Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др Ш:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы
Радок 42:
[[Выява:Kauno technologijos universitetas. 2007-04-06.jpg|thumb|Галоўны будынак універсітэта]]
Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт адлічвае сваю гісторыю з [[1922]] года, калі ў Каўнасе быў заснаваны Літоўскі ўніверсітэт, у [[1930]] годзе пераназваны ва [[універсітэт Вітаўта Вялікага|ўніверсітэт Вітаўта Вялікага]], у якім меліся факультэты тэалогіі, гуманітарных навук, правы, матэматычных і прыродазнаўчых навук, медыцыны, тэхнікі. Узімку [[1940]] года ў [[Вільнюс]] пераводзяцца факультэты гуманітарных навук і права, улетку таго ж года — матэматычных і прыродазнаўчых навук. З [[1944]] года ў Каўнаскім універсітэце, як ён называецца з [[1940]] года, дзейнічаюць гісторыка-філалагічны, медыцынскі, будаўнічы і тэхналагічны факультэты. У [[1949]] годзе першы з іх быў зачынены, а з [[31 кастрычніка]] [[1950]] года другі быў ператвораны ў [[Каўнаскі медыцынскі інстытут]], а два апошнія — у Каўнаскі політэхнічны інстытут, які пачаў працу ў [[1951]] годзе. У кастрычніку [[1990]] года Вярхоўны савет Літвы пастанавіў пераўтварыць Каўнаскі політэхнічны інстытут у Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт.
 
{{Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы}}
 
[[Катэгорыя:Універсітэты Літвы]]