Акад: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Mazbel (размовы | уклад)
др (GR) File renamed: File:Birth Sargon II Louvre AO7673.jpgFile:Birth Sargon of Akkad Louvre AO7673.jpg Criterion 3 (obvious error) · Sargon of Akkad (circa 2250 BCE), not Sargon II (8th century BCE)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 131:
}}
 
'''Ака́д''' — дзяржава, якая існавала ў [[XXIV стагоддзе да н.э.|XXIV]] — [[XXII стагоддзе да н.э.|XXII]] стст. да н.э., а таксама старажытная вобласць у сярэдняй частцы [[Месапатамія|Месапатаміі]], на тэрыторыі сучаснага [[Ірак]]а. Сталіца — горад [[Акадэ]] ([[Шумерская мова|шумер]]. ''Агадэ''). З'яўляласяЗ’яўлялася найбуйнейшай дзяржавай свайго часу.
 
Акадская дзяржава ўзнікла ў выніку заваявальных паходаў [[Сарган Старажытны|Саргана Старажытнага]], які аб'яднаўаб’яднаў пад сваёй уладай землі [[шумер]]аў і ўсходніх [[Семіты|семітаў]] (будучых [[Акадцы|акадцаў]]), уключыўшы ў свае ўладанні ўсе [[Ном, Старажытны Усход|номы]] Старажытнай Месапатаміі і шэраг суседніх тэрыторый. Найвышэйшай магутнасці Акад дасягнуў пры ўнуку [[Сарган Старажытны|Саргана]], [[Нарам-Суэн]]е, але ўжо ў канцы [[XXIII стагоддзе да н.э.|XXIII ст. да н.э.]] дзяржава прыйшла ў заняпад, а большая частка яе тэрыторыі трапіла пад уладу горных плямёнаў [[гутыі|кутыяў (гутыяў)]].
 
У акадскую эпоху былі закладзены асновы дзяржаўнай сістэмы наступных буйных дзяржаў Месапатаміі — [[Трэцяя дынастыя Ура|Шумера-Акадскага царства]], [[Вавілонія|Вавілоніі]] і [[Асірыя|Асірыі]]. У народаў Старажытнага Блізкага Усходу Акад лічыўся эталоннай дзяржавай, свайго роду ўзорам старажытнай манархіі.
Радок 144:
Тэрыторыя Ніжняй [[Месапатамія|Месапатаміі]], магчыма, была заселена [[шумер]]амі каля сярэдзіны [[IV тысячагоддзе да н.э.|IV тысячагоддзя да н.э.]]
 
Прыкладна ў пачатку [[III тысячагоддзе да н.э.|III тысячагоддзі да н.э.]] на землі Верхняй [[Месапатамія|Месапатаміі]], меркавана з [[Аравійскі паўвостраў|Аравійскага паўвострава]], перасяляюцца ўсходнія [[семіты]] — продкі акадцаў{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=135}}. З часам яны запазычылі ў шумераў [[Клінапіс|пісьмо]], прыстасаваўшы яго пад сваю мову, а таксама [[Шумера-акадская міфалогія|міфалогію]] і лад жыцця. Першыя [[Акадская мова|акадскія імёны]] ў [[Месапатамія|Месапатаміі]] з'яўляюццаз’яўляюцца ў [[XXVII стагоддзе да н.э.|XXVII ст. да н.э.]] Семіты складалі большасць насельніцтва ў вярхоўях [[рака Тыгр|Тыгра]] і сярэднім цячэнні [[Еўфрат]]а — гарадах [[горад Мары|Мары]], [[Ашур (горад)|Ашур]], [[Ніневія]]. У раёне [[Кіш, Шумер|Кіша]] і [[Ніпур]]а насельніцтва было змяшаным, на поўдзень ад [[Ніпур]]а пераважалі [[шумер]]ы.
 
Суіснаванне народаў было пераважна мірным{{sfn|Крамер|2010|с=319}}. Крыніцы не згадваюць пра канфлікты на нацыянальнай глебе{{sfn|Лойд|1984|с=151}}. [[Шумер]]ы прышэльцаў ніяк асабліва не вылучалі, а самі ўсходнія семіты мелі такую ж саманазву — ''«чорнагаловыя»'' ([[Акадская мова|акад.]] ''ṣalmat qaqqadim'').
Радок 151:
 
== Гісторыя ==
 
=== Дасарганаўская Месапатамія ===
{{main|Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Шумер|Лугальзагесі}}
 
[[Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Раннедынастычны]] [[Шумер]] уяўляў сабой кангламерат [[Горад-дзяржава|гарадоў-дзяржаў]], ці [[Ном, Старажытны Усход|номаў]], якія бесперапынна ваявалі паміж сабой. Кіраўнікі наймацнейшых з іх імкнуліся ўсталяваць кантроль над суседнімі дзяржавамі Поўначы і Поўдня Шумера. У выпадку, калі кіраўнік прызнаваўся ў [[Ніпур]]ы, ён станавіўся [[гегемон]]ам Поўдня, атрымліваючы тытул ''«[[Лугаль|лугаль (цар)]] [[Шумер|Краіны]]»''; калі ж ён займаў [[Кіш, Шумер|Кіш]], то станавіўся [[гегемон]]ам Поўначы з тытулам ''«[[лугаль]] [[Кіш, Шумер|Кіша]]»'' або (пазней) ''«цар мностваў»''. Бесперапынныя войны знясільвалі [[Шумер]], што падштурхнула прадстаўнікоў яго [[Арыстакратыя|арыстакратыі]], пераважна паўднёвай, пайсці на кампраміс, выбраўшы сабе адзінага, але падкантрольнага ім [[Лугаль|лугаля]].
 
Такім кіраўніком у канцы [[XXIV стагоддзе да н.э.|XXIV стагоддзя да н.э.]] стаў [[Лугальзагесі]] — [[энсі]] [[горад Ума|Умы]], які прыняў тытулы ''«[[лугаль]] [[Урук]]а»'' і ''«[[лугаль]] [[Шумер|Краіны]]»''{{sfn|Крамер|2010|с=73}}. У [[2316 да н.э.|2316 годзе да н.э.]] ён на чале кааліцыі паўднёвых номаў наносіць паражэнне Поўначы, разграміўшы [[энсі]] [[Кіш, Шумер|Кіша]], [[Ур-Забаба|Ур-Забабу]]. З гэтага часу, магчыма ўпершыню ў сваёй гісторыі, амаль увесь [[Шумер]] (акрамя [[Лагаш]]а) быў аб'яднаныаб’яднаны пад кіраўніцтвам адзінага кіраўніка. Сталіцай дзяржавы [[Лугальзагесі]] стаў [[Урук]], ён таксама быў выбраны вярхоўным жрацом у кожным з падкантрольных [[Ном, Старажытны Усход|номаў]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=212}}. Аднак гэта дзяржава з'яўляласяз’яўлялася толькі [[Канфедэрацыя|канфедэрацыяй]], а ўлада [[Лугальзагесі]] была нетрывалай і цалкам залежала ад [[энсі]], якія паставілі яго .
Падчас барацьбы [[Лугальзагесі]] з непакорлівым [[энсі]] [[Лагаш]]а [[Уруінімгіна|Уруінімгінам]]м на Поўначы ўзнікла Акадскае царства.
 
=== Сарган Акадскі ===
Радок 165 ⟶ 166:
Каля [[2316 да н.э.|2316 г. да н.э.]] у [[Кіш, Шумер|Кішы]] адбываецца [[Путч|ваенны пераварот]]. Паводле традыцыі, пасля паражэння ад [[Лугальзагесі]], цара [[Ур-Забаба|Ур-Забабу]] зрынуў яго [[садоўнік]] і [[краўчы]], усходні семіт, сапраўднае імя якога невядома{{sfn|Тураеў|2004|с=86}}{{sfn|Крамер|2010|с=75}}. Імкнучыся апраўдаць [[Узурпацыя|узурпацыю]] і ўтаіць нізкае паходжанне, ён прыняў імя [[Сарган Старажытны|Шарум-кен]] ([[Акадская мова|акад.]] ''Šarrum-ken'' ''«Цар сапраўдны»'', гэта значыць ''Сапраўдны цар''; у сучаснай гістарыяграфіі ён вядомы як ''Сарган Акадскі'', або ''[[Сарган Старажытны]]''{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=233}}).
 
Атрымаўшы тытул паўночных гегемонаў — ''«[[лугаль]] [[Кіш, Шумер|Кіша]]»'', ён праводзіць мерапрыемствы па ўмацаванні сваёй улады. Абапіраючыся на масавую падтрымку радавога насельніцтва, якое сфарміравала шматлікае [[апалчэнне]], Сарган вядзе паспяховыя войны супраць суседніх [[Ном, Старажытны Усход|номаў]]. На працягу першых трох гадоў ён заваёўвае землі па Верхнім [[Еўфрат|ЕўфрацЕўфраце]]е і здзяйсняе паход у [[Сірыя, гістарычная вобласць|Сірыю]]. Уладу [[Сарган Старажытны|Саргана]] прызнае [[энсі]] [[Эбла|Эблы]], што дазволіла яму выйсці да [[Міжземнае мора|«Верхняга мора»]] (Міжземнага).
 
На чацвёрты год свайго кіравання Сарган адбудоўвае новую сталіцу — да гэтага малаважны горад ''[[Акадэ|Акадэ́]]'' ([[Акадская мова|акад]]. ''Akkadê''), куды і пераязджае. Верагодна, гэта было зроблена для таго, каб не звязваць царскую ўладу з традыцыйнымі [[шумер]]скімі элітамі і жрэцтвам. Да свайго тытула ''«[[лугаль]] [[Кіш, Шумер|Кіша]]»'' Сарган дадае ''«цар [[Акадэ]]»''. Наступіла эпоха новай дзяржавы. Па імі сталіцы яна атрымала назву ''Акад'', а значная частка яе насельніцтва, усходнія семіты, сталі звацца ''акадцамі''. Тытулатура кіраўнікоў новай дзяржавы ўключала толькі збор традыцыйных тытулаў шумерскіх гегемонаў, да якіх дадаваўся новы — ''«цар (горада) Акадэ»''. Паняцце ж Акада як асобнай вобласці атрымае распаўсюджанне толькі ў наступную эпоху [[Трэцяя дынастыя Ура|III дынастыі Ура]].
Радок 184 ⟶ 185:
{{main|Рымуш|Маніштушу}}
[[Выява:Tablet Rimush Louvre AO5476.jpg|thumb|right|200px|Таблічка [[Рымуш]]а ([[Луўр]])]]
Пасля смерці [[Сарган Старажытны|Саргана]] царства перайшло да яго сына [[Рымуш]]а, які адразу ж сутыкнуўся з маштабным паўстаннем. Як напісана на адной з гліняных таблічак цара, ''«усе краіны, якія пакінуў мне мой бацька Сарган, паўсталі супраць мяне і ніводная не засталася мне вернай»''. Падчас шэрагу ваенных паходаў [[Рымуш]] аднавіў кантроль над краінай. Умацаванне парадку ажыццяўлялася метадамі жахлівага тэрору. Паводле надпісу на глінянай таблічцы, ахвярамі распраў сталі каля 54 тысяч чалавек. Прыкладна ў гэты ж час, па незразумелых прычынах, Рымуш адмаўляецца ад тытула ''«лугаль Краіны»''. Пасля прыгнечання мецяжоў Рымуш здзейсніў паход у [[Элам]] супраць дзяржавы цара [[Хішэпратэп]]а, разбурыўшы некалькі гарадоў. Затым ён распачаў карныя дзеянні супраць гарадоў паўднёвага ўсходу Шумера, якія паўсталі зноў: [[Дэр]]а, Умы, [[Лагаш]]а і [[горад Адаб|Адаба]]{{sfn|Крамер|2010|с=76}}. Паводле надпісаў, былі забіты энсі ўзятых гарадоў і больша за 12 тысяч чалавек насельніцтва, палонена каля 20 тысяч. Пасля гэтага Рымуш здзейсніў чарговы паход у Элам, дзе перамог у кровапралітным баі цара [[Варахсэ]] [[Апалкамаш|Апалкамаша]]а. Магчыма, былі здзейснены паходы таксама і на поўнач, аж да Міжземнага мора{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=244}}.
 
Мэтай жорсткіх распраў над насельніцтвам і знаццю было спыненне бунтаў, што гаворыць пра непапулярнасць акадскай дынастыі. Нягледзячы на развязаны тэрор, становішча [[Рымуш]]а было нетрывалым, і неўзабаве ён загінуў у выніку змовы знаці. Паводле паведамленняў Omina, «вялікія» закідалі яго [[Цыліндрычны друк|каменнымі пячаткамі]] (знаходзіцца са зброяй каля цара было, мабыць, забаронена){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=243—246}}.
Радок 197 ⟶ 198:
Пачатак кіравання [[Нарам-Суэн]]а адзначыўся чарговым паўстаннем. Гэтым разам мяцеж узначаліў нейкі [[Іпхур-Кіш]], які прыйшоў да ўлады ў [[Кіш, Шумер|Кішы]] ў выніку масавых хваляванняў. Да таго часу ўжо была ліквідавана аўтаномія гэтага [[Ном, Старажытны Усход|нома]], што, мабыць, стварала дадатковыя нагоды для незадаволенасці. Да мецяжу далучыліся і іншыя гарады; у крыніцах згаданы [[Ніпур]], [[горад Ума|Ума]], [[Урук]] і [[горад Мары|Мары]]. Як і ўсе папярэднія, гэта паўстанне было таксама жорстка падушана{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=248}}.
 
Для стабілізацыі становішча цар распачаў шэраг рэформ у сістэме кіравання дзяржавай. У адрозненне ад практыкі закладніцтва, ён імкнуўся замяніць прадстаўнікоў мясцовай знаці на пасадах [[энсі]] сваімі сваякамі ці стаўленікамі. Яго сыны з'яўлялісяз’яўляліся кіраўнікамі асобных [[Ном, Старажытны Усход|номаў]] (прынамсі, у [[Тутуль|Тутулі]] і [[Марад]]зе), дочкі і ўнучкі — жрыцамі вышэйшага рангу ва [[Ур]]ы і [[горад Мары|Мары]]; у [[Лагаш]]ы сядзеў яго чыноўнік, чалавек нязнатнага роду па імі [[Лугаль-ушумгаль|Лугальушумгаль]]. Акрамя таго, [[Нарам-Суэн]] і яго сыны вялі маштабнае храмавае будаўніцтва; жрацы (напрыклад, у [[Лагаш]]ы) мелі шэраг прывілеяў у сферы землекарыстання{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=250}}. Усё гэта павінна было ўмацаваць саюз цара са жрэцтвам.
 
Такія дзеянні, мабыць, прынеслі свае плады, што дазволіла Нарам-Суэну прыступіць да шырокамаштабнай заваявальнай дзейнасці. Адной з першых мэт стаў [[Маган, царства|Маган]]. У надпісах гаворыцца пра перамогі «ў дзевяці паходах за адзін год», паланенне трох цароў і паражэнне кіраўніка [[Маган, царства|Магана]] па імі [[Маніум]]. Была прадпрынята вялікая ваенная экспедыцыя ў Сірыю, падчас якой [[Нарам-Суэн]] знішчыў дзяржаву [[Эбла]], разбурыў [[Арманум]], нанёс паражэнне [[Дыданы|дыданам]]. У выніку Паўночная Сірыя ўвайшла ў склад Акадскай дзяржавы{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=250}}. Іншым кірункам замежнапалітычнай дзейнасці Нарам-Суэна стала Паўночная Месапатамія. Пра паход супраць горных плямёнаў [[Лулубеі|лулубеяў]] апавядае знакамітая каменная [[стэла Нарам-Суэна]]. Маюцца скупыя звесткі пра вайну супраць горада-дзяржавы Тальхатум; да гэтага ж часу адносіцца і ўзвядзенне заставы ў [[Тэль-Брак]]у.
[[Элам]], які знаходзіўся ў прамой палітычнай залежнасці ад Акада, паспрабаваў аддзяліцца, што прывяло да паходу [[Нарам-Суэн]]а ў гэту краіну. Вынікам яго сталі паланенне цара [[Мархашы|Варахсэ]] і заключэнне дагаворы з кіраўніком [[Аван, Элам|Авана]]. І хоць афіцыйнага далучэння Авана не адбылося, Элам фактычна застаўся пад уплывам дзяржавы, а ў Сузах знаходзіўся акадскі пасланец.
 
Для ўмацавання сваёй улады [[Нарам-Суэн]] прадпрымае шэраг сур'ёзныхсур’ёзных ідэалагічных крокаў. Ён адкідвае традыцыйныя тытулы шумерскіх гегемонаў, прымаючы адзіны, але ўсёабдымны — ''«цар чатырох кірункаў свету»''{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}. Больш таго, упершыню ў гісторыі [[Месапатамія|Месапатаміі]] ўводзіцца прыжыццёвы культ цара. З гэтага часу ён называецца ''«бог Акада»'', да яго імя далучаецца [[дэтэрмінатыў]] божаства (d, dingir){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}, і нават вярхоўны жрэц [[Энліль|Энліля]] ў [[Ніпур]]ы называе сябе яго рабом. Свайму ўнуку [[Нарам-Суэн]] даў імя [[Шаркалішары]] (акад. ''«цар усіх цароў»''), а другому сыну — [[Бінкалішары]] (акад. ''«нашчадак усіх цароў»''){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}.
 
Абагаўленне цара выклікала азлабленне жрэцтва традыцыйных багоў, што дало нагоду да напісання ў наступны час цэлага шэрагу тэндэнцыйных гісторыка-дыдактычных паэм, якія прыпісвалі цару ўсялякія злачынствы. Адна з іх, складзеная жрацамі Ніпура, вінаваціць Нарам-Суэна ў апаганенні [[Экур]]а — галоўнага свяцілішча [[Энліль|Энліля]] і паведамляе, што за гэта ён і сталіца нібы былі праклятыя багамі{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}.
Радок 213 ⟶ 214:
{{main|Шаркалішары|Гутыі}}
[[Выява:Alliance Naram-Sin Awan Louvre Sb8833.jpg|thumb|злева|300px|Дагавор Нарам-Суэна з Эламам]]
Ужо [[Нарам-Суэн]]у прыйшлося сутыкнуцца з першымі прыкметамі крызісу дзяржавы. Заняпад гандлю, традыцыйны сепаратызм, канфлікты са жрэцтвам — усё гэта цяпер наклалася на новыя сур'ёзныясур’ёзныя эканамічныя і замежнапалітычныя праблемы. Найбольшую пагрозу ўяўлялі горныя плямёны [[Гутыі|кутыяў]], пранікненне якіх у [[Месапатамія|Месапатамію]] прыводзіла да парушэння [[Абрашанае земляробства|ірыгацыйнай]] сеткі{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252-253}}{{sfn|Крамер|2010|с=79-80}}. Усе гэтыя праблемы давялося вырашаць унуку і пераемніку Нарам-Суэна [[Шаркалішары]] ([[2200 да н.э.|2200]] — [[2176 да н.э.|2176]] гг. да н.э.).
 
Адразу пасля смерці [[Нарам-Суэн]]а, [[Гутыі|кутыі]] пад правадырствам [[Эрыдупізір|Энрыдавізіра]] ўварваліся ў Акад. Энрыдавізір дасягнуў [[Сіпар]]а, дзе загадаў высекчы ў гонар сябе надпіс, які называў яго ''«царом чатырох кірункаў свету»''{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=253}}. У гэты ж час краіну скалынула чарговае масавае паўстанне гарадоў. Акрамя таго, з захаду ішоў націск [[Амарэі|амарэяў]], з усходу здзяйснялі набегі [[эламіты]]. На поўначы адбывалася актывізацыя [[хурыты|хурыцкага]] насельніцтва.
Радок 219 ⟶ 220:
Па незразумелых прычынах [[Шаркалішары]] адмаўляецца ад пышнага тытула «цар чатырох кірункаў свету»{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256}}, абмежаваўшыся тытулам ''«цар [[Акадэ]]»'', хоць часам далучаючы да свайго імя [[дэтэрмінатыў]] бога. Магчыма, ён наносіць некалькі паражэнняў кутыям; ва ўсякім разе, аднаго з іх правадыроў — [[Сарлагаб]]а — ён узяў у палон. Паступова [[Шаркалішары]] выцясняе гэтыя плямёны і аднаўляе ўладу [[Акадэ]], але толькі ў межах Ніжняй Месапатаміі. Ён таксама адбіў набег [[Эламіты|эламітаў]] на [[Акшак]] і здзейсніў паход супраць [[Амарэі|амарэяў]]{{sfn|Крамер|2010|с=81}}. Крыніцы гэтага часу даволі скупыя. Вядома, што цар вёў нейкае будаўніцтва ў [[Сіпар]]ы, [[Ніпур]]ы і [[Вавілон]]е (гэта першая згадка пра [[Вавілон]] у пісьмовых крыніцах{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=253}}), атрымліваў даніну з [[Лагаш]]а і Умы.
 
Разам з тым, становішча ў краіне заставалася крытычным. Дзяржава была блізкая да распаду. [[Элам]] цалкам здабыў незалежнасць. На поўначы ўзнікла буйная [[Хурыты|хурыцкая]] дзяржава з цэнтрам ва [[Уркеш]]ы; непадалёк — «царства [[Лулубеі|лулубеяў]]». Прыкладна ў гэты ж час нейкія паўночныя плямёны ([[хурыты]] ці [[Гутыі|кутыі]]?) разарылі [[горад Ашур (горад)|Ашур]] і шэраг іншых гарадоў у сярэднім цячэнні [[Рака Тыгр|Тыгра]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256-260}}.
 
Скарыстаўшыся гэтым, [[Гутыі|кутыі]] трывала замацаваліся ў Месапатаміі і пачалі актыўна ўмешвацца ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў дзяржаве.
 
=== Падзенне Акада ===
Пасля смерці [[Шаркалішары]] ў 2176 г. да н.э. Акад на працягу трох гадоў ([[2176 да н.э.|2176]] — [[2173 да н.э.|2173 гг. да н.э.]]) знаходзіцца ў стане хаосу. Адной з прычын стала і барацьба за ўладу, калі з'явіласяз’явілася адразу некалькі прэтэндэнтаў на прастол. З'яўляючысяЗ’яўляючыся толькі ценем былых акадскіх кіраўнікоў, яны ўвайшлі ў «[[Спіс цароў Шумера і Акада|Царскі спіс]]» пад памяншальна-зневажальнымі імёнамі — [[Ігігі]], [[Нанум]], [[Імі]] і [[Элулу-Меш|Элулу]]. Больш таго, складальнікі спісаў не ведалі дакладна, хто з іх сапраўды з'яўляўсяз’яўляўся царом, а хто толькі прэтэндэнтам (''«Хто быў царом, а хто не быў царом?»''){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256}}.
 
На фоне гэтага адбывалася далейшая дэградацыя дзяржавы. [[Гутыі|Кутыі]] актыўна ўдзельнічалі ва ўнутрыпалітычнай барацьбе: іх кіраўнік [[Элулу-Меш]] выступаў у якасці прэтэндэнта на акадскі прастол (быў унесены ў «[[Спіс цароў Шумера і Акада|Царскі спіс]]» пад імем ''Элулу''){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256}}.
Радок 269 ⟶ 270:
* [http://historic.ru/books/item/f00/s00/z0000001/st05.shtml Шумерская и Аккадская культура]
* [http://manefon.org/show.php?t=9&txt=1 Афанасьева В. К. Аккадская (Вавилоно-ассирийская) литература.]
 
 
{{-}}{{Акад}}
{{Старажытная Месапатамія}}
 
[[Катэгорыя:Акад| ]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Старажытнага свету]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Блізкага Усходу]]