Першая беларуская трупа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дабавіў інфармацыю пра музыкаў
др дадаў спасылку
Радок 5:
Створана па ініцыятыве акцёра і тэатральнага дзеяча І. Буйніцкага ў фальварку Палівачы Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер [[вёска Палевачы]] [[Глыбоцкі раён|Глыбоцкага раёна]] Віцебскай вобл.). Узнікла на аснове беларускіх вечарынак, аматарскіх «сямейных» спектакляў і да [[1910]] мела аматарскі характар. Трупа праводзіла асветную работу, шмат зрабіла для развіцця самадзейнай творчасці і прапаганды беларускага мастацтва, стварыла асновы нацыянальнага прафесійнага тэатра. Пад уплывам яе дзейнасці і традыцый у красавіку [[1917]] узнікла [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі]].
 
Калектыў шмат гастраліраваў па Беларусі, у [[Вільня|Вільні]] (1910), [[Пецярбург]]у (1911 і 1912), [[Варшава|Варшаве]] (1913). У праграму паказаў спачатку ўваходзілі беларускія народныя песні, танцы, дэкламацыя вершаў і апавяданняў на роднай мове, невялікія п'есы. У трупу ўваходзілі капэла ў традыцыйным складзе дуда, скрыпка і цымбалы. Вядома, што ў склад капэлы ўваходзілі тры музыкі: дудар ([[Адам Шульга]]), скрыпач (Франак Голер) і цымбаліст ([[Ян Голер]]). 3 1910 паказы складаліся з некалькіх самастойных частак: 1-2 п'ес, дэкламацый, спеваў і танцаў. Тэатр прытрымліваўся народных традыцый, вылучаўся сінтэтычным характарам сваёй творчасці і рэалістычнай накіраванасцю. У нескладаным сцэнічным афармленні выкарыстоўваліся элементы беларускага народнага выяўленчага мастацтва, акцёры выступалі ў беларускіх нацыянальных касцюмах. Сярод драматычных выканаўцаў вызначаліся І. Буйніцкі (іграў характарна-драматычныя ролі), [[А. Бурбіс]], [[А. Пашкевіч (Цётка)|Крапівіха]] (А. Пашкевіч), А. 3абель (З. Абрамовіч); сярод музыкантаў — Дз. Крывадубаў (Няленка) і І. Голер; сярод спевакоў — Я. Феакцістаў; сярод танцораў — І. Буйніцкі, яго дочкі Ванда і Алена, [[Ч. Родзевіч]], [[Л. Родзевіч]], Я. Родзевіч. Музычнай часткай кіраваў [[Л. Рагоўскі]]. Рэжысёрамі былі А. Аляксеенка, А. Бурбіс і інш.
 
У рэпертуар уваходзілі пастаноўкі «Модны шляхцюк» [[К. Каганец|К. Каганца]], «У зімовы вечар» і «Хам» паводле [[Эліза Ажэшка|Э. Ажэшкі]], «Сватанне» і «Мядзведзь» [[Антон Паўлавіч Чэхаў|А. Чэхава]], «[[Па рэвізіі]]» [[Марка Лукіч Крапіўніцкі|М. Крапіўніцкага]], «Міхалка» Далецкіх; вершы [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Якуб Колас|Я. Коласа]], [[Янка Лучына|Я. Лучыны]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|А. Паўловіча]]; песні «Чаму ж мне не пець», «Дуда-весялуха», «За гарамі, за лясамі» і інш.; танцы «Юрка», «Гняваш», «Верабей», «[[Лявоніха]]», «Мельнік», «Мяцеліца», «Антошка», «Чобат», «Качан», «Чабор», «Полька» і інш.<ref>Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.</ref>