Розніца паміж версіямі "Сцяпан (Сеўба)"

9 байтаў дададзена ,  8 месяцаў таму
сайт bibliofond.ru скорее всего разрушает авторские права, поэтому ссылку убираю
др (- ізаляваны артыкул)
(сайт bibliofond.ru скорее всего разрушает авторские права, поэтому ссылку убираю)
 
=== Перыяд у БАПЦ ===
У ходзе нямецкай акупацыі ў 1942 годзе быў выкліканы ў [[Мінск]] і пастрыжаны ў манаства пад імём Сцяпан (Стэфан) і ўзведзены ў сан [[архімандрыт]]а. 3 сакавіка 1942 года на саборы епіскапаў [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]] быў узведзены ў сан епіскапа Бранскага і Смаленскага, будучы святаром-удаўцом<ref>Афанасий (Мартос), архиепископ. «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни», Буэнос-Айрес, Аргентина, 1966 г., репринтное издание. — Минск, 1990 г., стр. 274</ref><ref> [http://www.bibliofond.ru/view.aspx?idname=16518 Смоленская епархия в годы Великой Отечественной войны]<"amelchenkov"/ref>.
 
Епіскапская хіратонія протаіерэя Сцяпана павінна была адбыцца ў нядзелю 15 сакавіка 1942 года, але нечаканая хвароба [[Мітрапаліт|мітрапаліта]] [[Панцялеймон (Ражноўскі)|Панцеляймона]] перашкодзіла гэтаму. З прычыны неадкладнасці гэтай хіратоніі яе хацелі зрабіць архіепіскап [[Філафей (Нарко)|Філафей]] і епіскап [[Афанасій (Мартас)|Афанасій]], але мітрапаліт Панцеляймон не даў сваёй згоды, запатрабаваўшы ад гэтых епіскапаў ад’езду ў свае епархіі.
 
[[Архімандрыт]] Сцяпан з’ехаў у свой прыход для працягу пастырскага служэння. Мітрапаліт Панцеляймон пасля ад’езду епіскапаў разлічваў узначаліць Мінскую і Навагрудскую епархіі і кіраваць імі пры дапамозе Сцяпана, якога ён, насуперак рашэнню сабора, хацеў рукапакласці ў епіскапа [[Слуцкая епархія|Слуцкага]], вікарыя Мінскай епархіі. Гэта моцна ўстрывожыла беларускіх дзеячаў, якія паведамілі пра гэта нямецкім уладам. [[Генеральны камісарыят «Беларусь»|Генеральны камісарыят]] загадаў мітрапаліту Панцеляймону неадкладна пасвяціць Сцяпана ў сан епіскапа Смаленскага<ref name="bibliofondamelchenkov">[http://www''Амельченков В.bibliofond Л.ru/view.aspx?id=16518'' Смоленская епархия в годы Великой Отечественной войны]. — Смоленск: Свиток, Смоленская обл. тип. им. В.И. Смирнова, 2006. — 191 с. — ISBN 978-5-902-093-21-3.</ref>.
 
17 мая 1942 года ў Мінску ён быў высвечаны ў епіскапа Смаленскага і Бранскага. Чын хіратоніі здзяйснялі: мітрапаліт Мінскі Панцеляймон, епіскапы Гродзенскі [[Венедыкт (Бабкоўскі)|Венедыкт]] і Магілёўскі Філафей. На наступны дзень епіскап Сцяпан з’ехаў у свой прыход у Ракаў для падрыхтоўкі да ад’езду ў [[Смаленск]]. У Смаленск епіскап Сцяпан прыехаў толькі 27 снежня 1942 года. У гэты ж дзень пасля [[Літургія|літургіі]] ў малым [[Богаяўленскі сабор (Смаленск)|Богаяўленскім саборы]] адбылася яго ўрачыстая сустрэча з клірам і паствай Смаленскай епархіі<ref name="bibliofondamelchenkov" />. Недахоп святароў заахвоціў епіскапа Смаленскага Сцяпана арганізаваць у Смаленску пастырскія курсы, якія выпусцілі за першыя 7 месяцаў свайго існавання 40 святароў. Арганізуючы сваю епархію, ён аб’ехаў увесь фронт, пабываўшы нават у [[Бранск]]у. Адрозніваўся сціпласцю, абслугоўваў сябе сам, у тым ліку сам сабе рыхтаваў вячэру<ref name="Kornilov" />.
 
У верасні 1943 года [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|савецкія войскі]] занялі Смаленск і Сцяпан эвакуяваўся ў [[Барысаў]]. 7 чэрвеня 1944 года прыбыў у [[Трэці рэйх|Германію]]. У 1945—1948 гадах быў намеснікам старшыні [[Царкоўна-дабрачынны камітэт Германскай епархіі|Царкоўна-дабрачыннага камітэта Германскай епархіі]].