Беларуская служба Польскага радыё: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 32:
У першы перыяд дзейнасці Беларуская служба Польскага радыё інфармавала слухачоў у [[Беларусь|Беларусі]] перадусім пра найважнейшыя падзеі з розных галін жыцця польскай дзяржавы, пра польска-беларускія ўзаемадачыненні, пра сітуацыю нацыянальных меншасцяў: беларускай у Польшчы і польскай у Беларусі. Разам са зменаю палітычнай сітуацыі ў Беларусі, з прыходам да ўлады прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, служба ўзяла на сябе дадатковы абавязак - паведамлення пра падзеі ў Беларусі ды пра трактоўку беларускіх уладаў міжнароднай грамадскай думкаю. Некаторая частка эфірнага часу прызнaчаецца таксама дасягненням беларускай дыяспары ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[ЗША]], [[Канада|Канадзе]].
 
Беларуская служба Польскага радыё імкнецца наладзіць супрацоўніцтва з іншымі СМІ, якія працуюць на беларускай мове. У прыватнасці, ідзе супольная праца з Рэдакцыяй нацыянальных меншасцяў Радыё Беласток. Ажыццяўляліся агульныя праекты і з медыямі ў Беларусі: з радыёстанцыяй «{{нп3|[[Беларуская маладзёжная|Беларуская маладзёжная|be-x-old(радыёстанцыя)|Беларуская маладзёжная (радыёстанцыя)}}]]



», «[[Радыё 101,2]]», [[Радыё «Сталіца»]], а таксама з [[Беларуская служба Радыё «Свабода»|Беларускай службай Радыё «Свабода»]], з недзяржаўнай прэсай у Беларусі.
 
У склад рэдакцыі ўваходзяць: Анна Задрожна, Валера Саўко, Яланта Смялоўская, Тамаш Саевіч, Эльвіра Богдан-Сянкевіч, Наталля Грышкевіч-Шымковяк, Дзмітрый Гурневіч, Алена Пытэль, кіраўнік — [[Ніна Баршчэўская]]. Польскае Радыё мае сваіх карэспандэнтаў у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў [[горад Вільнюс|Вільні]].