Адам Шульга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
[[Файл:Трупа_Буйніцкага.jpg|link=https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:%D0%A2%D1%80%D1%83%D0%BF%D0%B0_%D0%91%D1%83%D0%B9%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0.jpg|міні|250x250пкс|Трупа Буйніцкага пасля выступлення ў Спорцінг-Палацы ў 1912 годзе. Адам Шульга першы злева ў першым радзе.]]
[[Файл:Трупа Ігната Буйніцкага .jpg|міні|250px|thumb|Трупа Ігната Буйніцкага. Адам Шульга першы злева ў першым радзе.]]
«''Музыкаў нас траіх было — Адам Шульга, дудар, мой брат Франак на скрыпцы іграў і я на цымбалах. Ну і яшчэ восем танцораў — Буйніцкі са сваімі трыма дочкамі і гімназісты з Дзісны — хлопец і тры дзеўкі… Мы са сваімі выкрэнтамі паўсвету аб’ездзілі — два разы ў ПецярбурзеПецярбургу былі, у Варшаве, у Вільні''». З гэтай гутаркі відавочна, якім быў асноўны рэпертуар трупы: «''У Буйніцкага танцавалі найбольш скочныя танцы — „Лявоніху“, „Качана“, „Мяцеліцу“, „Ваўчка“. Яны танцавалі і падпявалі самі сабе, а мы, музыкі, таксама памагалі пець''»<ref>Іван Голер у размове з Рыгорам Семашкевічам, газета «Літаратура і Мастацтва», 1974. </ref>.
 
Адам Шульга выступаў з тэатрам Ігната Буйніцкага ў [[Вільнюс|Вільні]], [[Варшава|Варшаве]] і [[Санкт-Пецярбург|ПецярбурзеПецярбургу]]. Захаваліся фотаздымкі на якіх прысутнічае дудар.
 
Але перад выступамі ў ПецярбурзеПецярбургу трупа Буйніцкага у 1911 годзе паспела захапіць таксама і мінскую публіку. [[Язэп Дыла]] пісаў: {{цытата|І вось трэці сігнал! У відоўні цёмна, заслона ўзнеслася, і на сцэне пад гукі цымбалаў, скрыпак і дуды Буйніцкі са сваімі дочкамі і іншымі малайцамі-танцорамі пачаў весці „Лявоніху“… Было на што паглядзець! Такой „Лявоніхі“ і ў такім бліскучым выкананні я яшчэ ніколі і нідзе не бачыў!.. А „Мельнік“, а „Юрка“, а „Мяцеліца“!!! Ды гэта ж была сапраўдная нястрымная мяцеліца!.. Далей пайшлі „Верабей“, „Гневаш“, „Антошка“! А „Чабор“! І скуль толькі ў іх бралася гэтулькі энергіі і нязморанасці пры выкананні танцаў?! Здавалася, што нават вопратка, у якую яны былі апрануты, жыла на іх!.. Ніводзін самы таленавіты балетмайстар не мог бы не пазайздросціць Ігнату Буйніцкаму ў такой пастаноўцы нацыянальных беларускіх танцаў!.. Творча-арганізатарскі талент Буйніцкага прыдаў народным беларускім танцам столькі захаплення, столькі мастацкай прыгажосці|}}
 
Даты і месцы нараджэння і смерці Адама Шульгі невядомыя. Памяць пра музыку захоўваецца ў зборах Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэкі і Глыбоцкага гісторыка-краязнаўчага музея. Памяць пра дудара ўшанавалі ўдзельнікі першага міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў [[Дударскі рэй]] у 2017 годзе<ref>[http://vitvesti.by/kultura/shestce-dudaro-u-glybok-m.html]</ref>.
Радок 14:
{{зноскі}}
 
{{DEFAULTSORT:Шульга Адам}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Дудары Беларусі]]