Клічаўскі аператыўны цэнтр: Розніца паміж версіямі

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Клічаўскі аператыўны цэнтр''' — орган кіраўніцтва Клічаўскім партызанскім злучэннем, я...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:39, 26 лістапада 2020

Клічаўскі аператыўны цэнтр — орган кіраўніцтва Клічаўскім партызанскім злучэннем, якое дзейнічала ў Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Магілёўская вобласці на захад ад р. Дняпро і некаторых суседніх раёнаў іншых абласцей. Складаўся ў ходзе баёў савецкіх партызан за вызваленне Клічаўскага раёна ад нямецкіх акупацыйных улад.

Арганізацыйнае афармленне пачалося 3 красавіка 1942 года, калі камандаванню 208-га партызанскага атрада імя І. В. Сталіна былі падпарадкаваны 128-ы, 277-ы, 620-ы, 752-ы, 760-ы атрады і створана Клічаўскае партызанскае злучэнне. 2 верасня 1942 года паводле распараджэння Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) камандаванне злучэння вызначана як Клічаўскі аператыўны цэнтр. Гэта назва пашыралася і на злучэнне.

На працягу 1942 года у злучэнне ўключаны атрады, якія дзейнічалі асобна, і створаны новыя. На пачтак красавіка 1943 года пад кіраўніцтвам аператыўнага цэнтра было 10 партызанскіх брыгад у колькасці каля 6,5 тыс. чал.

6 красавіка 1943 года расфарміраваны ў сувязі з утварэннем ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б.

Камандзіры

  • У. М. Нічыпаровіч (красавіка—верасень 1942 года)
  • П. В. Яхантаў (верасень 1942—красавік 1943 гг.)

Камісары

  • К. М. Якаўлеў (красавіка—верасень 1942 года)
  • І. Р. Іваноў (верасень 1942—люты 1943 гг.)
  • Р. І. Шчарбакоў (люты—красавік 1943 год)

Склад

Па стане на лістапад 1942 года

  • 1-я Клічаўская партызанская брыгада
  • 2-я Клічаўская партызанская брыгада
  • 3-я Бярэзінская партызанская брыгада
  • 4-я Клічаўская партызанская брыгада
  • 5-я Клічаўская партызанская брыгада
  • 6-я Магілёўская партызанская брыгада

Па стане на люты—сакавік 1943 года =

  • 1-я Асіповіцкая партызанская брыгада
  • 1-я Клічаўская партызанская брыгада
  • 2-я Клічаўская партызанская брыгада
  • 3-я Бярэзінская партызанская брыгада
  • 4-я Клічаўская партызанская брыгада
  • 5-я Клічаўская партызанская брыгада
  • 6-я Магілёўская партызанская брыгада
  • 8-я Рагачоўская партызанская брыгада
  • 9-я Кіраўская партызанская брыгада
  • 10-я Журавіцкая партызанская брыгада

Літаратура

Зноскі