Аляксандр Мікітавіч Уласаў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
||
Радок 4:
Аляксандр Уласаў вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальным вучылішчы ў [[Пінск]]у, рэальных вучылішчах у [[Мінск]]у, [[Лібава|Лібаве]]. Скончыў політэхнічны інстытут у [[Рыга|Рызе]] (1905).
У час рэвалюцыі 1905-07 уключыўся ў грамадска-палітычную барацьбу, арганізоўваў забастоўкі батракоў у Радашковіцкім павеце, шаўцоў, музыкантаў, цырульнікаў у Мінску, прымаў удзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе. Адзін з арганізатараў і актывістаў [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902|Беларускай сацыялiстычнай грамады]] (БСГ), член яе ЦК. Распрацоўваў аграрную частку праграмы партыі на II з'езд ([[1906]]), удзельнічаў у партыйнай канферэнцыі ў Докшыцах ([[1907]]). Рыхтаваў да друку газету «[[Наша доля]]», з 8.12.1906 да 16.5.1914 быў рэдактарам-выдаўцом газеты [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]]. Заахвоціў да працы ў рэдакцыі [[Я. Колас]]а, [[Я. Купала|Я. Купалу]], [[З. Бядуля|З. Бядулю]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], вёў перапіску з [[М. Багдановіч]]ам, [[Я. Карскі]]м, падтрымліваў сувязі з [[М. Горкі]]м, І. Свянціцкім, [[М.
У канцы 1920 вярнуўся ў [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]]. За спробу адкрыцця ў Радашковічах беларускай гімназіі быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў канцлагер у Стшалкове. На выбарах у лістападзе [[1922]] абраны ў польскі сейм як беспартыйны. Цесна супрацоўнічаў з [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускім пасольскім клубам]]. На парламенцкім узроўні абараняў нацыянальна-культурныя і сацыяльныя інтарэсы заходне-беларускага насельніцтва. Адзін з актывістаў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні]]. У лютым 1924 уступіў у [[Польска-беларускае таварыства]] ў Вільні. Прымаў удзел у рабоце [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]], выступаў у абарону яе кіраўнікоў на судовым працэсе 56-і. Дом Уласава ў в. Мігаўка (цяпер [[Маладзечанскі раён]]) выкарыстоўваўся падпольшчыкамі для пераходу польска-савецкай мяжы. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў [[Таварыства беларускай школы]]. Пад яго апякунствам дзейнічала ў 1922-29 [[Радашковіцкая беларуская гімназія]] імя Ф. Скарыны. У 1930-я г. знаходзіўся пад пільным наглядам польскіх уладаў.
|