Розніца паміж версіямі "Алівія дэ Хэвіленд"

Нарадзілася ў Токіа, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай актрысай, вядомай публіцы пад псеўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Уолтар Огастас дэ Хэвіленд, брытанскім адвакатам. Пасля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.
 
Яе акцёрская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Герміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказана ў знакамітым тэатры Галівуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж у 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі [[Warner Brothers]]. Сярод яе ранніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысея капітана Блада» ([[1935]]), «Атака лёгкай кавалерыі» ([[1936]]), «[[Прыгоды Робін Гуда (фільм)|Прыгоды Робін Гуда]]» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з ЭралЭралам ФлінФлінам.
 
За гады прафесійнай кар’еры Алівія дэ Хэвіленд заваявала дзве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчынніца» ([[1949]]), двойчы станавілася лаўрэаткай прэміі «[[Залаты глобус]]». На Галівудскай алеі ў [[Лос-Анджэлес]]е ёсць яе зорка. Апошняй карцінай, у якой знялася дэ Хэвіленд, стала карціна «Пяты мушкецёр» (1979).