Старая Ёлча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
заўвагі праз адпаведны шаблон
Радок 82:
У 1683 годзе з 12 дымоў вёскі Ёлча пана Нячая да скарбу выплачваліся 2 злотыя<ref>Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 490</ref>. У акце Оўруцкага гродскага суда ад 28 чэрвеня 1687 года зазначана, што Ёлчу (Jołcza), Юркавічы і Хатучу, якія трымаў пан Нячай, у адрозненне ад места Брагіна, вёсак і хутароў пана Яна Канецпольскага, казакі палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага сваім больш як паўгадавым пастоем не абцяжарвалі, хоць і мусілі («lubo tam powinni byli stać»)<ref>Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 153—154</ref>.
 
Згаданая Ёлча (Juwcza) ў тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1711 і 1714 гадоў. У 1734 годзе з вёскі Ёлча да скарбу выплачваліся ўсяго 1 злоты і 7 з паловай (pułośma) грошаў, а гэта значыць, што ў ёй не было і васьмі паўнавартасных двароў<ref group="Заўв">{{efn-ua|Толькі шаснаццатая частка дыму ў 120 двароў (7,5).</ref>|}}<ref>Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 22, 39, 40, 66, 75, 295</ref>. Паводле тарыфу 1754 года, з 40 двароў<ref group="Заўв">{{efn-ua|Усяго ў паселішчы налічвалася «puł ćwierci dymu», а 1 дым у той час складалі 320 двароў.</ref>|}} вёскі Ёлча (Jełcza) «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 6 злотых, 7 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 25 злотых<ref>Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187; гл. таксама: С. 13—15, 20—22</ref>. У апошніх двух выпадках прыналежнасць паселішча пазначаная як спрэчная (in controverso). Але ўладальнік названы ў датаваным 15 лютага 1754 года запісе «wieczystego prawa darownego» на добры Ёлча, [[Бярозкі (Брагінскі раён)|Бярозкі]], [[Савічы (Брагінскі раён)|Савічы]], [[Грушнае|Грушна]] «і іншых», відавочна, прыналежных да Ёлчанскага ключа<ref group="Заўв">{{efn-ua|Ёсць згадка пра інвентар Ёлчанскага ключа 1771 года: APiJ. Sign. 1. S. 1. На Генеральнай карце «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» [[Вялікі гістарычны атлас Беларусі|Вялікага гістарычнага атласа Беларусі]] Ёлча пазначаная як цэнтр аднаіменнага староства, а Савічы і Грушна па-за яго межамі (Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122). Але сярод старостваў Кіеўскага ваяводства такога не было. У арыгінальных крыніцах уладанне, як ужо сказана, называлася Ёлчанскім ключом пры Ракіцкіх (1771 г. і раней) альбо нават і Ёлчанскім «графствам» {{Падказка|пры Страшэвічах|З прычыны недаросласці Людзвіка і Алаізія Рафала Ракіцкіх, сыноў пані Марыі, удавы па кашталяну менскаму Адаму Міхалу Ракіцкаму, якая ўзяла шлюб з маршалкам упіцкім панам Міхалам Страшэвічам.}} (1784 г.: Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1914. Т. XXXVIII. Инвентари староств, имений, фольварков и деревень XVIII века. (1720—1798). С. 24, 25), таму што было не дзяржаўным, а прыватнаўласніцкім маёнткам. Выдаўцы апошняга дакумента ў загалоўку адвольна назвалі тое «графства» «староствам», калі з яго часова былі вылучаныя вёскі Капоранка і Нежыхаў на карысць сужэнства Якуба і Гэлены з Міцкевічаў Зялёнкаў.</ref>|}}, ад падканцлера літоўскага графа [[Міхал Антоні Сапега|Міхала Сапегі]] войскаму ашмянскаму пану Францішку Ракіцкаму, за подпісам вялікага канцлера літоўскага князя [[Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі|Міхала Чартарыйскага]], замацаваным вялікай пячаткай<ref>АРіJ. Sign. 1. S. 205</ref>.
 
У 1774 годзе ў Ёлчы ўзведзены новы драўляны на падмурку з цэглы будынак Свята-Міхайлаўскай царквы<ref>НГАБ у Мінску. Ф. 136. Спр. 573. А. 20</ref><ref group="Заўв">{{efn-ua|Больш падрабязна пра Ёлчанскую царкву і прыход гл.: Ростислав Бондаренко, священник. Два столетия назад в Старой Иолче был храм. // Маяк Палесся. 22 лістапада 2014|}}<ref>НГАБ у Мінску. Ф. 136. Спр. 573. А. 20</ref>.
 
=== Расійская імперыя ===
 
У выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (1793) Ёлча апынулася ў межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 года — у складзе адноўленага [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] спачатку [[Чарнігаўская губерня |Чарнігаўскай]], потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года — [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]<ref>Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182</ref>. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што сёлы Ёлча, Грушна, вёскі Бярозкі, Савічы, Галкі і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (відавочна, зноў жа застаўным правам<ref group="Заўв">{{efn-ua|Далейшы лёс паселішчаў паказвае, што яны, як і раней, былі ўласнасцю паноў Ракіцкіх, пакуль не перайшлі да Прозараў.</ref>|}}) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку<ref>Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73</ref>.
 
Паводле ведамасці Свята-Міхайлаўскай царквы за 1818 год, сяло Ёлча і навакольныя вёскі былі ўласнасцю маршалка Мінскай губерні пана Людзвіка Ракіцкага<ref>НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40523. А. 41</ref>. У канцы снежня 1831 года пан падкаморы рэчыцкі Уладзіслаў Прозар, жанаты з дачкой маршалка Л. Ракіцкага пані Тэкляй, заключыў кантракт у 9 100 рублёў серабром на продаж гарэлкі з фальваркавых бровараў у Хойніках, Гарадзішчы і Ёлчы з бацькам і сынам Лейбай і Абрамам Шайковічамі<ref>НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 831. А. 9</ref>, якія ўважаліся першымі ў гэтым бізнэсе на ўвесь Рэчыцкі павет Мінскай губерні.
Радок 117:
 
== Заўвагі ==
{{Notelist-ua}}
<references group="Заўв"/>
 
== Зноскі ==