Войны-Грычынавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Гістарыяграфія ==
Паводле [[Б. Папроцкі|Б. Папроцкага]] род Войнаў паходзіў са Смаленкай зямлі адкуль выехаў пры вял. кн. [[Казімір IV Ягелончык|Казіміры]] з-за войнаў з Масквой. Пачынальнікам роду ў Літве Папроцкі лічыў '''Матфея Грычыну''' і называў двух яго сыноў — Кірдзея, ротмістра, і Войну, падкаморыя пінскага і старосту ожскага. З сыноў Войны Матфеевіча Папроцкі ведаў [[Лаўрын Война|Лаўрына]], падскарбія, і трох яго братоў, невядомых яму імем — старосту палангоўскага, ротмістра і троцкага пробашча. Уласна ад Войны Матфеевіча Грычыновіча пайшоў род Войнаў, бо імя бацькі сыны захавалі як прозвішча. Папроцкі не меў інфармацыі пра Войнаў з першых рук, таму і падаў настолькі няпоўны. Тое ж, напэўна, было і з гербам, Папроцкі ведаў толькі падскарбінскі лічман 1577 года з чатырохчасткавым гербам, дзе ў 1-м полі памылкова быў [[Корчак (герб)|«Корчак»]], калі на іншых пячатках Лаўрын Война ужываў [[Трубы (герб)|«Трубы»]]{{Sfn|Шаланда|2011}}.
 
[[А. Віюк-Каяловіч]] ужо ведаў шэсцярых сыноў Войны і іх імёны — ксяндза [[Бенедыкт Война|Бенедыкта]], віленскага біскупа, [[Габрыэль Война|Гаўрылу (Габрыэля)]], падканцлера, Лаўрына (Ваўжынца), падскарбія, [[Сямён Война|Сямёна]], мсціслаўскага кашталяна, [[Рыгор Война|Рыгора]], берасцейкага кашталяна, Сокала, берасцейскага кашталяна. Паводле А. Каяловіча ўжывалі Войны герб «Трубы». У радавод аднак А. Каяловіч дадаў паміж Войнам Мацвеевічам і яго шасцю сынамі ўяўнае пакаленне -- — Мацея і Рыгора -- — такім чынам зрабіўшы сыноў ўнукамі.
 
[[К. Нясецкі]] лічыў, што род паходзіць з [[Севершчына|Севершчыны]], але падаў родавае паданне ўплеценае ў афіцыйную гісторыю ВКЛ, што ''«gdy Erdywił z Litewskim wojskiem wpadł w Ruskie kraje, trzey Woynowie Ruskich obywatelów, przeciwko niemu nie tylko pobudzili, ale i mężnie go z niemi wojowali. Między Prypeciem i Pinem rzekami mieli kiedyś przodkowie ich obszerną fortunę»'', — такім чынам, называў Войнаў русінамі, а іх радзімай [[Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Пінскі павет]]. Нясецкі адносіў Войнаў да «Трубаў», але няупэўнена, бо пад Грычынамі Войнамі запісаў, што яны карысталіся «Корчакам» ''«że się tym herbem niektórzy z nich w księstwie Litewskiem pieczętują, miałem pewną relacyą»'', — ад каго атрымаў такую інфармацыя не пазначыў. Нясецкі падаў болей звестак пра пэўных асоб, але іх сувязі не заўсёды верагоднымі, так [[Мацей Война|Мацея Сямёнавіча]] ён лічыў сынаў Лаўрына.