Утухегаль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
 
'''Утухегаль''' ([[2112 да н.э.|2112]] — [[2104 да н.э.|2104]] гг. да н. э.) — лугаль ([[манарх]]) [[Урук]]а, вызваліцель [[Шумер]]а ад улады [[гутыі|гутыяў]]. Утухігаль разам з зяцем [[Ур-Наму]] лічыўся адным з заснавальнікаў [[Трэцяя дынастыя Ура|трэцяй дынастыі Ура]].
 
== Паходжанне ==
Утухегаль лічыцца адзіным вядомым прадстаўніком пятай дынастыі [[Урук]]а. Факты яго паходжання і атрымання тытулу лугаля не вядомы. Пасля заняпаду [[Акад]]скай імперыі [[Шумер]] апынуўся пад уладай [[гутыі|гутыяў]]. Яна перажывалася вельмі балюча. На пераможнай [[стэла|стэле]] Утухегаля яны называліся іклатымі [[змеі|змеямі]] горных хрыбтоў, якія выступалі супраць [[бог|багоў]] і зрабілі шмат зла [[шумеры|шумерам]]. Урук таксама мог быць падначаленым гутыям, у такім разе Утухегаль першапачаткова зрынуў намесніка гутыйскага валадара або сам з'яўляўся намеснікам. Аднак у больш позняй шумерскай паэме пра Утухегаля паведамляецца, што ў яго час гутыі кантралявалі абодвы берагі [[Тыгр (рака)|Тыгра]]. Урук знаходзіўся на левым беразе [[Еўфрат]]а і мог заставацца свабодным.
 
У пазнейшай [[акадская|акадскай]] [[літаратура|літаратуры]] Утухегаль называўся [[рыбалоўства|рыбаком]], што аднак не значыла яго паходжання з простай сям'і. У [[вавілон]]скім запісе паведамлялася, што ён злавіў рыбу для ахвярапрынашэння [[Мардук]]у, аднак гутыі аднялі яе, за што былі пакараны Мардукам, а Утухегаль узвышаны. Магчыма, ў гэтай гісторыі быў намёк на сувязь Утухегаля з [[Думузі (бог)|Думузі]], прадстаўніком першай дынастыі Урука, або на яго смерць у вадзе.
 
== Спасылкі ==