Розніца паміж версіямі "Слонім"

14 836 байтаў дададзена ,  3 месяцы таму
практычна перапісаў гісторыю да ХІХ ст. наноў з улікам гістарыяграфіі
(практычна перапісаў гісторыю да ХІХ ст. наноў з улікам гістарыяграфіі)
Летапісныя назвы: '''Услонім''', '''Васлонім''', якія, магчыма, паходзілі ад слова «услон»—заслон, у значэнні фарпосту на важнай рачной магістралі.
 
Паводле археалагічных даследаванняў, у [[XI]] ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы. З [[XII]] ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў [[Ніжні замак (Слонім)|драўляны замак]]. Упершыню Слонім згадваецца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьцеўскім летапісе]] пад [[1252]] г. У [[XII]]—[[XIII]] стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. З сярэдзіны [[XIII]] ст. знаходзіўся ў складзе [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]]. Пад [[1283]] годам згадваецца [[Васілька Слонімскі|«князь васлонімскі» Васілька]]<ref name="PSRL"/>. Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. Слонімская харугва прымала ўдзел у [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітве]] [[1410]] г. З [[1413]] г. Слонім у складзе Троцкага ваяводства.
 
Наконт даты заснавання Слоніма ідзе дыскусія. Многія даследчыкі, спасылаючыся на польскага гісторыка XV стагоддзя [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]], пішуць, што ў 1040 годзе кіеўскі князь [[Яраслаў Уладзіміравіч]], «''спаткаўшыся на палях слонімскіх з літвінамі, перамог іх так, што затым, калі ён праехаў Літву да самага Нёмана, прымусіў яе на пэўны час падпарадкавацца''». На думку гісторыкаў, калі існавалі «палі слонімскія», то, лагічна, мусіў існаваць і сам Слонім. Такім чынам, спасылаючыся на Длугаша, у гістарычных даведках пра Слонім з’явілася і другая дата — 1040 год, як пачатак існавання горада, першае ўпамінанне аб ім у хроніках. Такая згадка прысутнічае ў "Апісанні горада Слоніма" (1891) [[М. Мілакоўскі|М. Мілакоўскага]]<ref>Милаковский М. Описание города Слонима . Гродно: Типография Губернского правления, 1891. С. 7.</ref>, міжваенным "Нарысе гісторыі горада Гродна" (1934) [[Годэль Гольдберг|Годэля Гольдберга]]<ref name=":0">Goldberg Godel. Zarys dziejów miasta Słonima. Słonim, 1934. S. 9.</ref>, падтрымлівае яе зараз і слонімскі гісторык-краязнаўца [[Сяргей Мікалаевіч Чыгрын|Сяргей Чыгрын]]<ref>Чыгрын Сяргей. Слонім і ваколіца. Мінск: Кнігазбор, 2014. С. 5.</ref>. Аднак яшчэ слонімскі гісторык [[Васіль Рыгоравіч Супрун|Васіль Супрун]] не знайшоў у перавыданнях Яна Длугаша згадак пра "слонімскія палі"<ref name=":1">Супрун Васіль. Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім: Слонімская друкарня, 2000. С. 43.</ref>. Шэраг сучасных гісторыкаў ([[Васіль Герасімчык]], [[Сяргей Іванавіч Ёрш|Сяргей Ёрш]]) лічаць гэту згадку са спасылкай на Длугаша гістарыяграфічнай памылкай, якія ўзнікла ў ХІХ стагоддзі. Як падсумоваў гэту дыскусію Сяргей Ёрш: "''Паход 1040 года Яраслава Мудрага ў наш рэгіён быў. Але няма ніякіх вартых даверу пісьмовых сведчанняў, што ў той час ужо існаваў Слонім. 1040 год, як і 1044-ы, і 1036-ы, на жаль, нельга лічыць за першую згадку нашага горада''"<ref>Ёрш Сяргей. Хто ж першы згадаў пра “палі Слонімскія” у 1040 годзе? // Слонімскі край. №2 (36). С. 1-6.</ref>.
У [[1490]] г. [[Казімір Ягелончык]] будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У [[1506]] г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У [[1520]] г., пры намесніку [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яну Мікалаевічу Радзівілу]], у асноўным пабудаваны [[Верхні замак (Слонім)|новы замак]]. У [[1531]] г. вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў [[1591]] г. [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонтам Вазам]] (скасавана ў [[1776]] г.). Горад меў свой герб. З [[1560]] г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка [[Рыгор Грынькавіч Валовіч|Р. Валовіча]], з [[1586]] — канцлера літоўскага [[Л. Сапега|Л. Сапегі]]. У [[XVI]] ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з’яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.
 
З [[XII]] ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў [[Ніжні замак (Слонім)|драўляны замак]]. У [[XII]]—[[XIII]] стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. У сувязі з барацьбой галіца-валынскіх і літоўскіх князёў за Панямонне горад быў аб'ектам ваенна-палітычных дзеянняў, таму неаднаразова пераходзіў ад адных князёў да другіх. У 1240-я гады Панямоннем авалодаў літоўскі князь [[Міндоўг]], які перадаў Слонім свайму сыну [[Войшалк|Войшалку]]. Галіца-валынскія войскі [[Даніла Раманавіч|Данілы]] і [[Васілька Раманавіч|Васількі Раманавічаў]] спрабавалі вярнуць гэтыя землі. У 1252 г. адбылося іх нашэсце на Панямонне. Войшалк перадаў княжанне Раману Данілавічу, пры гэтым даў "''Новгород от Миндовга''", а Слонім у ліку іншых гарадоў - "''от себе''"<ref name=":2">Слонім // Гарады і вёскі Беларусі. Гродзенская вобласць. Кніга ІІІ. С. 345.</ref>. Гэта падзея і лічыцца першай афіцыйнай згадкай Слоніма ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьцеўскім летапісе]] пад [[1252]] г. Паводле мірнага дагавора 1254 г. землі Панямоння засталіся за Літвой. У 1276 г. галіца-валынскія князі зноў захапілі Слонім. У 1280-я гады, як паведамляе Іпацьеўскі летапіс, горадам правіў "''князь вослонимский''" [[Васілька Слонімскі|Васілька]]<ref name="PSRL" />.
 
Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. У 1340 г. Слонім ва ўладанні [[Войцех Манівід|Манівіда]] (старэйшага сына Гедзіміна), у 1345 г. горад адыйшоў да троцкага князя [[Кейстут|Кейстута]] Гедзімінавіча. У 1382 г. - уласнасць [[Вітаўт|Вітаўта]]. "''У 1388 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт, які хацеў развіць заняпалыя гаспадарча літоўскія гарады і павялічыць іх насельніцтва, даў габрэям прывілей жыць у літоўскіх гарадах і займацца там гандлем і рамёствамі. Габрэі пачынаюць тады сяліцца ў літоўскіх гарадах, у тым ліку і ў Слоніме. Напачатку ХV стагоддзя ў Слоніме паяўляецца невялікае габрэйскае паселішча, якое з цягам стагоддзяў павялічваецца і шмат у чым спрычыняецца да развіцця горада''"<ref name=":0" />.
 
Слонімская харугва прымала ўдзел у [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітве]] [[1410]] г. Пасля гэтай біты Вітаўт размясціў у Слоніма як памежную варту татараў, якія яму дапамагалі на вайне. З гэтага часу у горадзе паяўляецца асобная татарская калонія, што затым вылучылася ў асобную Татарскую вуліцу (цяпер вуліца імя Кірава).
 
З [[1413]] г. Слонімскае княства было ператворана ў Слонімскі павет і ўвайшло ў Троцкае ваяводства ВКЛ. У 1483 г. вялікакняжацкім намеснікам быў літоўскі падскарбі [[Солтан Аляксандравіч]], у 1492 г. намеснікам назначаны літоўскі падскарбі [[Іван Храптовіч|Ян Літавор Храптовіч]].
 
У [[1490]] г. [[Казімір Ягелончык]] будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775).
 
З 1500 г. Слонім - цэнтр Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У [[1506]] г. быў горад разбураны крымскімі татарамі на чале з [[Менглі-Гірэй I|Менглі-Гірэем]], стары замак больш не аднаўляўся. З 1508 г. - цэнтр Слонімскага староства. Слонімскім намеснікам быў назначаны [[Васіль Львовіч Глінскі|Васіль Глінскі]] па мянушцы Сляпы. У [[1520]] г., пры намесніку [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яну Мікалаевічу Радзівілу]], на левым беразе Шчары пабудаваны [[Верхні замак (Слонім)|новы "''Верхні замак'']]'', які хоць і нагадваў традыцыйнае абарончае ўмацаванне, больш прыстасоўваўся пад адміністрацыйны цэнтр. З пераносам замка на левабярэжжа канчаткова перамясціўся і цэнтр горада. Ранейшы ж цэнтр паступова траціў сваё значэнне, і правабярэжжа горада атрымала назву Замосця (з XVI стагоддзя)"''.<ref name=":1" /> У 1529 г. была пабудавана драўляная Пятніцкая царква.
 
У [[1531]] г. вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў [[1591]] г. [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонтам Вазам]] (скасавана ў [[1776]] г.). Горад меў свой герб з 1591 г.: у сінім полі барочнага шчыта залаты леў трымае ў лапе сярэбраны герб "Ліс" (родавы герб Сапегаў). З мая 1558 г. паводле граматы вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста праводзіліся два кірмашы штогод, развіваецца рамяство. У першай палове XVI стагоддзя ў Слоніме было 22 рамесныя спецыяльнасці: бляхары, ігольнікі, гваздзільшчыкі, замочнікі, залатых і сярэбраных спраў майстры і інш. Узніклі цэхавыя рамёствы. З 1556 г. пачалі дзейнічаць гарадскі і земскі суды, збіраліся павятовыя сеймікі.
 
Абарончыя збудаванні - слонімскія замкі - размяшчаліся на левым беразе р. Шчара. Верхні замак быў умацаваным цэнтрам сярэднявяковага горада, знаходзіўся на ўзвышшы. Побач з Верхнім размяшчаўся Ніжні замак, які быў абкружаны земляным валам і вадзяным ровам. Слонім не меў уласна гарадскіх умацаванняў. З паўднёвага захаду горад акружалі высокія ўзвышшы, што панавалі над ваколіцай. На сутыку гандлёвых шляхоў была размешчана сістэма ўмацаванняў з цэркваў і кляштараў, якая запірала ўезды і выезды з горада. На тэрыторыі замка размяшчаліся каралеўская адміністрацыя, сядзібы феадалаў, заезны дом, канюшні, праваслаўныя і каталіцкія храмы<ref name=":2" />.
 
З [[1560]] г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка [[Рыгор Грынькавіч Валовіч|Р. Валовіча]], з [[1586]] — канцлера літоўскага [[Л. Сапега|Льва Сапегі]]. "''Новы староста спрыяў уздыму культуры і прамысловасці горада, яго палітычнай значнасці. Побач з замкам, на беразе Шчары, Сапега ўзвёў мураваны палац, названы пазней яго імём. Там па хадайніцтву старосты са студзеня 1597 г. праходзілі генеральныя сеймікі ВКЛ... Праводзіліся тыя сеймікі ў Слоніме аж да 1685 года. Тут адбываліся і сеймікі павятовыя, дзе выбірался паслы на сеймікі генеральныя.''
 
''У гэты час пры замку існавалі неблагая бібліятэка і архіў. Парупіўся Сапега і аб дабраўпарадкаванні прымакаўшых да замка вуліц, аб прывядзенні ў належны стан мастоў і дарог. Пры яго гаспадаранні былі насыпаны новыя грэблі і дамбы. У 1595 годзе ён аднавіў знішчаны крымскімі татарамі ў 1506 г. адзіны каталіцкі касцёл на Замосці. Пісьмовыя крыніцы згадваюць аб вялікай колькасці існаваўшых тады ў Слоніме праваслаўных цэркваў. Па волі старосты і частковы за яго кошт былі ўзведзены і шыкоўныя заезныя дамы... Не без захадаў і клопату Сапегі з 1605 г. Слонім атрымаў права "склада", што абавязвала купцоў, якія везлі праз горад тавары, спыняцца і гандляваць імі. У тым жа 1605 г. Леў Сапега заснаваў тут першы ткацкі цэх''"<ref name=":1" />.
 
У 1613 г. у горадзе адбылося некалькі вялікіх пажараў, якія нанеслі яму значныя страты. У 1630 г. быў заснаваны кляштар бернардзінцаў. У 1633 г. старостай стаў падканцлер літоўскі [[Казімір Леў Сапега]] (сын Льва Сапегі). У 1639 г. на левым беразу р. Шчара каралеўскі сакратар [[А. Радван]] заклаў фундамент мураванага касцёла бернардзінцаў Святой Тройцы. У 1635 г. Я.С. Сапега заснаваў кляштар канонікаў латэранскіх. Кляштарны комплекс знаходзіўся на краі Рыначнай плошчы. У 1640-я гг. у Слоніме існаваў кляштар бернардзінак, заснаваны К. Юдзіцкай-Салятыцкай. У 1642 г. у стыле барока была пабудавана сінагога. З 1645 г. існаваў драўляны касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі, які згарэў у 1656 г., у 1670-96 гг. быў пабудаваны мураваны касцёл пад ранейшай назвай.
 
У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны. Паводле тагачаснай габрэйскай хронікі "Tit Hajawen" казацкае войска выразала ў Слоніме некалькі соцен габрэйскіх сем'яў. Заняпад горадаў дайшоў да такой ступені, што ў 1678 г. Гарадзенскі сейм вырашыў вызваліць горад ад усіх падаткаў на карысць каралеўскай казны.
 
У 1709-25 гг. тут дзейнічала місія Навагрудскага іезуіцкага калегіума, у 1725-73 гг. - рэзідэнцыя. Пры рэзідэнцыі быў канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты. У 1745 г. з цэглы была пабудавана капліца святога Дамініка. У сярэдзіне 18 ст. у цэнтры Слоніма была ўзведзена ратуша.
 
Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты [[Міхал Казімір Агінскі|Міхала Казіміра Агінскага]]. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў [[Слонімская капэла Агінскага|капэлу]], тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага<ref name="pamiać"/>. З 1777 г. існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 г. пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785 г. — 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян<ref name="pamiać"/>.
Сучаснікі звалі Слонім «Палескiмі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII ст. кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на [[Мінск]], [[Вільня|Вільню]] (Моўчадскі тракт) і [[Гродна]] (з XV ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку). Пад 1796 г. у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.
 
З 1795 г. Слонім знаходзіцца ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і з’яўляецца цэнтрам [[Слонімская губерня|губерні]]. У 1801 г. як цэнтр павета ўвайшоў у [[Гродзенская губерня|Гродзенскую губерню]]. У 1886 г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). У 1896—1946 гг. дзейнічаў [[Слонімскі лесапільны завод]]. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гг. заняты польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр раёна [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954 г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.
 
У 1799 г. царскі ўрад аднавіў пабудову Агінскага канала, на якім у 1804 г. адкрыта суднаходства. Узрасла прамысловая і гандлёвая роля горада. У 1806 г. Войцех Пуслоўскі заснаваў папяровую фабрыку "Альберцін".
 
У чэрвені 1812 г. Слонім быў акупіраваны французскімі войскамі. Пры адступленіні французскіх войскаў французскіх войскаў адбыўся Слонімскі бой, рускі атрад на чале з генералам Е.І. Чапліцам разбіў французскі полк гвардзейскіх уланаў Яна Канопкі і заняў горад.
 
У 1886 г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). У 1896—1946 гг. дзейнічаў [[Слонімскі лесапільны завод]]. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гг. заняты польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр раёна [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954 г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.
 
== Насельніцтва ==
158

правак