Розніца паміж версіямі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя (2005)"

няма тлумачэння праўкі
(арфаграфія)
 
5 жніўня 2008 года Палата прадстаўнікоў прыняла новую рэдакцыю закону "Аб рэкламе", у якой канстатавалася поўная забарона на рэкламу "працы, паслуг (дзейнасці) гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, ведзьмакоў, прадракальнікаў, іншых асобаў, якія абвясцілі або лічаць сябе здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сіл",<ref>[http://bchd.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=1917 Хрысціяне прагналі магію са СМІ]</ref> паставіўшы такім чынам рэкламу акультызму ў [Беларусі] па-за Законам.
 
 
=== Кампанія “Пакаянне” ===
 
Кампанія пачалася ў 2007 г. Гэты год для Беларусі быў адзначаны ушанаваннем памяці ахвяраў масавых сталінскіх рэпрэсіяў 1937г.
 
Мэта гэтай кампаніі БХД - пакаянне беларускага народу ў тым, што сваім маўчаннем, абыякавасцю, страхам за ўласнае жыццё мы дапусцілі вынішчэнне лепшай часткі сябе, сваёй інтэлігенцыі, культуры, творчай спадчыны, здзекі і забойства мільёнаў нявінных ахвяраў у часы сталінскіх рэпрэсіяў і напрацягу ўсяго савецкага часу, а таксама пакаянне ў граху бяспамяцтва, якое можа прывесці да паўтарэння гэтай страшнай трагедыі 20-га стагоддзя.
 
У межах кампаніі ажыццяўляецца дзейнасць па наступных накірунках:
 
- Экскурсіі ў Курапаты і іншыя месцы расстрэлаў у Менску ды ў іншых гарадах Беларусі;
- Прэзентацыі пра ахвяраў і катаў часоў савецкіх рэпрэсіяў, паказ фільмаў на гэтую тэматыку з правядзеннем далейшых дыскусіяў;
- Сустрэчы з былымі вязнямі сталінскіх лагероў, наведванне і ўшанаванне іх маладымі актывістамі БХД ды іншых ініцыятываў, збор сродкаў на патрэбы гэтых людзей, дабрачынная падпіска іх на незалежныя газэты;
- Збор і распаўсюд інфармацыі пра савецкія рэпрэсіі на Беларусі праз дыскі, улёткі, буклеты, адпаведны сайт http://represii-by.info, ушанаванне памяці і распаўсюд інфармацыі пра міжнародны дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 30 кастрычніка, а таксама пра 29 кастрычніка 1937 г. – чорны дзень гісторыі беларускай культуры, калі ў Менску былі расстраляныя каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі;
- Кантакты і дапамога ў працы тым людзям, якія займаюцца ўшанаваннем памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў савецкага часу.
 
{{зноскі}}
104

праўкі