Здзітаўская абарона: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dzianis Niadbajla перанёс старонку Здзітаўская абарона у Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона»: Дакладная назва
Тэг: Новая перасылка
 
Тэг: Выдаленае перанакіраванне
Радок 1:
'''Здзітаўская абарона''' — баі [[партызанская брыгада (СССР, 1941—1944)|партызанскіх брыгад]] [[Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага (В. М. Манахаў)|імя Ф. Э. Дзяржынскага]], «[[Савецкая Беларусь (партызанская брыгада)|Савецкая Беларусь]]» і [[345-ы партызанскі атрад|345-га партызанскага атрада]] супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 — 11 красавіка 1944 года каля вёскі [[Здзітава (Бярозаўскі раён)|Здзітава]] [[Бярозаўскі раён|Бярозаўскага раёна]].
#REDIRECT [[Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона»]]
 
== Перадумовы ==
Непадалёку ад вёскі [[Здзітава (Бярозаўскі раён)|Здзітава]] базіраваліся партызанскія фарміраванні, штаб [[Брэсцкае партызанскае злучэнне|Брэсцкага партызанскага злучэння]], Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б. У пачатку красавіка 1944 гітлераўцы сканцэнтравалі ў гэтым раёне атрады [[СС]], 10 артылерыйскіх і мінамётных батарэй, танкі, машыны, бамбардзіроўшчыкі. Партызанскія брыгады і атрады, пад аховай якіх знаходзілася 10 000 мірных жыхароў, апынуліся ў акружэнні.
 
== Бітва ==
З красавіка пачалося наступленне на пазіцыі [[Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага (В. М. Манахаў)|брыгады імя Дзяржынскага]] і [[345-ы партызанскі атрад|345-га партызанскага атрада]]. Толькі на трэці дзень карнікам удалося ўклініцца ў абарону партызан. На дапамогу абаронцам прыйшоў атрад імя Будзённага. Страціўшы на гэтым участку 57 салдат і афіцэраў, карнікі адступілі і кінулі асноўныя сілы супраць брыгады «[[Савецкая Беларусь (партызанская брыгада)|Савецкая Беларусь]]», якая займала абарону ўздоўж ракі Дарагабуж і прыкрывала асноўныя партызанскія базы. Некалькі дзён карнікі беспаспяхова атакавалі, бамбілі і абстрэльвалі з гармат партызанскія ўмацаванні. У партызан канчаліся боепрыпасы. У начы 11 красавіка паводле загаду камандавання яны перайшлі на другую лінію абароны паміж вёскамі [[Здзітава (Бярозаўскі раён)|Здзітава]] і [[Спорава]]. Другі ўзвод трэцяй роты атрада імя Суворава, які прыкрываў адыход, шэсць гадзін утрымліваў пераправу. Толькі на сёмы дзень карнікі увайшлі ў вёскі Здзітава і Спорава, але другую лінію абароны штурмаваць так і не адважыліся.
 
== Памяць ==
На месцы баёў у вёсцы [[Здзітава (Бярозаўскі раён)|Здзітава]] ў 1975 годзе збудаваны [[Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона»|мемарыяльны комплекс]].
 
== Літаратура ==
* {{кніга
|аўтар =
|частка =
|загаловак = Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны = Рэкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = БелСЭ
|год = 1990
|том =
|старонкі =
|старонак = 680
|серыя =
|isbn = 5-85700-012-2
|тыраж = 20 000
|ref =
}}
 
[[Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі]]
[[Катэгорыя:Канфлікты 1944 года]]
[[Катэгорыя:Красавік 1944 года]]
[[Катэгорыя:1944 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Бярозаўскага раёна]]