Аляксандр Мікітавіч Уласаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Аляксандр Мікітавіч}} {{вызн|1=УЛАСАЎ}} ([[16 жніўня]] [[1874]], горад [[Горад Вілейка|Вілейка]] — [[6 студзеня]] [[1941]], станцыя [[станцыя Марыінск|Марыінск]] [[Навасібірская вобласць|Навасібірскай вобласці]]), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.
 
==Біяграфічны нарыс==
Адзiн з арганiзатараў [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902|Беларускай сацыялiстычнай грамады]]. Са снежня [[1906]] да сакавiка [[1914]] — рэдактар-выдавец штотыднёвiка "[[Наша ніва (1906)|Наша нiва]]". У [[1922]]—[[1927]] член польскага [[Сенат]]а, уваходзiў у [[Беларускi пасольскi клуб]], узначальваў [[Таварыства беларускай школы]]. Заснавальнiк [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковiцкай беларускай гiмназii]].
Аляксандр Уласаў вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальным вучылішчы ў Пінску, рэальных вучылішчах у Мінску, Лібаве. Скончыў політэхнічны інстытут у Рызе (1905).
 
У час рэвалюцыі 1905-07 уключыўся ў грамадска-палітычную барацьбу, арганізоўваў забастоўкі батракоў у Радашковіцкім павеце, шаўцоў, музыкантаў, цырульнікаў у Мінску, прымаў удзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе. Адзін з арганізатараў і актывістаў [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902|Беларускай сацыялiстычнай грамады]] (БСГ), член яе ЦК. Распрацоўваў аграрную частку праграмы партыі на II з'езд ([[1906]]), удзельнічаў у партыйнай канферэнцыі ў Докшыцах ([[1907]]). Рыхтаваў да друку газету «[[Наша доля]]», з 8.12.1906 да 16.5.1914 быў рэдактарам-выдаўцом газеты [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]]. Заахвоціў да працы ў рэдакцыі [[Я. Колас]]а, Я. Купалу, З. Бядулю, Ядвігіна Ш., вёў перапіску з М. Багдановічам, Я. Карскім, падтрымліваў сувязі з М. Горкім, І. Свянціцкім, М. Федароўскім і інш. За публікацыі супраць самадзяржаўя нераз прыцягваўся да судовай адказнасці, у 1909 асуджаны на 4 месяцы зняволення. Адзін з заснавальнікаў беларускага выдавецкага таварыства «Наша хата» ў Вільні. Удзельнічаў у друкаванні беларускіх календароў, зборнікаў «Нашай нівы», кніг Я. Коласа, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Э. Ажэшкі і інш. У 1912 у Вільні наладзіў выданне сельскагаспадарчага часопіса «Саха», у 1914 у Мінску — краязнаўчага часопіса для беларускай моладзі «Лучынка». Займаўся правядзеннем у Вільні 1-й Краёвай выстаўкі дробнага промыслу і народнага мастацтва (1913), выстаўкі старажытнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вільня—Менск» (1918). У 1914-17 служыў у царскай арміі. Дэлегат з'езда воінаў-беларусаў Заходняга фронту ў кастрычніку 1917, Усебеларускага з'езда 1917. Як прадстаўнік правага крыла БСГ у лютым 1918 увайшоў у выканаўчы камітэт палітычнага аб'яднання «Менскае беларускае прадстаўніцтва». 12.4.1918 кааптаваны ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, з ліпеня 1918 быў у яе сакратарыяце. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 увайшоў у прэзідыум Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пасля пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] арыштаваны [[16 кастрычніка]] [[1939]] савецкімі ўладамі. Пастановай Асобай нарады пры [[НКУС]] [[СССР]] ад [[29 лістапада]] [[1940]] асуджаны на 5 гадоў зняволення ў [[Сiблаг]]. Памёр у зняволенні. Рэабiлiтаваны [[6 студзеня]] [[1961]].
 
У канцы 1920 вярнуўся ў [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]]. За спробу адкрыцця ў Радашковічах беларускай гімназіі быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў канцлагер у Стшалкове. На выбарах у лістападзе 1922 абраны ў польскі сейм як беспартыйны. Цесна супрацоўнічаў з [[Беларускi пасольскi клуб|Беларускім пасольскім клубам]]. На парламенцкім узроўні абараняў нацыянальна-культурныя і сацыяльныя інтарэсы заходне-беларускага насельніцтва. Адзін з актывістаў Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У лютым 1924 уступіў у Польска-беларускае таварыства ў Вільні. Прымаў удзел у рабоце Беларускай сялянска-работніцкай грамады, выступаў у абарону яе кіраўнікоў на судовым працэсе 56-і. Дом Уласава ў в. Мігаўка (цяпер Маладзечанскі раён) выкарыстоўваўся падпольшчыкамі для пераходу польска-савецкай мяжы. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў [[Таварыства беларускай школы]]. Пад яго апякунствам дзейнічала ў 1922-29 [[Радашковіцкая беларуская гімназія]] імя Ф. Скарыны. У 1930-я г. знаходзіўся пад пільным наглядам польскіх уладаў.
== Творы ==
* [http://arche.by/by/11/30/443/ Беларуская Рада - прадстаўніца Беларусі]
 
У верасні 1939 А. Уласаў вітаў паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Выказваўся за адкрыццё беларускай сярэдняй школы ў Радашковічах. 16.10.1939 арыштаваны органамі НКУС па абвінавачанні ў «шпіёнска-правакатарскай дзейнасці». Утрымліваўся ў зняволенні ў вілейскай турме. 29.11.1940 Асобай нарадай пры НКУС СССР асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» на 5 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах. Высланы ў Сіблаг (Новасібірская вобласць, Расія). Памёр ад «параліча сэрца» (паводле даведкі) на ст. Марыінск (цяпер Кемераўская вобласць; паводле іншых звестак — на этапе ў г. Арол ці Рэспубліцы Марый Эл, Расія). Рэабілітаваны ў 1961.
== Літаратура ==
 
* Белы С. Хацелі людзьмі звацца... // Маладосць. 1989. № 7. С. 138–144.
==Асветніцкая дзейнасць, публіцыстыка==
* Вабішчэвіч А. Уласаў Аляксандр Мікітавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, БелЭН, 2001. С. 578-579.
Актыўна выступаць у друку Аляксандр Уласаў пачаў у 1908 на старонках газеты «Наша ніва». Садзейнічаў распрацоўцы беларускай літаратурнай мовы. У публікацыях закранаў значныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця, выступаў супраць шавіністычнай палітыкі царызму, палемізаваў з праціўнікамі беларускага нацыянальнага адраджэння (арт. «Пакуль беларус спаў векавечным сном...», 1908; «Хаўрусныя балячкі», 1910; «Валасное земства і жыды», «Аб артыкуле пана С. ў «Новом времени» і аб беларускіх «Саланевічах», 1911; «Што думае народ аб школах», «Міністэрская папраўка», 1912, і інш.). Асвятляў розныя аспекты сацыяльна-эканамічнага жыцця беларускіх зямель (арт. «Аб гарадах», «Аб ткацтве на Беларусі», «Караблі для лятання ў паветры» (аэрастаты)», 1909; «Аб эканамічным палажэнні нашага краю», «Абарот капіталаў у Беларусі», 1910; «Эміграцыя ў Амерыку», «Якая палітыка патрэбна для Беларусі?», 1911; «Дарагоўля харчовых прадуктаў і вываз іх за граніцу», 1912; «Аб дарогах у Беларусі», 1913, і інш.). Выказваў аптымізм наконт перспектыў развіцця гаспадаркі Беларусі. У 1909 у Вільні выдадзена яго праца «Аб гаспадарцы на хутары і шнурах». Свае погляды аб прагрэсіўных формах гаспадарання Аляксандр Уласаў адстойваў і на старонках часопіса «Саха», да супрацоўніцтва з рэдакцыяй якога прыцягнуў шырокае кола аграномаў, студэнтаў, гаспадароў-земляробаў. У 1917-18 у газеце «Вольная Беларусь» пісаў пра развіццё харчовай прамысловасці, апублікаваў эканамічны нарыс «Беларусь. Літва». Надрукаваў у 1918 у газеце «Беларускі шлях» шэраг артыкулаў пра сацыяльн-эканамічнае і культурнае адраджэнне Беларусі, яе дзяржаўную самастойнасць («Я буду чыноўнікам», «Пасля вайны», «Валасная і местачковая палітыка», «Прасвета Беларусі» і інш.), успаміны пра К. Каганца і Г. Татура, у часопісе «Лучынка» — арт. «Вялікі бацька ўкраінцаў» (1914) пра Т. Шаўчэнку. Прымаў удзел у Мінску ў рэдагаванні часопіса «Экономическая жизнь», дзе публікаваў даследаванне з гісторыі аграрнага пытання, аб саматужнай вытворчасці ў Беларусі. Асноўныя яго палажэнні былі выкладзены таксама ў арт. «Хатнія промыслы ў Беларусі». («Зборнік «Наша ніва», 1920).
* Луцкевіч Л., Войцік Г. Аляксандар Уласаў. Вільня, 2001. 18 с.
 
* Людзьмі сваімі слаўная // Маладзечанская газета. 1992. 25 ліпеня.
У заходне-беларускі перыяд жыцця і дзейнасці (1921-39) у друку, выступленнях у польскім сейме, на сходах Аляксандр Уласаў выказваў занепакоенасць нацыянальным і сацыяльна-эканамічным прыгнечаннем мясцовага насельніцтва. Меў багатую бібліятэку, шмат архіўных матэрыялаў пра «нашаніўскі» перыяд, нацыянальную асвету ў Заходняй Беларусі і інш. У 1930-я г. пісаў успаміны «З майго жыцця» (захаваліся не поўнасцю).
* Ніжанкоўская В. Пра Аляксандра Уласава // Спадчына. 1995. № 3. С. 9–17.
 
* Пашкевіч А.В. Аляксандр Уласаў як беларускі палітык у міжваеннай Польшчы // Асоба ў гісторыі: Гераічнае і трагічнае: Матэрыялы Другой Міжнар. нав.-практ. канф. студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных, прысвечанай памяці праф. У.У. Мелішкевіча, 12–13 лістапада 2004 г. Брэст: Академия, 2006. С. 214–219.
Рукапісная спадчына А. Уласава зберагаецца ў Літаратурным музеі Я. Купалы (Мінск), некаторыя матэрыялы асабістага архіва — у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай АН Беларусі (Мінск), Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы (Вільнюс).
* Сачанка Б. Вызваляў дух народа // Літаратура і мастацтва. 1992. 12 чэрвеня. № 24. С. 8–9, 14–15.
 
{{літ|1=
|Астапкевіч Л. Адзін з піянераў Адраджэння // ЛіМ. 1999. 24 крас.
* |Белы С. Хацелі людзьмі звацца... // Маладосць. 1989. № 7. С. 138–144.
* |Вабішчэвіч А. Уласаў Аляксандр Мікітавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, БелЭН, 2001. С. 578-579.
* |Луцкевіч Л., Войцік Г. Аляксандар Уласаў. Вільня, 2001. 18 с.
* |Людзьмі сваімі слаўная // Маладзечанская газета. 1992. 25 ліпеня.
* |Ніжанкоўская В. Пра Аляксандра Уласава // Спадчына. 1995. № 3. С. 9–17.
* |Пашкевіч А.В. Аляксандр Уласаў як беларускі палітык у міжваеннай Польшчы // Асоба ў гісторыі: Гераічнае і трагічнае: Матэрыялы Другой Міжнар. нав.-практ. канф. студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных, прысвечанай памяці праф. У.У. Мелішкевіча, 12–13 лістапада 2004 г. Брэст: Академия, 2006. С. 214–219.
* |Сачанка Б. Вызваляў дух народа // Літаратура і мастацтва. 1992. 12 чэрвеня. № 24. С. 8–9, 14–15.
}}
 
==Бібліяграфія==
*Дні жыцця // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. Мн., 1990.
*Якуб Колас і "Наша ніва" // Маладосць. 1992. №11.
 
== У Сеціве ==
* [http://arche.by/by/11/30/443/ Беларуская Рада - прадстаўніца Беларусі]
 
{{DEFAULTSORT:Уласаў Аляксандр}}