на пачатку XVI ст. валодалі маёнткамі Парэчча, Моладава, Праход, Варачэвічы, Моталь, Мерчычы, Крайновічы і інш. Попіс 1528 года згадвае сярод пінскіх баяраў удаву Мацвея Грычына ці Грычынавіча і яго сыноў — Кірдзея, Івана і '''Войну''', названы тамсама Гаўрыла Грычынавіч, магчыма, іх дзядзька. У 1539 годзе Марына запісала Моладава свайму сыну Войне (Барысу) Мацвеевічу. Апроч Моладава Война меў долю ў [[Любель|Любелі]], [[Купяцічы|Купяцічах]], долю ў родавым Парэцкім маёнтку і 4 дварышчы тамсама, купленыя ў В. Тура. Нашчадкі Войны Мацвеевіча — '''Войны''', вызнавалі праваслаўе, з канца XVI ст. пераходзілі ў каталіцтва, з XVII ст. некаторыя ўжывалі прыдомак Грычына, з XVIII ст. ужывалі графскі тытул. Радавод Войнаў патрабуе глыбокага вывучэння, адмысловых агульных даследаванняў іх генеалогіі няма.{{Sfn|Грушевский|1903|с=114}}
 
Святохна з Грычынаў у першым шлюбе была з Фёдарам Петрашэвічам, у другім з Фёдарам Шчэпам — служебніца кн. Фёдара і кн. Алены — атрымала ад іх 3 «чалавікі» ў Кожычычах і 4 дварышчы ў Варачэвічах, [[Глінна (Іванаўскі раён)|Глінная]], [[Кашавічы|Кашэвічы]], пазней аказалася, што Кашэвіцкія землі ўжо разараны мясцовымі сялянамі, таму наданне было заменена двума «астравамі» тамсама. У 1507 годзе ў Святохны ўзнік канфлікт з сялянамі сяла [[Драгічын|Давячоравічы]] за [[Бортніцтва|борцяў]], разбіраць спрэчку кн. Фёдарам і кн. Аленай прызначаны Ахмат Пятровіч, які скончыў яе на карысць Святохны. Святохна перажыла абодвух мужоў і з дазволу кар. [[Бона Сфорца|Боны]] перадала свае «выслугі» роднаму брату Гаўрыле Грычыну. Брат з сястрою валодалі маёнткамі разам, пасля смерці Святохны ўладанні ў Варачэвічах, Гліннай, Кожчычах і Кашэвічах засталіся ў аднасобным ўладанні Гаўрылы, потым яго сыноў — Андрэя, Якава, Фалька і Аляксандра. Вядома таксама яшчэ адна галіна Грычынаў — Іванавічы, які валодалі сялом [[Бабровічы (Івацэвіцкі раён)|Бабровічы]], мястэчкамі Гаць, Купяцічы, Матковічы. Галіны '''Гаўрылавічаў''' і '''Іванавічаў''' часта згадваюцца мясцовымі актамі.{{Sfn|Грушевский|1903|с=115}}
 
== Прадстаўнікі роду ==
Радок 31:
**** (1) Аўдоцця
**** (1) Марына
**** (1) Ганна (?  — каля 1644), жонка Андрэя Станкевіча, пісара земскага ковенскага
**** (2) Рыгор
**** (2) Аляксандр
Радок 54:
***** Пётр Андрэевіч (? — да 10.3.1633) — староста навадворскі, ваўкавыскі (з 1626), падстолі вялікі літоўскі (з 1631).
**** Кацярына, жонка (з 1591) Яраша Няміры, лоўчага падляшскага
*** Дарота (?  — пасля 1631), жонка Белазора, падкаморага ўпіцкага
*** Раіна — ігумення (з 1580) пінскага Варварынскага манастыра
* Гаўрыла Грычынавіч (зг. 1528)
Радок 62:
* Антоній Юзаф (? — да 4.7.1747) — канонік віленскі (з 1724), пісар вялікі літоўскі (1730—1740), прэпазіт троцкі (з 1736), сакратар духоўны літоўскі (з 1740).
* Павел
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==