Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 57:
Пасля вайны касцёл Найсвяцейшай Тройцы быў закрыты мясцовымі ўладамі і перададзены [[калгас]]у пад сховішча. Мясцовы [[пробашч]] пакінуў мястэчка, забраўшы касцёльны архіў. На пачатку 1990-х гадоў адрадзілася мясцовая парафія і вернікі пачалі падрыхтоўку да аднаўлення святыні.
 
[[Файл:Voŭčyn (2008).jpg|thumb|злева|міні|Руіны касцёла ў 2008 годзе]]
У 2007 годзе было прынята рашэнне пра перадачу [[Пінская дыяцэзія|Пінскай дыяцэзіі]] будынка паўразбуранага касцёла<ref>[http://euroradio.fm/by/265/news/9384/ Улады перадалі каталікам паўразбураны Воўчынскі касцёл]</ref>. Грунтоўныя працы па адраджэнні касцёла распачаліся ў 2009 годзе. 22 лістапада 2020 года [[Біскупы пінскія|біскуп Пінскі]] [[Антоній Дзям’янка]] здзейсніў асвячэнне адбудаванага храма, пасля чаго адслужыў першую [[Імша|Святую Імшу]] ў ім<ref>[https://catholic.by/3/news/belarus/12502-vouchyn Біскуп Антоні Дзям’янка нанава благаславіў адбудаваны касцёл у Воўчыне, дзе быў ахрышчаны і пахаваны апошні польскі кароль]</ref>.
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Voŭčyn (2008).jpg|thumb|злева|міні|Руіны касцёла ў 2008 годзе]]
[[Файл:Краявіды Воўчына 10.jpg|thumb|Скульптура [[Евангелісты|евангеліста]] і [[бельведэр]] з гадзіннікам на даху касцёла]]
Касцёл — твор архітэктуры позняга [[барока]] з рысамі [[ракако]]. Уяўляе сабой цэнтрычны васьмігранны ў плане мураваны будынак накрыты гранёным [[Шацёр (архітэктура)|шатровым дахам]]. У яго завяршэнні [[бельведэр]] з [[гадзіннік]]ам-[[куранты|курантамі]] (знішчаны ў 1939 годзе, адноўлены ў 2010-х гадах). Уваход вылучаны нізкім [[прытвор]]ам, які не парушае цэнтрычнасці агульнай кампазіцыі. Шырокія грані фасадаў крапаваныя падвойнымі [[пілястра]]мі [[Карынфскі ордар|карынфскага ордара]], завершаныя лучковымі [[франтон]]амі, увянчанымі скульптурнымі выявамі [[евангелісты|евангелістаў]], [[ракайль]]нымі [[ваза]]мі.