Крапыўныцкы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 65:
}}
{{Не блытаць|Горад Кіраўград|Кіраўградам|горадам у Расіі}}
'''Крапіўніцкі''' ці '''Крапыўны́цкы'''<ref>{{ТКП-Украіна}}</ref> ({{lang-uk|Кропивницький}}; да 1924  г.  — '''Елісаветград''', у 1924—1934  гг.  — '''Зіноўеўск''', у 1934—1939  гг.  — '''Кірава''', да 2016  — '''Кіраваград''')  — горад у цэнтры [[Украіна|Украіны]], адміністрацыйны цэнтр [[Кіраваградская вобласць|Кіраваградскай вобласці]] і [[Крапыўныцкі раён|Крапыўныцкага раёна]] (у яго склад не ўваходзіць); прамысловы і культурны цэнтр; вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская  — Памошная, аэрапорт.
 
Крапыўныцкы размешчаны на [[Прыдняпроўскае ўзвышша|Прыдняпроўскім ўзвышшы]], у даліне і на берагах ракі [[Інгул]] (прыток [[рака Паўднёвы Буг|ракі Паўднёвы Буг]]), пры ўпадзенні ў яе меншых рэк Сугакліі і Біянкі. Плошча населенага пункта  — 10,3 тыс. га. Насельніцтва  — 254.103 жыхароў (па дадзеных перапісу насельніцтва Украіны 2001 года), разам з іншымі населенымі пунктамі, падпарадкаванымі Кіраваградскай гарадскому савету  — 262543 жыхара.
 
Эканоміка горада прадстаўлена прадпрыемствамі машынабудавання, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасці. Асноўныя заводы:
* ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасць гідраўлічных сілавых машынаў і кампанентаў гідрамашынаў),
* ААТ «Эльворті» (па-ўкраінску: ВАТ «Ельворті», вытворчасць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы),
* ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радій», электроніка, сістэмы абароны і кіравання для атамных электрастанцыяў).
 
У 2016 годзе горад Кіраваград перайменаваны ў Крапыўныцкы. [[Марка Крапіўніцкі]]  — заслужаны ўкраінскі драматург і акцёр, нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Кіраваградскай вобласці. У Елісаветградзе, які пазней насіў імя Кіраваграда, адбыўся першы спектакль «"Таварыства ўкраінскіх артыстаў пад кіраўніцтвам Крапіўніцкага.
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Барыс Леанідавіч Аляксеенка]] (1910—1944) — беларускі акцёр.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{Кіраваградская вобласць}}
{{Абласныя цэнтры Украіны}}