Розніца паміж версіямі "Геня Жытамірскі"

46 байтаў выдалена ,  10 месяцаў таму
афармленне
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
(афармленне)
}}
 
'''Геня Жытамірскі''' ({{lang-pl|Henio Żytomirski}}, {{lang-he|הניו ז'יטומירסקי}}; [[25 сакавіка]] [[1933]], [[Люблін]]  — [[9 лістапада]] [[1942]], канцэнтрацыйны лагер [[Майданак]])  — яўрэйскі хлопчык з Любліна, ахвяра [[Халакост|Халакосту]]у. Паходзіў з [[Асіміляцыя (сацыялогія)|асіміляванай]] яўрэйскай сям'ісям’і. Калі пачалася [[Другая сусветная вайна]] яму было 6 гадоў. У 1941  г. яму і ўсёй яго сям’і давялося пераехаць у Люблінскае гета. У 1942  г. гета было ліквідавана, а некалькі тысяч люблінскіх яўрэяў, уключаючы Геню, былі забітыя. Дзякуючы мерапрыемствам, прысвечаным памяці халакосту люблінскіх яўрэяў, яго постаць стала адным з сімвалаў [[Халакост ў Польшчы|Халакосту ў Польшчы]]<ref>{{cite web|url = http://old.holocaust.uj.edu.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=222:qlisty-do-heniaq-fotoreporta&catid=20:badania-postaw&Itemid=212&lang=en||title = „Letters to Henio” Photo Report |first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = 10.12.2010|month = |year = |work = |publisher = Centre for Holocaust Studies at The Jagiellonian University |location = |page = |pages = |at = |language = en |trans_title = |format = |doi = |archiveurl = http://www.webcitation.org/6VtXPBzni |archivedate = 24.01.2015 |accessdate = 2015-01-24 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref><ref>{{ cite web | url = http://www.ushmm.org/m/pdfs/Publication_OP_2012-12.pdf| title = The Holocaust and Coming to Terms with the Past in Post-Communist Poland| accessdate = 2015-04-08 | first = | last = | author = Jolanta Ambrosewicz-Jacobs|authorlink = |coauthors = | date = 21.04.2012| month = | year = | work = Center for Advanced Holocaust Studies| publisher = United States Holocaust Memorial Museum| page = |pages =| language = en| archiveurl = http://www.webcitation.org/6XdAPz6Dy| archivedate = 08.04.2015| quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>.
 
== Сям’я Жытамірскіх ==
Гісторыя сям’і Жытамірскіх адноўлена не цалкам. Вядома, што дзед Гені Жытамірскага, Фраім (Эфраім) Жытамірскі, нарадзіўся ў 1880  г. у [[Мэджыбіж|Меджыбіжы]] на [[Падолле|Падоллі]] (Украіна). У канцы XIX стагоддзя ў [[Варшава|Варшаве]] ён сустрэў сваю будучую жонку Хаю (у дзявоцтве Меламед) з [[Рыга|Рыгі]] (Латвія). У іх было пяцёра дзяцей. Ёсць звесткі, што Фраім удзельнічаў у рэлігійным жыцці варшаўскага [[кагал|кагалу]]у, але невядома, чым ён займаўся прафесійна.
 
Пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] сям’я Жытамірскіх пераехала ў Люблін і пасялілася на вуліцы Любартоўскай, 22. Сям’я Хаі засталася ў Варшаве, а стрыечная сястра Фраіма Лена Хехтман эмігравала ў [[ЗША]]. У Любліне Фраім Жытамірскі быў уладальнікам канцылярскай крамы<ref name="Rodzina">{{cite web | url =http://teatrnn.pl/leksykon/artykuly/rodzina-zytomirskich/| title = Rodzina Żytomirskich| accessdate = 2020-10-30 | author = | first = Dominika | last = Majuk| name = Dominika | date = |year = | month = | work = | publisher = Teatr NN|| pages = | language = pl | archiveurl = https://web.archive.org/save/http://teatrnn.pl/leksykon/artykuly/rodzina-zytomirskich/ | archivedate = 30-05-2019}}</ref>.
Яго сын, Самуэль (Шмуэль), ажаніўся з Сарай (дзявочае прозвішча Оксман) і атрымаў педагагічную адукацыю. Спачатку працаваў настаўнікам у яўрэйскай школе ў Варшаве, а потым у пачатковай школе ў Быхаве (Польшча). Быў яе заснавальнікам і, верагодна, дырэктарам. Выкладаў гісторыю і літаратуру. Шмуэль быў прыхільнікам новых адукацыйных тэндэнцый у яўрэйскай адукацыі (яўрэйскія свецкія школы Тарбут мелі навучальную праграму ў польскіх школах, але з акцэнтам на іўрыт). Верагодна, што акрамя працы ў Быхаве ён выкладаў і ў Любліне. Сара кіравала крамай. У 1933 годзе ў іх нарадзіўся сын Геня<ref name="Rodzina"/>.
 
Дачка Фраіма Соня выйшла замуж за Юзафа Корнберга, а потым яны пасяліліся ў Казімежы Дольным. У 1936 годзе ў іх нарадзіўся сын Абрагам. Эстэр і Рахель — дзве іншыя дачкі Фраіма замуж не выйшлі <ref name="Rodzina"/>. Другі сын, Лявон (Іегуда), іміграваў у Палесціну ў 1937 годзе. Падобна як і яго бацька Фраім і брат Самуэль, Лявон быў прыхільнікам сіянісцкіх ідэй. Падчас эміграцыі ажаніўся з Ханай (дзявочае прозвішча Хохберг). Уся сям’я Жытамірскіх спрабавала выехаць у [[Палесціна|Палесціну]], але безвынікова. 1 верасня 1939  г. пачалася вайна. З усёй сям’і выжыў толькі Лявон Жытамірскі<ref name="Rodzina"/>
 
Падрабязнасці жыцця Гені Жытамірскага і яго сям’і сталі вядомыя, дзякуючы дачцы Лявона Нэтце Жытамірскай-Авідар, мастачцы з Ізраіля. У 2001 годзе яна прыехала ў Люблін і прывезла з сабой некалькі лістоў і фотаздымкаў з сямейнага альбома. У Любліне яна пазнаёмілася з супрацоўнікамі Цэнтра «Брама Гродска  — Тэатр NN», якія імкнуцца захаваць памяць аб яўрэйскім мінулым горада. Пасля размовы з імі яна вырашыла накіраваць у Люблін і іншыя дакументы з сямейнага архіву<ref>{{cite web | author = Aviva Lori| title = Letters to a dead Jewish child| url = https://www.haaretz.com/1.5014029| journal = Haaretz| oznaczenie = | wydanie = | strony = | date = 03.04.2008| rok = | miesiąc = | odpowiedzialność = | wydawca = | miejsce = | issn = | id = | cytat = | language = en| accessdate = 2020-10-30 | archiveurl = https://web.archive.org/web/20180718055041/https://www.haaretz.com/1.5014029 | archivedate = 18-07-2018}}</ref>.
 
{{familytree/start}}
{{familytree/end}}
 
== Біяграфія Гені ==
[[Файл:Szewska Street 3 in Lubin.jpg|міні|Дом па адрасе вул. Шэўская, 3, дзе сям’я Жытамірскіх жыла да 1941 года]]
Геня Жытамірскі нарадзіўся 25 сакавіка 1933  г. у Любліне. Быў адзіным дзіцём сваіх бацькоў. У верасні 1937  г. пачаў наведваць дзіцячы садок. У ліпені 1938 года адпачываў у вёсцы Руды каля [[Пулавы (гміна)|Пулаваў]]. Стрыечны брат пісаў пра яго як пра жывое і рухлівае дзіця<ref name="życiorys">{{Cite web | url = http://tnn.pl/pm,2893.html| title = Henio Żytomirski – życiorys| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = Żytomirska-Avidar| name = Netta | author link = | date = 21.01.2002| year = | miesiąc = | praca = | publisher = Teatr NN| oznaczenie = | pages = | language = pl en | archiveurl = https://web.archive.org/web/20160330132919/http://tnn.pl/pm,2893.html| archivedate = 30.03.2016| id = | cytat = | odn =}}</ref>. Ёсць здымкі практычна з кожнага года жыцця Гені (да шасці гадоў). Апошні яго здымак быў зроблены 5 ліпеня 1939  г. на прыступках аднаго з банкаў у Любліне. На фотакартцы сарамліва ўсміхаецца маленькі Геня, апрануты ў белую кашульку, клятчастыя шорты і паласатыя шкарпэткі<ref name="Henio, Chaim">{{Cite web | last name = Dras| name = Teresa| author = | title = Henio, Chaim| url = http://biblioteka.teatrnn.pl/dlibra/dlibra/docmetadate?id=19488&from=&dirids=1&ver_id=&lp=4&QI=| journal = Kurier Lubelski| oznaczenie = | edition = | pages = | date = 19.04.2008| year = | miesiąc = | odpowiedzialność = | wydawca = | place = | issn = | id = | cytat = | language = | accessdate = 2015-02-08}}</ref>.
 
Улетку 1939  г. хлопчык вучыўся ездзіць на новым веласіпедзе, а таксама рыхтаваўся пайсці ў школу<ref>{{Cite web | last name = Fijałkowska| name =Magdalena | author = | last name2 = Sulisz| name2 =Waldemar |title = Tak tęsknię za Heniem| url = http://www.dziennikwschodni.pl/apps/pbcs.dll/article?AID=/20070615/MAGAZYN/70614030| journal = Dziennik Wschodni| adres czasopisma = | oznaczenie = | edition = | pages = | date = 15 czerwca 2007| year = | miesiąc = | place = | issn = | language = | accessdate = 2015-02-08 | odn =}}</ref>. Яго бацька хацеў, каб Геня вывучыў [[іўрыт]], а потым паехаў у Палесціну<ref name="życiorys">{{Cite web | url = http://tnn.pl/pm,2893.html| title = Henio Żytomirski – życiorys| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = Żytomirska-Avidar| name = Netta | author link = | date = 21.01.2002| year = | miesiąc = | praca = | publisher = Teatr NN| oznaczenie = | pages = | language = pl en | archiveurl = https://web.archive.org/web/20160330132919/http://tnn.pl/pm,2893.html| archivedate = 30.03.2016| id = | cytat = | odn =}}</ref>. Гэтым планам не было суджана спраўдзіцца з пачаткам [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]].
 
У пачатку вайны бацька Гені — Шмуэль ненадоўга паехаў у [[Львоў]], спрабуючы атрымаць дазвол на выезд яго сям’і за мяжу. Справа была няўдалай, і ён вярнуўся ў Люблін. 24 сакавіка 1941  г. Жытамірскі атрымаў загад пакінуць кватэру па адрасе вул. Шэўская д. 3 і пераехаць у [[гета]] па адрасе вул. Кавальская д. 11. Шмуэль стаў супрацоўнікам [[юдэнрат|юдэнрата]]а і паштовым работнікам у гета. Яго цёткі Генія, Рахель і Эстэр таксама працавалі ў гета, а маці — дома. Дзед Фраім памёр 10 лістапада 1941  г. ад тыфу<ref name="Rodzina"/>. Перад смерцю дзед папрасіў пахаваць яго каля брамы на могілках, каб «першым убачыць вызваленне Любліна». Аднак у 1943  г. падчас ліквідацыі могілак магіла і надмагілле Фраіма Жытамірскага былі знішчаны<ref>{{Cite web | url = http://uczycsiezhistorii.pl/projekt/listy-do-henia-doswiadczenie-pustki-po-zagladzie-lublin/| title = «Listy do Henia» – doświadczenie pustki po Zagładzie (Lublin)| accessdate = 2020-10-30 | author = | last name = | name = | date = | year = 2006| miesiąc = | praca = | publisher = Uczyć się z historii| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = https://web.archive.org/web/20201030103307/http://uczycsiezhistorii.pl/projekt/listy-do-henia-doswiadczenie-pustki-po-zagladzie-lublin/| archivedate = 30.10.2020| id = | cytat = | odn =}}</ref>.
 
У ноч з 16 на 17 сакавіка 1942  г. немцы пачалі ліквідацыю Люблінскага гета. Хутчэй за ўсё да 20 красавіка 1942  г. усе жанчыны сям’і Жытамірскіх былі дэпартаваны ў лагер смерці ў Бэлжцы ў рамках аперацыі «Рэйнхард». Геня і яго бацька былі пераведзены ў гета ў Майдан Татарскі (адзін з раёнаў Любліна) <ref name="Rodzina"/>.
 
Апошні ліст Шмуэля Жытамірскага, дзе ўзгадваецца пра Геня, быў дастаўлены ў штаб-кватэру [[Чырвоны Крыж|Чырвонага Крыжа]] 8 студзеня 1943  г. (дата напісання ліста невядомая, напэўна, ён быў напісаны значна раней)<ref name="kalendarium">{{Cite web | url = http://tnn.pl/Henio_%C5%BBytomirski_-__kalendarium_%C5%BCycia,1443.html| title = Henio Żytomirski – kalendarium życia| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = | name = | date = | year = 2006| miesiąc = | praca = | publisher = Teatr NN| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = http://www.webcitation.org/6WMNilrPB| archivedate = 24.01.2015| id = | cytat = | odn =}}</ref>:
{{цытата|аўтар=[Самуэль]|Дарагі Лявон! Я атрымаў прывітанне. Незвычайна крануты. Бацька памёр 10 лістапада 1941 г. Мы з Генюсям разам. Перадайце прывітанне Хане і ўсёй маёй сям’і<ref>{{Cite web | url = http://www.biblioteka.teatrnn.pl/dlibra/dlibra/docmetadate?id=19654&from=&dirids=1&ver_id=53377&lp=41&QI=94EE21E70F4432816820EFE81F8F4337-13| title = Korespondencja Leona Żytomirskiego| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = | name = | date = | year = 1942/1943| miesiąc = | praca = | publisher = Biblioteka Multimedialna Teatrnn.pl| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = http://www.webcitation.org/6VtYELvvn| archivedate = 24.01.2015| id = | cytat = | odn =}}</ref>.}}
 
Пасля ліквідацыі гета ў Майдане Татарскім, 9 лістапада 1942  г., зняволеныя былі перавезены ў канцлагер у Майданку. Хутчэй за ўсё, у той жа дзень Геня быў закатаваны ў газавай камеры разам з іншымі дзецьмі і састарэлымі, няздольнымі працаваць.
 
Яго бацька быў накіраваны ў працоўны лагер у [[Вянява (гміна)|Веняве]], дзе на месцы разбураных яўрэйскіх могілак будаваўся спартыўны стадыён<ref name="Rodzina"/>. У сваім апошнім лісце да сваякоў, адпраўленым 19 сакавіка 1943  г., Шмуэль Жытамірскі пісаў толькі пра сябе, а гэта значыць, што ў той час іншых членаў сям'ісям’і ўжо не было ў жывых <ref name="życiorys"/>. Падрабязнасці смерці Шмуэля невядомыя. Хутчэй за ўсё ён быў застрэлены падчас [[Эрнтэфест|акцыі Эрнтэфест]]<ref name="Rodzina"/>.
 
== Ушанаванне памяці Гені ==
На аснове рэканструкцыі гісторыі жыцця Гені Люблінскі цэнтр «Брама Гродска  — Тэатр NN» рэалізаваў шэраг праектаў, прысвечаных захаванню памяці аб яўрэйскай абшчыне Любліна.
 
У рамках праекта «Лісты ў гета» з 2001 года моладзь з Любліна рассылала лісты на выпадкова выбраныя адрасы дамоў, якія існавалі ў Люблінскім гета (большасць з іх былі знішчаны ў 1942 годзе нацыстамі)<ref>{{Cite web | url = https://radio.lublin.pl/2019/01/27-01-2019-reportaz-mariusza-kaminskiego-listy-do-getta/| title = Listy do getta | accessdate = 2020-10-30 | author = | last name = Kamińsky | name = Mariusz | date = 13.03.2004| year = | miesiąc = | praca = | publisher = Radio Lublin| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = https://web.archive.org/web/20201030105619/https://radio.lublin.pl/2019/01/27-01-2019-reportaz-mariusza-kaminskiego-listy-do-getta/| archivedate = 30.10.2020| id = | cytat = | odn =}}</ref>. Потым лісты былі накіраваны адпраўшчыкам з анатацыямі «такога адраса няма» альбо «невядомы адрасат»<ref>{{Cite book | title = Kręgi pamięci| wydawca = Ośrodek „Brama Grodzka – Teatr NN”| author = Tomasz Pietrasiewicz|author link=Tomasz Pietrasiewicz |publisher = Ośrodek „Brama Grodzka – Teatr NN”| place = Lublin| year = 2008| pages = 120| isbn = 978-83-61064-18-3}}</ref>. У 2002 годзе сярод атрымальнікаў гэтых лістоў упершыню з’явіўся Геня Жытамірскі<ref>{{Cite book | title = Kręgi pamięci| wydawca = Ośrodek „Brama Grodzka – Teatr NN”| author = Tomasz Pietrasiewicz|author link=Tomasz Pietrasiewicz |publisher = Ośrodek „Brama Grodzka – Teatr NN”| place = Lublin| year = 2008| pages = 120| isbn = 978-83-61064-18-3}}</ref>. З 2005 года дадзены праект ужо пад назвай «Лісты да Гені» сканцэнтраваўся на гісторыі жыцця хлопчыка і праводзіцца ў рамках святкавання [[Дзень Памяці ахвяр Халакосту|Дня Памяці ахвяр Халакосту]]<ref>{{Cite web | url = http://wiadomosci.ngo.pl/wiadomosci/189425.html| title = «Listy do Henia» – Dzień Pamięci o Holokauście i przeciwdziałaniu zbrodniom przeciw ludzkości| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = Krzykała| name = Monika | date = 13.04.2006| year = | miesiąc = | praca = | publisher = Portal organizacji pozarządowych| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = http://www.webcitation.org/6VtYdQciB| archivedate = 24.01.2015| id = | cytat = | odn =}}</ref>.
{{цытата|Немагчыма ўзгадаць 40 000 твараў люблінскіх ахвяр Халакосту. Памятайце хаця б адзін<ref name="Henio, Chaim"/>}}
 
Пачынаючы з 2005 года, 19 красавіка, на прыступках банка Pekao па адрасе Krakowskie Przedmieście, 64 (да вайны тут знаходзілася сядзіба банка Народнай Гаспадаркі) была ўстаноўлена рэпрадукцыя апошняй фатаграфіі Гені  — гэта тое самае месца, дзе хлопчык быў сфатаграфаваны ў 1939 годзе за два месяцы да пачатку вайны. Таксама была ўсталявана спецыяльная [[паштовая скрыня]], у якую ўсе госці  — навучэнцы люблінскіх школ і іншыя выпадковыя жадаючыя маглі ўкінуць ліст адрасаваны хлопчыку<ref>{{Cite web | last name = Wilkowski| name =Marcin | author = |title = Powrót Henia Żytomirskiego| url = http://wilkowski.org/wp-content/uploads/downloads/2012/03/powrot_henia_zytomirskiego_wilkowski.pdf| journal = Kultura Współczesna| adres czasopisma = | oznaczenie = | edition = №1| pages = 202-211| date = | year = 2010| miesiąc = place = | issn = | language = | accessdate = 2015-02-08 | odn =}}</ref>. У межах мерапыемства праводзяцца семінары для студэнтаў, накіраваныя на азнаямленне ўдзельнікаў з тэмай Халакосту праз прызму лёсу аднаго дзіцяці<ref>{{Cite web | last name = Miłkowska| name =Małgorzata | author = |title = Listy do Henia| url = http://cpe.poznan.pl/wp-content/themes/cpe/files/CPE_poradnik_metodyczny.pdf| journal = Poradnik metodyczny. Edukacja kulturowa| adres czasopisma = | oznaczenie = | edition =| pages = 34-51| date = | year = 2014| miesiąc = | place = Poznań| issn = | language = | accessdate = 2020-10-30 | odn =}}</ref>.
 
У 2003  г. у рамках праграмы ЕС «Нацысцкія канцэнтрацыйныя лагеры ў гістарычнай памяці» Цэнтр «Брама Гродска  — Тэатр NN» у супрацоўніцтве з [[Дзяржаўным музей на Майданку|Дзяржаўным музеем на Майданку]] падрыхтаваў выставу «Азбука  — дзеці ў лагеры Майданак». Выстава знаходзіцца ў лагернай [[Казарма|казарме]] №53№ 53 і прысвечана чацвярым дзецям, якія былі зняволенымі лагера: яўрэям Гені Жытамірскаму і Галіне Грынштэйн, польцы Яніне Бучэк і беларусу Пятру Кірышчэнка<ref>{{Cite web | last name = Ziębińska-Witek| name =Anna | author = |title = Reprezentacje «Wiedzy trudnej». Elementarz Tomasza Pietrasiewicza| url = https://docplayer.pl/7025523-Z-warsztatu-pracy-historyka-reprezentacje-wiedzy-trudnej-elementarz-tomasza-pietrasiewicza.html| journal = Historyka| adres czasopisma = | oznaczenie = | edition =T. XL| pages = 59-71| date = | year = 2010| miesiąc = | place = Poznań| issn = | language = | accessdate = 2020-10-30 | odn =}}</ref>. Прастора казармы сімвалічна падзелена на дзве часткі  — «свет школы і азбукі» і «свет лагера». На выставе паказаны лёс дзяцей у канцлагеры, якіх гвалтоўна выкінулі з простага і наіўнага свету буквара і кінулі ў свет лагера<ref>{{Cite web | url = http://tnn.lublin.pl/elementarz/prasa/18.html| title =«Żyła sobie raz Elżunia»| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = Grudzińska| name = Marta| date = | year = 2003| miesiąc = | praca = | publisher = Niecodziennik Biblioteczny| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = https://web.archive.org/web/20160304043145/http://tnn.lublin.pl/elementarz/prasa/18.html| archivedate = 04.03.2016| id = | cytat = | odn =}}</ref>. Выстава на дадзены момант зачынена для наведвальнікаў<ref>{{Cite web | url = http://www.majdanek.eu/articles.php?acid=148| title =Elementarz – Dzieci w obozie na Majdanku| accessdate = 2015-02-21 | author = | last name = | name = | date = | year = | miesiąc = | praca = | publisher = Państwowe Muzeum na Majdanku| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = http://www.webcitation.org/6WVCutlmk| archivedate = 21.02.2015| id = | cytat = | odn =}}</ref>.
 
Створаны два вэб-фотаальбомы: адзін прысвечаны выключна хлопчыку, другі  — яго сям’і. Нягледзячы на параўнальна невялікую колькасць матэрыялаў, альбомы маюць значную гістарычную каштоўнасць і адкрываюць вобразы жыцця яўрэяў у Любліне да вайны. Фотаздымкі прадстаўляюць цёплыя і сардэчныя адносіны ў сям’і Жытамірскіх і паказваюць сувязь паміж пакаленнямі (прагулка дзеда Фраіма з унукамі, развітанне з Лявонам у Палестыне, сямейныя сустрэчы і г.д.)<ref name="The Absent Jewish Child">{{Cite web | last name = Stańczyk| name =Ewa| author = |title = The Absent Jewish Child: Photography and Holocaust Representation in Poland| url = https://www.tandfonline.com/doi/abs/10.1080/14725886.2014.951536#.VLFvIHvpzTA| journal = Journal of Modern Jewish Studies| adres czasopisma = | oznaczenie = | edition =Volume 13, Issue 3| pages = 360-380| date = | year = 2014| miesiąc = | place = Poznań| issn = | language = en| accessdate = 2015-02-08 | odn =}}</ref>. Гэтыя інтэрнэт-альбомы суправаджаюцца папяровай брашурай «Геня. Гісторыя аднаго жыцця»<ref>{{Cite web | author = Tomasz Pietrasiewicz|author link=Tomasz Pietrasiewicz | title = Henio. Historia jednego życia| url = http://biblioteka.teatrnn.pl/dlibra/dlibra/docmetadate?id=19463&from=publication|wydawca = Ośrodek „Brama Grodzka – Teatr NN”| place = Lublin| year = 2005| pages = 24| isbn =}}</ref>. Па словах Эвы Станчык, кніга нагадвае яўрэйскія «[[Кніга памяці|Кнігі памяці]]», дзе запісваліся імёны памерлых, але ў адрозненне ад іх яна створаная не яўрэямі <ref name="The Absent Jewish Child"/>.
 
18 жніўня 2009  г. створаны профіль Гені ў сетцы [[Facebook]]. Мадэратарам выступіў Пётр Брожэк, супрацоўнік «Брама Гродска», які апублікаваў фатаграфіі і паведамленні на польскай мове ад імя хлопчыка. Калі замежнікі пачалі далучацца да інтэрнэт-сяброў Гені, яны самі пераклалі паведамленні хлопчыка на іншыя мовы. У Цэнтры сабрана шмат інфармацыі пра Геню (у тым ліку фотаздымкі і лісты, дасланыя сваякамі з сям’і Жытамірскіх). На падставе гэтых матэрыялаў былі прапанаваныя тэксты, якія маглі б з’явіцца ў якасці аўтарскіх запісаў дзіцяці. Геня «апублікаваў» досыць простыя тэксты пра паўсядзённае жыццё, напрыклад:
{{цытата|Мне сем гадоў. У мяне ёсць мама і тата. У мяне ёсць маё любімае месца. Не ва ўсіх ёсць мама і тата, але ў кожнага ёсць сваё любімае месца. Сёння я вырашыў, што ніколі не з'еду з Любліна. Я застануся тут назаўсёды. У маім улюбёным месцы. З мамай і татам. У Любліне.}}
 
{{цытата|Мы спрабуем узнавіць яго жыццё ў гета са сведчанняў тых, хто выжыў, з дакументаў, з гісторыі Любліна падчас нацысцкай акупацыі. На падставе ўсіх крыніц мы спрабуем здагадацца, якім магло б быць яго сведчанне. Геня — гэта прадстаўнік, сімвал, вобраз. Яго фігура ўяўляе знішчэнне гістарычнай яўрэйскай супольнасці Любліна.}}
 
Як лічыць выданне [[Deutsche Welle]], профіль Гені  — прыклад таго, як сайты сацыяльных сетак могуць быць паспяхова выкарыстаны ў адукацыйных мэтах <ref>{{Cite web | url = http://www.dw.de/young-holocaust-victim-has-over-1700-friends-on-facebook/a-4908523| title =Young Holocaust victim has over 1,700 friends on Facebook| accessdate = 2020-10-30 | author = | last name = Vierecke | name = Linda | date = 19 listopada 2009| year = | miesiąc = | praca = | publisher = [[Deutsche Welle]]| oznaczenie = | pages = | language = en| archiveurl = http://www.webcitation.org/6VtZHQ2MK| archivedate = 27.01.2015| id = | cytat = | odn =}}</ref><ref>{{Cite web | url = http://mashable.com/2010/02/04/facebook-profile-holocaust-victim/| title =Facebook Profile For Holocaust Victim Brings History to Life| accessdate = 2020-10-30 | author = | last name = Ehrlich| name = Brenna | date = 24 lutego 2010| year = | miesiąc = | praca = | publisher = Mashable| oznaczenie = | pages = | language = en| archiveurl = http://www.webcitation.org/6VtZKYGRO| archivedate = 24.01.2015| id = | cytat = | odn =}}</ref>. Геня сабраў максімальную колькасць сяброў для індывідуальнага профілю. У ліпені 2010 года профіль быў закрыты з-за правіла, якое забараняе ствараць запісы Facebook ад імя трэціх асоб<ref>{{Cite book | title = Animacja sieci w programie Ośrodka «Brama Grodzka – Teatr NN»| author = Tomasz Pietrasiewicz|author link=Tomasz Pietrasiewicz | publisher = Ośrodek „Brama Grodzka – Teatr NN”| place = Lublin| year = 2010| pages = 35| isbn =978-83-61064-18-3}}</ref>.
 
У 2012 годзе, праз 70 гадоў пасля ліквідацыі Люблінскага гета, гісторыя Гені Жытамірскага была прадстаўлена ў выглядзе чорна-белага [[Комікс|комікса]] «Прагулка». Гэты асаблівы фармат быў абраны дзеля таго, каб дасягнуць мэтавай аўдыторыі  — дзяцей і моладзі. У коміксе Геня шпацыруе з бацькам па Любліне. Шмуэль хоча пайсці да краўца, каб забраць школьную форму хлопчыка, але Геня аддае перавагу марожанаму. Па дарозе яны сустракаюцца з сябрамі, з якімі размаўляюць пра будучы выезд у Палесціну. У гэтай гісторыі няма гаворкі пра надыходзячую трагедыю. Толькі ў канцы кнігі з’яўляецца апошні фотаздымак хлопчыка з наступным каментарыем<ref>{{Cite web | last name = Szlachetka | name =Małgorzata | author = |title = Przypominać o Zagładzie. Spacer z Heniem po Lublinie| url = http://lublin.wyborcza.pl/lublin/1,48724,11338237.html| journal = Gazeta Wyborcza| adres czasopisma = | oznaczenie = | edition =| pages = | date = 14 marca 2012| year = | miesiąc = | place = | issn = | language = | accessdate = 2015-01-24 | odn =}}</ref>:
{{цытата|Месца, паказанае на фотаздымку на папярэдняй старонцы, знаходзіцца ў самым цэнтры Любліна. Яно нічым асаблівым не вылучаецца і не прыцягвае да сябе ніякай увагі. У ліпені 1939 года тут некалькі хвілін стаяў маленькі яўрэйскі хлопчык, Геня Жытамірскі. Бацька сфатаграфаваў яго. Здымак захаваўся. Геня быў забіты падчас акупацыі <ref>{{Cite book| title = Spacer|last name = Pałka| name = Maciej | last name2 = Konwerski| name2 = Karol | publisher = Dom Słów| place = Lublin| year = 2012| pages = 13| isbn =978-83-61064-32-9}}</ref>.}}
 
== Зноскі ==
{{Reflist|2}}
 
== Спасылкі ==
{{commons}}
{{вонкавыя спасылкі}}