Бары Фіцджэральд: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{цёзкі2|Фіцджэральд}} {{цёзкі2|Шылдс}} {{Кінематаграфіст | Імя = Бары Фіцджэральд | Арыгінал і...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:57, 22 лістапада 2020

Бары Фіцджэральд (англ.: Barry Fitzgerald, народжаны Уільям Джозэф Шылдс англ.: William Joseph Shields; нар. 10 сакавіка 1888 — 14 студзеня 1961) — ірландскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, уладальнік прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» за ролю айца Фіцгібона ў фільме «Ісці сваім шляхам» (1944). Ён увекавечаны двума зоркамі на Галівудскай алеі славы.

Бары Фіцджэральд
англ.: Barry Fitzgerald
Імя пры нараджэнні Уільям Джозэф Шылдс
Дата нараджэння 10 сакавіка 1888(1888-03-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1961(1961-01-14)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Ірландыі Ірландыя
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр
Кар’ера 19241961
Узнагароды
IMDb ID 0280178
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Бары Фіцджэральд нарадзіўся ў горадзе Дублін, Ірландыя, у сям'і Фані Сафіі (у дзявоцтве Унгерлэнд) і Адольфуса Шылдса. Яго бацька быў ірландзец, а маці — немка[3][4]. Ён быў старэйшым братам ірландскага акцёра Артура Шылдса.

Бары Фіцджэральд ніколі не быў жанаты і не меў дзяцей. Памёр ў 1961 годзе ва ўзросце 72 гадоў.

Выбарачная фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1958
ф Руні[en] Rooney дзядуля
1952
ф Ціхі чалавек[en] The Quiet Man Майклін «Ог» Флін
1947
ф Каліфорнія[en] California Майкл Фабіян
1944
ф Ісці сваім шляхам Going My Way айцец Фітцгібон
1948
ф Доўгі шлях дадому[en] The Long Voyage Home Кокі
1939
ф Ціхаакіянскі лайнер[en] Pacific Liner Брыч
1938
ф Марыя Антуанета[en] Marie Antoinette гандляр
1930
ф Юнона і павіч[en] Juno and the Paycock аратар

Узнагароды і намінацыі

Год Узнагарода Катэгорыя Фільм Вынік
1945 «Оскар» Найлепшая мужчынская роля «Ісці сваім шляхам» (англ.: Going My Way) Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля другога плана Перамога
«New York Film Critics Circle» Найлепшая мужчынская роля другога плана Перамога
«Залаты глобус» Найлепшая мужчынская роля другога плана Перамога

Зноскі

  1. а б Barry Fitzgerald // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Barry Fitzgerald // Dictionary of Irish BiographyRIA.
  3. General Registrar's Office. IrishGenealogy.ie. Праверана 22.11.2020. (англ.)
  4. The son of an Irish father, Adolphus Shields, and a German mother, Fanny Ungerland. (англ.)

Спасылкі

Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плану 1941-1960