Розніца паміж версіямі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя (2005)"

няма тлумачэння праўкі
 
 
==== Кампанія “Пакаянне” ====
 
Кампанія пачалася ў 2007 г. Мэта гэтай кампаніі БХД - пакаянне беларускага народу ў тым, што сваім маўчаннем, абыякавасцю, страхам за ўласнае жыццё мы дапусцілі вынішчэнне лепшай часткі сябе, сваёй інтэлігенцыі, культуры, творчай спадчыны, здзекі і забойства мільёнаў нявінных ахвяраў у часы сталінскіх рэпрэсіяў і напрацягу ўсяго савецкага часу, а таксама пакаянне ў граху бяспамяцтва, якое можа прывесці да паўтарэння гэтай страшнай трагедыі 20-га стагоддзя.
У межах кампаніі ажыццяўляецца разнастайная дзейнасць: экскурсіі да месцаў растрэлаў, сустрэчы з былымі вязнямі лагероў, збор і распаўсюд інфармацыі, каардынацыя дзейнасці паміж людзьмі і суполкамі, што займаюцца падобнай тэматыкай<ref>[http://bchd.info/pakajanne.html Кампанія “Пакаянне”]</ref>.
 
==== Кампанія “Моцная сям’я – моцная Беларусь” ====
 
Кампанія Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, скіраванная на падтрымку сям'і і прасоўванне сямейных каштоўнасцяў<ref>[http://bchd.info/siamja.html Кампанія “Моцная сям’я – моцная Беларусь”]</ref>.
У межах кампаніі праводзяцца дыскусіі, навучанні, распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы.
 
==== Кампанія “Люблю Беларусь!” ====
 
Кампанія “Люблю Беларусь!” распачалася ў 2008 г. з мэтай хрысціянізацыі беларусаў і беларусізацыі хрысціянаў.
104

праўкі