Войны-Грычынавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
*** Пётр Кірдзеевіч Мыльскі — дваранін гаспадарскі (1542), староста пінскі, клецкі, гарадзецкі (1544—1552) кар. Боны, маршалак гаспадарскі (1558—1559).
** Іван (зг. 1528)
** Война Мацвеевіч Грычына (Воін Грычынавіч, хроснае імя Барыс; каля 1492—15.5.1582) — падкаморы пінскі ў 1567—1570, кашталян мсціслаўскі (да 1582), дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі, пераломскі, юрбаркскі. Жанаты быў, паводле Банецкага, з Марынай невядомага роду. Паводле тастамента сына Сямёна, з Багданай Янушаўнай з Любельскіх. Магчыма, Войнажанаты быў жанаты двойчы, бо чацвёртыя часткі складаных гербаў яго сыноў Лаўрына і Рыгора розныя.
*** [[Сямён Война|Сямён]] (?—1599) — маршалак гаспадарскі ў 1584—1588, кашталян мсціслаўскі з 1588; цівун ужвенцкі з 1567, дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі. Выслужыў у вял. кн. Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. Жанаты з 1) Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх; 2) Гальшкай Севасцьянавай
**** (1) [[Мацей Война|Мацей]] (?—чэрв. 1607) — каралеўскі сакратар, вялікі пісар літоўскі з 1589, адначасова падскарбі надворны літоўскі з 1605; цівун ужвенцкі і паюрскі. Вялікі пасол у Маскву ў 1590—1591 гадах.