Войны-Грычынавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Паводле [[Б. Папроцкі|Б. Папроцкага]] род Войнаў паходзіў са Смаленкай зямлі адкуль выехаў пры вял. кн. [[Казімір IV Ягелончык|Казіміры]] з-за войнаў з Масквой. Пачынальнікам роду ў Літве Папроцкі лічыў '''Матфея Грычыну''' і называў двух яго сыноў — Кірдзея, ротмістра, і Войну, падкаморыя пінскага і старосту ожскага. З сыноў Войны Матфеевіча Папроцкі ведаў [[Лаўрын Война|Лаўрына]], падскарбія, і трох яго братоў, невядомых яму імем — старосту палангоўскага, ротмістра і троцкага пробашча. Уласна ад Войны Матфеевіча Грычыновіча пайшоў род Войнаў, бо імя бацькі сыны захавалі як прозвішча. Папроцкі не меў інфармацыі пра Войнаў з першых рук, таму і падаў настолькі няпоўны радавод. Тое ж, напэўна, было і з гербам, Папроцкі ведаў толькі падскарбінскі лічман 1577 года з чатырохчасткавым гербам, дзе ў 1-м полі памылкова быў [[Корчак (герб)|«Корчак»]], калі на іншых пячатках Лаўрын Война ужываў [[Трубы (герб)|«Трубы»]]{{Sfn|Шаланда|2011}}.
 
[[А. Віюк-Каяловіч]] ужо ведаў шэсцярых сыноў Войны і іх імёны — ксяндза [[Бенедыкт Война|Бенедыкта]], віленскага біскупа, [[Габрыэль Война|Гаўрылу (Габрыэля)]], падканцлера, Лаўрына (Ваўжынца), падскарбія, [[Сямён Война|Сямёна]], мсціслаўскага кашталяна, [[Рыгор Война|Рыгора]], берасцейкагаберасцейскага кашталяна, Сокала, берасцейскага кашталяна. Паводле А. Каяловіча ўжывалі Войны герб «Трубы». У радавод аднак А. Каяловіч дадаў паміж Войнам Мацвеевічам і яго шасцю сынамі ўяўнае пакаленне — Мацея і Рыгора — такім чынам зрабіўшы сыноў ўнукамі.
 
[[К. Нясецкі]] лічыў, што род паходзіць з [[Севершчына|Севершчыны]], але падаў родавае паданне ўплеценае ў афіцыйную гісторыю ВКЛ, што ''«gdy Erdywił z Litewskim wojskiem wpadł w Ruskie kraje, trzey Woynowie Ruskich obywatelów, przeciwko niemu nie tylko pobudzili, ale i mężnie go z niemi wojowali. Między Prypeciem i Pinem rzekami mieli kiedyś przodkowie ich obszerną fortunę»'', — такім чынам, называў Войнаў русінамі, а іх радзімай [[Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Пінскі павет]]. Нясецкі адносіў Войнаў да «Трубаў», але няупэўнена, бо пад Грычынамі Войнамі запісаў, што яны карысталіся «Корчакам» ''«że się tym herbem niektórzy z nich w księstwie Litewskiem pieczętują, miałem pewną relacyą»'', — ад каго атрымаў такую інфармацыя не пазначыў. Нясецкі падаў болей звестак пра пэўных асоб, але іх сувязі не заўсёды верагоднымі, так [[Мацей Война|Мацея Сямёнавіча]] ён лічыў сынаў Лаўрына.
Радок 24:
* Пронька Грычына
* Кірыла Грычына
* Святохна Грычына
* Мацвей Грычына, або Матфей Грычынавіч (? — паміж 1524/1528) — баярын пінскі, у 1490-я гады атрымаў ўладанні ў Пінскім павеце ад пінскай княгіні Марыі Сямёнавай і князя Фёдара Яраславіча, у 1524 годзе кар. і вял.кн. Жыгімонт Стары падцвердзіў яму гэтыя наданні. Жанаты быў з Марынай († пасля 1539) невядомага роду.
** Кірдзей Грычынавіч (зг. 1528 — да 26.2.1543) — абалецкі, усвяцкі і азярышчанскі «дзяржаўца» (1529—1533) кар. Боны
*** Казімір Кірдзей Грычына — суддзя земскі пінскі
** Іван (зг. 1528)
** Война Мацвеевіч Грычына (Воін Матфеевіч Грычынавіч, хроснае імя Барыс; каля 1492—151492 — 15.5.1582) — падкаморы пінскі (1567—1570), кашталян мсціслаўскі (да 1582), дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі, пераломскі, юрбаркскі. Станам на 1558 год ляснічы і неваднічы гарадзенскі, дзяржаўца лабенскі, пярстуньскі і бержніцкі<ref>НГАБ, ф. 694, воп. 4, адз.з. 1271, арк. 18.</ref>. Жанаты быў, паводле Банецкага, з Марынай невядомага роду. Паводле тастамента сына Сямёна, з Багданай Янушаўнай з Любельскіх. Магчыма, жанаты быў двойчы, бо чацвёртыя часткі складаных гербаў яго сыноў Лаўрына і Рыгора розныя.
*** [[Сямён Война|Сямён]] (?—1599) — маршалак гаспадарскі ў 1584—1588, кашталян мсціслаўскі з 1588; цівун ужвенцкі з 1567, дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі. Выслужыў у вял. кн. Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. Жанаты з 1) Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх; 2) Гальшкай Севасцьянавай
**** (1) [[Мацей Война|Мацвей (Мацей)]] (?—чэрв. 1607) — каралеўскі сакратар, вялікі пісар літоўскі з 1589, адначасова падскарбі надворны літоўскі з 1605; цівун ужвенцкі і паюрскі. Вялікі пасол у Маскву ў 1590—1591 гадах.
Радок 36:
***** Кацярына — у шлюбе з 1) Казімірам Мікалаем Сапегам, 2) Пракопам Леснавольскім
***** Уладзіслаў — цівун ужвенцкі, староста гарждоўскі
***** Міхал (? — 1634—1634) — харунжы жамойцкі, староста паюрскі, ротмістр каралеўскі
**** (1) [[Вінцэнт Война|Вінцэнт]] (?--1615—1615) — ротмістр каралеўскі, дваранін каралеўскі, староста індурскіінтурскі
***** Кацярына
***** Ганна
Радок 45:
**** (1) Аўдоцця
**** (1) Марына
**** (1) Ганна (? — каля 1644), жонка 1) Аляксандра Валовіча, харужагахарунжага віленскага; 2) Андрэя Станкевіча, пісара земскага ковенскага
**** (2) Рыгор
**** (2) Аляксандр