Рагоза (пісар гаспадарскі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
в оригіналі без "з"
Радок 7:
Пэўны час С. Палехаў лічыў<ref>''Полехов С. В.'' Наследники Витовта… с. 189.</ref>, што Рагоза паходзіў з [[Чарнігаўская зямля|Чарнігаўскай зямлі]], якою працяглы час валодаў Свідрыгайла перад вялікім княжаннем, але заснавана гэта, паводле самога даслечыка, было на кантэксце і даволі няпэўнай крыніцы{{sfn|Polechow|2019|p=204}}. Пазней С. Палехаў выявіў кароткае апісанне ліста вял.кн. Вітаўта да [[Вялікія магістры Тэўтонскага ордэна|вялікага магістра]], якое праясняе асобу Рагозы{{sfn|Polechow|2019|p=204}}. Ліст, напісаны ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1418 года, сам не захаваўся, тычыўся крадзяжа вопраткі, каштоўнасцяў і грошай вялікага князя падчас літоўска-ордэнскай сустрэчы ў Вялёне (13-22.10.1418) трыма русінамі, якія збеглі ў [[Тэўтонскі ордэн|Ордэн]], у ім акалічнасці падзей пацвярджае «наш найвышэйшы рускі пісар Рагоза» («unsir obirster Ruwssche schreiber Rahoza»){{sfn|Polechow|2019|p=205}}. На думку С. Палехава, пацверджанне словамі Рагозы сведчыць, што русіны-злачынцы маглі быць яго падначаленымі, а таксама пра пэўны давер да яго вял. кн. Вітаўта{{sfn|Polechow|2019|p=205}}.
 
Таксама С. Палехаў звяртае ўвагу на надаўчую грамату вял.кн. Вітаўта нейкаму Санку Андрэйкаву РадзевічаРадевіча, выдадзеную 22.8.1424 года падчас падарожжа па [[Падолле|Заходнім Падоллі]]. Грамата раней выдавалася [[Ежы Ахманскі]]м, але ў польскай траслітарацыі, якая дакладна яе не перадае. У правым ніжнім вуглу дакумента ёсць подпіс «Раг», перададзены Ахманьскім як «Ra», які з веданнем месца Рагозы у канцылярыі, і пазнейшай традыцыі скарочаных подпісаў, можна дапусціць за яго подпіс. Такім чынам, напэўна, Рагоза заставаўся на службе і ў 1424 годзе.{{sfn|Polechow|2019|p=210}}
 
Пазней успамінаецца пад 1431—1432 гадамі як давераны вял. кн. Свідрыгайлы. На пачатку ліпеня 1431 года пасланы разам з пісарам гаспадарскім да вялікага магістра па пытаннях сустрэчы{{sfn|Polechow|2019|p=202}}. У сярэдзіне жніўня 1431 года — разам з панам [[Андрэй Няміравіч|Андрушкам Няміравічам]] пасланы да караля [[Ягайла|Ягайлы]] па пытанні спынення баявых дзеянняў у вайне на Валыні, 6 верасня ён паручыўся каралю за літоўскіх палонных{{sfn|Polechow|2019|p=203}}. У канцы студзеня 1432 года, разам з навагародскім намеснікам [[Петраш Мантыгірдавіч|Петрашам Мантыгірдавічам]] і сакратаром гаспадарскім, Рагоза вёў перамовы з палякамі пра ахоўныя граматы (глейты) для ордэнскіх і малдоўскіх паслоў, якія, па словах вял.кн. Свідрыгайлы, мусілі ўзяць удзел у польска-літоўскай сустрэчы запланаванай на 2 лютага, але ахоўных грамат ім не выдалі{{sfn|Polechow|2019|p=203}}. Пасля Рагоза крыніцамі не ўспамінаецца. Усё гэта дазволіла [[Рымвідас Пятраўскас|Р. Пятраўскасу]] сцвярджаць<ref>''Petrauskas R.'' Lietuvos diduomenė… p. 283.</ref>, што Рагоза быў набліжаным вял.кн. Свідрыгайлы{{sfn|Polechow|2019|p=203}}. На думку С. Палехава, вял.кн. Свідрыгайла «успадкаваў» Рагозу разам з канцылярыяй вял.кн. Вітаўта{{sfn|Polechow|2019|p=211}}.